21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Утрыманне пчол — па ўзгадненні з суседзямi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Утрыманне пчол — па ўзгадненні з суседзямi

Я маю ўчастак у садовым таварыстве i хацеў бы завесцi там пчол, але жонка гаворыць, што быццам бы цяпер гэта забаранiлi. Цi так гэта? Яшчэ хацелася б даведацца, якiя iснуць нормы для высадкi дрэў i кустоў на садовых участках.

Яўген Пятровiч, г. Брэст.

г. Брэст.

У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28.01.2008 г. № 50 "Аб мерах па ўпарадкаваннi дзейнасцi садаводчых таварыстваў" былi распрацаваны i зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21.07.2008 г. № 1048 Тыпавыя правiлы ўнутранага распарадку садаводчых таварыстваў. Кожнае таварыства павiнна зацвердзiць свае Правiлы ўнутранага распарадку, распрацаваныя ў адпаведнасцi з Тыпавымi, i размясцiць iх на тэрыторыi таварыства ў месцах, даступных для азнаямлення. Правiлы ўнутранага распарадку таварыства абавязковыя для ўсiх членаў таварыства i асобаў, якiя карыстаюцца зямельнымi ўчасткамi, што знаходзяцца ў межах таварыства.

Згодна з Тыпавымi правiламi (пункт 16) члены таварыства маюць права ўтрымлiваць на прадастаўленых iм зямельных участках дэкаратыўных, сельскагаспадарчых i iншых жывёл у колькасцях, якiя забяспечваюць захаванне санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў без шкоды для нармальнага адпачынку iншых членаў таварыства, iх сем’яў i iншых асобаў.

Забараняецца ўтрымлiваць буйных сельскагаспадарчых жывёл (буйны рагаты скот, конi, свiннi i да т.п.). Утрыманне дробных сельскагаспадарчых жывёл i птушкi ў мэтах iх далейшага развядзення i атрымання прадукцыi член таварыства павiнен узгаднiць з iншымi членамi таварыства — уладальнiкамi, уласнiкамi i арандатарамi сумежных зямельных участкаў. Пры гэтым узгадненне павiнна быць выражана ў пiсьмовай форме. Утрыманне пчол член таварыства таксама павiнен пiсьмова ўзгадняць са сваiмi суседзямi.

Пасадка зялёных насаджэнняў ад межаў з сумежнымi зямельнымi ўчасткамi ажыццяўляецца на адлегласцi:

высокарослых дрэў семечкавых парод (яблынi, грушы) — не менш за тры метры;

сярэднярослых дрэў костачкавых парод (слiвы, вiшнi), а таксама дэкаратыўных i карлiкавых парод — не менш за два метры;

кустарнiкаў — не менш за адзiн метр.

Такiя ж правiлы ў дачыненнi да насаджэнняў iснавалi i раней. Прадугледжаны яны былi Тыпавым статутам садаводчага таварыства, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў БССР i Белсаўпрафа ад 30.01.1989 г. № 55.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я маю ўчастак у садовым таварыстве i хацеў бы завесцi там пчол, але жонка гаворыць, што быццам бы цяпер гэта забаранiлi. Цi так гэта? Яшчэ хацелася б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика