21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будзе АЭС — спатрэбіцца i сховiшча?

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будзе АЭС — спатрэбіцца i сховiшча?

У год на серыйных АЭС магутнасцю 1000 МВт утвараецца 400-500 кубiчных метраў радыеактыўных адходаў, у тым лiку 0,2 кубiчнага метра адходаў з высокай радыеактыўнасцю.

Як паведамiў галоўны спецыялiст сектара ядзерных тэхналогiй упраўлення стратэгiчнага развiцця Мiнiстэрства энергетыкi Уладзiмiр Высоцкi, радыеактыўныя адходы АЭС падзяляюцца на эксплуатацыйныя радыеактыўныя адходы i адпрацаванае ядзернае палiва. Асноўная частка радыеактыўных рэчываў, якiя ўтвараюцца ў працэсе работы рэактара, сканцэнтравана менавiта ў палiве.

Радыеактыўныя адходы звязаны з работай сiстэм ачысткi вады i бягучымi мерапрыемствамi па эксплуатацыi i рамонце абсталявання. Гэта матэрыялы з пластыку, тканiна, радыеактыўныя вадкасцi, фiльтры, рэактывы, металалом, адходы ад дэзактывацыi абсталявання i г.д.

Уладзiмiр Высоцкi патлумачыў, што практыка абыходжання з радыеактыўнымi адходамi ўсiх катэгорый прадугледжвае пэўную паслядоўнасць этапаў апрацоўкi: збор адходаў, радыеметрычны аналiз, сарцiроўку; часовае захоўванне адходаў да перапрацоўкi; перапрацоўку з мэтай скарачэння аб’ёмаў i пераводу ў форму, прыдатную для працяглага захоўвання цi канчатковага выдалення — кандыцыянавання; часовае захаванне ўжо кандыцыянаваных адходаў; надзейную iзаляцыю адходаў на ўвесь тэрмiн iх патэнцыяльнай небяспекi.

Перапрацоўка радыеактыўных адходаў праводзiцца на штатных сiстэмах атамнай станцыi. Перапрацоўка вадкiх адходаў — гэта канцэнтраванне метадамi асаджэння, выпарвання i ацвярджэння шляхам уключэння iх у цэментную матрыцу з далейшым размяшчэннем у кантэйнерах. Цвёрдыя адходы мiнiмiзуюцца метадамi здрабнення, прасавання, спальвання, пасля чаго таксама змяшчаюцца ў кантэйнеры.

Ацверджаныя адходы могуць упакоўвацца ў пластыкавыя пакеты, стальныя бочкi цi спецкантэйнеры. Падрыхтаваныя такiм спосабам адходы захоўваюцца на тэрыторыi АЭС з вода-вадзяным тыпам рэактара ВВЭР-1000 на працягу 10 гадоў, пасля чаго адпраўляюцца ў спецсховiшчы для бяспечнага доўгатэрмiновага захоўвання цi для пахавання. Высокаактыўныя адходы захоўваюцца ў агульнастанцыйных сховiшчах увесь тэрмiн службы АЭС i вывозяцца з яе тэрыторыi пры зняццi станцыi з эксплуатацыi.

Адпрацаванае ядзернае палiва энергетычнага рэактара ўтрымлiвае каля 99 працэнтаў усiх радыеактыўных рэчываў, што ўтвараюцца на атамнай электрастанцыi. Пасля выгрузкi палiва з актыўнай зоны рэактара яно 3-5 гадоў захоўваецца ў прырэактарных басейнах. Далейшае абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палiвам праводзiцца ў адпаведнасцi з абраным варыянтам заключнага этапа палiўнага цыкла: гэта можа быць выдаленне неперапрацаванага палiва ў глыбокае геалагiчнае сховiшча, радыехiмiчная перапрацоўка палiва цi доўгатэрмiновае прамежкавае захаванне.

Сёння асноўная маса адпрацаванага ядзернага палiва АЭС знаходзiцца на этапе прамежкавага захоўвання, альбо ў чаканнi выдалення цi перапрацоўкi.

Пры рабоце дзвюхблочнай АЭС з рэактарамi ВВЭР-1000 на працягу 60 гадоў ўтвараецца 2940 тон адпрацаванага ядзернага палiва (двухаксiду урана).

Паводле слоў У. Высоцкага, пры эксплуатацыi беларускай АЭС пасля выгрузкi палiва з басейнаў магчымы два варыянты абыходжання з iм: палiва можна адправiць на перапрацоўку за межы краiны, напрыклад, у Расiю, цi пакiнуць на сваёй тэрыторыi. Калi палiва застанецца ў Беларусi, пасля вымання з басейна вытрымкi яго неабходна будзе размясцiць на прамежкавае захоўванне. ПРАЕКТАМ БЕЛАРУСКАЙ АЭС НЕ ПРАДУГЛЕДЖАНА ЎЗВЯДЗЕННЕ ПРАМЕЖКАВАГА СХОВІШЧА. ЯГО БУДАЎНIЦТВА ПАВIННА ПРАВОДЗIЦЦА ПА АСОБНЫМ ПРАЕКЦЕ. Як патлумачыў Уладзiмiр Высоцкi, падобнае сховiшча, як правiла, узводзiцца на тэрыторыi станцыi цi паблiзу ад яе. Сучасныя тэхналогii гарантуюць бяспечнасць захоўвання палiва на працягу 50 гадоў, пасля чаго палiва перавозiцца на месца канчатковага пахавання.

Зараз у якасцi надзейнага спосабу захоўвання i пахавання палiва i высокаактыўных адходаў на мiжнародным узроўнi прынята канцэпцыя пахавання ў глыбокiх геалагiчных фармацыях. Адходы захоўваюць у падземных камерах на глыбiнi некалькiх сотняў метраў, у спецкантэйнерах, якiя дазваляюць прадухiлiць уцечку радыеактыўных рэчываў на тысячагоддзi. Аднак сёння не ўсе краiны маюць дастатковы прамысловы патэнцыял, для таго, каб самастойна захоўваць i хаваць свае ўласныя радыеактыўныя адходы. У якасцi выхаду з сiтуацыi разглядаюцца прапановы стварэння мiжнародных сховiшчаў, размешчаных на тэрыторыi краiны-арганiзатара, якая пагодзiцца прымаць адходы да сябе — за пэўную плату.

Высоцкi паведамiў, што Мiнiстэрства энергетыкi сумесна з Акадэмiяй навук зараз распрацоўвае нацыянальную стратэгiю абыходжання з радыеактыўнымi адходамi i адпрацаваным ядзерным палiвам, у якой, апроч iншага, будзе разгледжана i пытанне будаўнiцтва свайго сховiшча радыеактыўных адходаў. Аднак Высоцкi падкрэслiў, што пакуль не выбраны пастаўшчыкi рэактара i ядзернага палiва, прыняць канчатковае рашэнне аб неабходнасцi сховiшча немагчыма.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У год на серыйных АЭС магутнасцю 1000 МВт утвараецца 400-500 кубiчных метраў радыеактыўных адходаў, у тым лiку 0,2 кубiчнага метра адходаў з высокай р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика