Водпуск "на роды" стане даўжэйшым?
Водпуск "на роды" стане даўжэйшым?
У Беларусi плануецца разгледзець варыянты дадатковага стымулявання нараджальнасцi — аб гэтым паведамiла начальнiк аддзела народанасельнiцтва, сямейнай i гендарнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Аляксандра Лiсоўская. За студзень—жнiвень у Беларусi нарадзiлася 71 292 дзiцяцi — на 2,9 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд летась. Разам з тым казаць аб iстотным паляпшэннi дэмаграфiчнай сiтуацыi не выпадае. Грамадзяне краiны па-ранейшаму зарыентаваныя на невялiкiя сем’i, як сведчыць статыстыка, цяпер адразу 59 працэнтаў сем’яў маюць аднаго, 36 працэнтаў — дваiх, i толькi 6 працэнтаў — траiх i больш дзяцей. Галоўнымi прычынамi гэтага з’яўляюцца жыллёвыя праблемы маладых сем’яў i "матэрыяльны фактар". Часовая страта заробку аднаго з бацькоў пасля нараджэння застаецца па-ранейшаму адчувальнай. У прыватнасцi, гэтым тлумачыцца рост папулярнасцi выхадаў на свае працоўныя месцы жанчын, чые дзецi яшчэ не дасягнулi ўзросту 3 гадоў. Адпаведна, усё больш адчуваецца патрэба ў яслях. Як паведамiла Аляксандра Лiсоўская, з наступнага года плануецца павелiчэнне дапамогi на догляд дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў да 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. Апроч таго, цяпер разглядаюцца варыянты выканання даручэння Савета Мiнiстраў аб прыняццi дадатковых мераў стымулявання нараджальнасцi. Адна з прапаноў тут датычыцца павелiчэння працягласцi водпуску па цяжарнасцi i родах на два тыднi. Адначасова плануецца вывучыць вопыт стымулявання нараджальнасцi ў iншых краiнах, у прыватнасцi, праграму "мацярынскага капiталу". Праўда, сцвярджаць, што ён будзе ўведзены ў Беларусi, пакуль заўчасна. "Сiстэмы сацыяльнай падтрымкi сем’яў з дзецьмi ў Расii i Беларусi адрознiваюцца, — заўважыла Аляксандра Лiсоўская. — Скажам, у Расii ёсць мацярынскi капiтал, але няма такiх iльгот па будаўнiцтве жылля для шматдзетных сем’яў, як у нас". Тым часам, каб падтрымаць няпоўныя сем’i з дзецьмi, у Беларусi мяркуецца ўвядзенне фiксаванага памеру алiментаў. Гэта норма з’явiцца ў хуткiм часе (змяненнi ў Кодэксе аб шлюбе i сям’i плануецца разгледзець на бягучай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу) i будзе датычыцца бацькi або мацi, якiя зарабляюць няшмат або проста не iмкнуцца працаваць. Пры гэтым, паведамiла дэпутат Ганна Бурава, сума фiксаваных алiментаў у дадзеным выпадку павiнна быць вызначана на ўзроўнi бюджэту пражытковага мiнiмуму. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi плануецца разгледзець варыянты дадатковага стымулявання нараджальнасцi — аб гэтым паведамiла начальнiк аддзела народанасельнiцтва, сямейнай
|
|