Лыжка польскага адэсіта
Лыжка польскага адэсіта
У нядзелю, 12 кастрычнiка ў пасёлку Ленiна Горацкага раёна адбудзецца традыцыйная ўрачыстасць — ушанаванне памяцi савецкiх i польскiх салдатаў, якiя загiнулi ў баях 1943 года. Дзеля гэтага ў Горацкi раён прыбылi дэлегацыi з Расii i Польшчы — усяго каля 300 чалавек. Каля гэтага пасёлка адбыўся першы бой Першай польскай пяхотнай дывiзii iмя Касцюшкi. У памяць пра тыя падзеi тут узведзены мемарыяльны комплекс, дзе ў брацкiх магiлах пахаваныя больш за 1700 савецкiх салдатаў i больш за паўтысячы польскiх. У часе сёлетняй цырымонii, прысвечанай 65-годдзю баёў каля Ленiна, пройдзе перапахаванне парэшткаў савецкiх i польскiх салдатаў. Парэшткi двух салдатаў Савецкай Армii i аднаго з Войска Польскага нядаўна знайшлi ў наваколлi пасёлка Ленiна. Іх iмёны i прозвiшчы засталiся невядомыя. Дакументаў пры iх не было, i толькi па фрагментах абмундзiравання удалося высветлiць прыналежнасць да войскаў. — Аднак была таксама знойдзена лыжка, на якой па-руску зроблены надпiс "Одесса польская", — расказаў напярэдаднi ваенны камiсар Горацкага раёна Алег Хiтрук. — Мы памеркавалi, што з Адэсай салдата звязвала памятная падзея альбо месца нараджэння. На мемарыяле, дзе пахаваны польскiя салдаты, ёсць iмёны i тых, хто знiк без весткi. I толькi адзiн з iх, малодшы сяржант Павел Лапейка з Польшчы, нарадзiўся ў Адэсе. Так што, вельмi верагодна, гэта яго парэшткi мы пахаваем з усiмi належнымi ўшанаваннямi. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 12 кастрычнiка ў пасёлку Ленiна Горацкага раёна адбудзецца традыцыйная ўрачыстасць — ушанаванне памяцi савецкiх i польскiх салдатаў, якiя з
|
|