21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людзi-лялькi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людзi-лялькi

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўген Клiмакоў яшчэ на адкрыццi V мiжнароднага фестывалю тэатраў лялек запэўнiў, што наступны будзе праз два гады. Нават не чакаючы вынiкаў i рэакцыi публiкi на праграму i спектаклi гэтага фестывалю. Ведаў: публiка дакладна будзе, ужо хоць бы таму, што ёсць вялiкая частка гледачоў, якiя не проста ходзяць у тэатр час ад часу дзеля нейкага задавальнення, а чакаюць сапраўды мастацкага ўражання. Да таго ж многiя памяталi, якiя спектаклi прыязджалi ў Мiнск на папярэднi фестываль, гадоў дзесяць таму.

Але здавалася, што сёлетнi фестываль Беларускi дзяржаўны тэатр лялек арганiзаваў, хутчэй, як падарунак сабе на юбiлей. Учора ў тэатры адбылася ўрачыстая вечарына, а якраз напярэдаднi прайшоў апошнi спектакль Мiжнароднага фестывалю тэатраў лялек. Натуральна, у тэатра было шмат працы па арганiзацыi. Чаго тут здзiўляцца, што чаканая прэм’ера "Балады пра белую вiшню" (аўтар С. Клiмковiч) не паспела да часу. Рэжысёр Аляксей Леляўскi патлумачыў гэта так: "Новы спектакль давялося перанесцi на канец месяца, таму што для яго робяцца ў нас новыя лялькi i былi складанасцi ў iх стварэннi. Рыхтуецца не вельмi зручная для нашага тэатра канструкцыя. Спектакль пакажам, калi будзем цалкам гатовыя iграць прэм’еру".

Але галоўным уражаннем фестывалю мог стаць вывад, якi прымусiў многiх перагледзець свае погляды на лялечны тэатр i адмовiцца ад некаторых стэрэатыпаў.

Лялькi для дзяцей. У шырокай публiкi распаўсюджаны стэрэатып, што лялечны тэатр — мастацтва для дзяцей. Сапраўды, многiя спектаклi ў праграме былi дзiцячыя — ад традыцыйнай батлейкi ў выкананнi маладзечанцаў да некаторых лялечных пастановак беларускiх i замежных — са Славенii, Вiльнюса i Кiева, напрыклад.

У шырокай публiкi распаўсюджаны стэрэатып, што лялечны тэатр — мастацтва для дзяцей. Сапраўды, многiя спектаклi ў праграме былi дзiцячыя — ад традыцыйнай батлейкi ў выкананнi маладзечанцаў да некаторых лялечных пастановак беларускiх i замежных — са Славенii, Вiльнюса i Кiева, напрыклад.

Лялькi для дарослых. Ёсць такое мастацтва, i да яго трэба ставiцца даволi сур’ёзна. Яго трэба вучыцца разумець, каб хадзiць не на дзiцячыя пастаноўкi айчынных лялечнiкаў, iмкнуцца зразумець iх пошукi. Гэта тэатр, якi не толькi забаўляе, але i нясе думку. Цi не выдатная iдэя — з дапамогай лялькi развянчаць iдэалогiю гламура, якая сёння валодае розумамi многiх маладых людзей. Лялечнiкi з Вялiкабрытанii гэта здолелi зрабiць. Цi чэшскi "Тэатр Крэпска", якi ў спектаклi "Самая маленькая жанчына на зямлi" з гумарам распавёў пра марнасць некаторых чалавечых жаданняў i пошукаў. І ў той жа час гэты тэатр паказаў абсалютна iншы спектакль паводле "Шклянога звярынца" Т. Вiльямса — без лялек, нават без слоў. Але з дапамогай рэшткаў шкла акцёры сказалi пра многае.

Ёсць такое мастацтва, i да яго трэба ставiцца даволi сур’ёзна. Яго трэба вучыцца разумець, каб хадзiць не на дзiцячыя пастаноўкi айчынных лялечнiкаў, iмкнуцца зразумець iх пошукi. Гэта тэатр, якi не толькi забаўляе, але i нясе думку. Цi не выдатная iдэя — з дапамогай лялькi развянчаць iдэалогiю гламура, якая сёння валодае розумамi многiх маладых людзей. Лялечнiкi з Вялiкабрытанii гэта здолелi зрабiць. Цi чэшскi "Тэатр Крэпска", якi ў спектаклi "Самая маленькая жанчына на зямлi" з гумарам распавёў пра марнасць некаторых чалавечых жаданняў i пошукаў. І ў той жа час гэты тэатр паказаў абсалютна iншы спектакль паводле "Шклянога звярынца" Т. Вiльямса — без лялек, нават без слоў. Але з дапамогай рэшткаў шкла акцёры сказалi пра многае.

Людзi, якiя становяцца лялькамi. Гэты варыянт тэатра некаторых гледачоў прымусiў задавацца пытаннем: а цi туды мы патрапiлi, i дзе тут уласна лялькi? Але ў сучасным мастацтве ўсё ўмоўна. I гэтым яно цiкавае. Нейкiмi знаходкамi, канструкцыямi, iдэямi. А калi яшчэ i з розумам... Вельмi хацелася паглядзець пастаноўку "Фауст у кубе. 2360 слоў" тэатра "Ахе" з Санкт-Пецярбурга. Не ўдалося: госцi рашуча настойвалi на тым, каб вярнулi квiткi гледачам на балконе i бельетажы i пакiнулi ў зале 300 чалавек. Такое iх мастацтва: не там сядзiш i ўжо не можаш зразумець, у чым "фiшка". Акцёр Павел Семчанка патлумачыў: "Наш тэатр шукае новыя жанры, формы мовы. Мы працавалi з прасторай, гэта вiзуальны тэатр. Лiчу, што паступiлi жорстка, але прынцыпова".

Гэты варыянт тэатра некаторых гледачоў прымусiў задавацца пытаннем: а цi туды мы патрапiлi, i дзе тут уласна лялькi? Але ў сучасным мастацтве ўсё ўмоўна. I гэтым яно цiкавае. Нейкiмi знаходкамi, канструкцыямi, iдэямi. А калi яшчэ i з розумам... Вельмi хацелася паглядзець пастаноўку "Фауст у кубе. 2360 слоў" тэатра "Ахе" з Санкт-Пецярбурга. Не ўдалося: госцi рашуча настойвалi на тым, каб вярнулi квiткi гледачам на балконе i бельетажы i пакiнулi ў зале 300 чалавек. Такое iх мастацтва: не там сядзiш i ўжо не можаш зразумець, у чым "фiшка". Акцёр Павел Семчанка патлумачыў: "Наш тэатр шукае новыя жанры, формы мовы. Мы працавалi з прасторай, гэта вiзуальны тэатр. Лiчу, што паступiлi жорстка, але прынцыпова".

Сучасныя прынцыпы гэтага вiду мастацтва выдатна вызначыў госць з Бельгii рэжысёр Марсель Крэмер: "Я кажу пра тэатр матэрыялаў. Я бяру матэрыял i даю яго акцёрам, а яны ўступаюць у стасункi з iм, нiбыта з лялькай. Тэатр "Ахе" мае дачыненне да лялечнага мастацтва якраз таму, што працуе з матэрыялам. У iх прастора — гэта лялька. У нас гэта была гума. Акцёр-выканаўца намотвае сабе на галаву гуму i атрымлiваецца маска. Акцёр становiцца лялькай". Такiм чынам бельгiйскi тэатр — без лялек, але акцёрскiмi сродкамi — паставiў спектакль "Крыжаносцы". "Пра Буша", як сказаў пра яго сам аўтар. Буша не было. Затое прагучала галоўная думка мастацтва ўвогуле — пацыфiсцкая, пра небяспеку сучасных войнаў. Не дзiва, што гэты спектакль разумелi ва ўсiх краiнах, дзе ён быў паказаны, а ў Беларусi i без перакладу. "У наш час тэатр павiнен шукаць свайго гледача, — адзначыў Марсэль Крэмер. — Перш за ўсё сярод дзяцей, таму што яны сыходзяць у iнтэрнэт, тэлевiзар, мабiльнiк. Але мы пераможам мабiльнiкi. Тэатр — гэта сёння форма жывых стасункаў".

Так. Незалежна ад таго, цi ты бачыш сучасны перформанс дзеля спасцiжэння свету чалавека, якi прадставiў тэатр са Штутгарта, цi вясёлую пастаноўку пра чароўны свет дзiцяцi, якую прывёз тэатр "Гулiвер" з Варшавы, цi лялечна-пластычны спектакль "Паэма без слоў" (паводле Купалы) Гродзенскага тэатра, дзе ёсць падстава паразважаць пра адпаведнасць формы i зместу. Зрэшты, дзеля гэтага i iснуюць фестывалi...

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўген Клiмакоў яшчэ на адкрыццi V мiжнароднага фестывалю тэатраў лялек запэўнiў, што наступны будзе праз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика