Для беларускiх аўтаўладальнiкаўу Расii пасведчаннi — на паўгода
Для беларускiх аўтаўладальнiкаўу Расii пасведчаннi — на паўгода
Для беларускiх аўтаўладальнiкаў, якiя ўязджаюць у Расiю, уводзяцца шматразовыя пасведчаннi ўвозу транспартнага сродку тэрмiнам на паўгода. Адпаведны загад выдаў кiраўнiк Федэральнай мытнай службы Расii Андрэй Бельянiнаў, паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Маскве намеснiк дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Васiль Хрол: "Цяпер грамадзянам Беларусi, якiя рэгулярна перасякаюць гранiцу з Расiяй на асабiстым легкавым аўтамабiлi, не трэба будзе кожны раз трацiць час на афармленне пасведчання". Васiль Хрол таксама паведамiў, што ў адпаведнасцi з дасягнутымi дамоўленасцямi з расiйскiм бокам адменена афармленне пасведчання ўвозу транспартнага сродку на грузавыя аўтамабiлi i аўтобусы з улiкам унiфiкацыi мытных пошлiн. Паводле яго слоў, у далейшым плануецца перайсцi на электронны чып, у якi будуць унесены ўсе даныя аб аўтамабiлi, уладальнiку i засведчаннi ўвозу транспартнага сродку, што яшчэ больш спросцiць i паскорыць працэс перасячэння гранiцы. "Мы iдзём да таго, каб унiфiкаваць мытныя пошлiны, i я ўпэўнены, што ў далейшым пасведчаннi ўвозу транспартнага сродку будуць поўнасцю скасаваны", — заявiў намеснiк дзяржсакратара. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для беларускiх аўтаўладальнiкаў, якiя ўязджаюць у Расiю, уводзяцца шматразовыя пасведчаннi ўвозу транспартнага сродку тэрмiнам на паўгода. Адпаведны |
|