Дзецям да 3—5 гадоў выдаляць мiндалiны не рэкамендуецца
Дзецям да 3—5 гадоў выдаляць мiндалiны не рэкамендуецца
Меркаванне спецыяліста
Гэта адзначыў намеснiк галоўнага ўрача па медыцынскай часцi Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i маўлення Дзмiтрый Заталока. Ён патлумачыў, што выдаленне мiндалiн праводзiцца строга па паказаннях пры дэкампенсаванай форме танзiлiту. Ад кампенсаванай яна адрознiваецца тым, што акрамя мясцовых прымет — пробак, пачырванення мiндалiн, павялiчаных лiмфавузлоў — у хворага высокая тэмпература, прысутнiчаюць прыметы iнтаксiкацыi арганiзма. Прычым ангiны пры дэкампенсаванай форме здараюцца часта i даюць ускладненнi на сэрца, ныркi або лёгкiя. "Але ў маленькiх дзяцей практычна не сустракаецца такой формы, пры якой аперыраваць трэба тэрмiнова. Паспешлiвае хiрургiчнае ўмяшанне для зручнасцi малога можа толькi нашкодзiць яму. Калi час яшчэ ёсць, лепш даць дзiцяцi падрасцi", — лiчыць Дзмiтрый Затока. Тым больш што мiндалiны адыгрываюць не апошнюю ролю ў iмуннай абароне арганiзма: уся лiмфатычная тканка створана для барацьбы з мiкробамi, якiя паступаюць з навакольнага асяроддзя, таму для дзiцяцi вельмi важная наяўнасць усiх лiмфоiдных органаў, у тым лiку i мiндалiн. Паводле слоў медыка, дзецям часцей за выдаленне мiндалiн праводзяць танзiлатамiю, або iх падразанне, але практыкуюць гэты метад пры рэзкiм павелiчэннi мiндалiн. Гэта значыць танзiлатамiя — гэта не той метад, якi дапаможа маленькаму пацыенту забыцца на танзiлiт. Падразанне праводзiцца пры гiпертрафii мiндалiн, калi папросту яны перашкаджаюць чалавеку дыхаць. Галоўны пазаштатны отарыналарынголаг Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Макарына-Кiбак расказала, што выдаленне мiндалiн — нескладанае хiрургiчнае ўмяшанне, выконваецца ў большасцi выпадкаў пад агульным наркозам, дзецям — толькi пад агульным наркозам. "Каб пазбегнуць цяжкiх ускладненняў, мiндалiны лепш выдалiць як даросламу, так i дзiцяцi, але толькi пры ўсiм наборы строгiх паказанняў", — адзначыла Людмiла Макарына—Кiбак. Часта гавораць, што з часам дзiця "перарастае" хваробу: хварэў на ангiны часта i раптам паправiўся. Але ўрач назвала гэта зацiшша ўяўнай удачай. Арганiзм у нейкi момант проста перастае рэагаваць на ўзбуджальнiка хваробы, але з часам якi-небудзь унутраны орган можа прасiгналiзаваць пра наступствы працэсаў у арганiзме. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзначыў намеснiк галоўнага ўрача па медыцынскай часцi Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i маўлення Дзмiтрый Заталока.
|
|