Памяць у кадры
Памяць у кадры
Напрыканцы верасня ў Ялце адбыўся ІХ Мiжнародны тэлекiнафорум "Разам". Удзел у iм узялi беларускiя каналы, прадставiўшы на творчы конкурс некалькi работ. Першую прэмiю ў намiнацыi "Каранi" атрымаў фiльм тэлеканала АНТ "Смаргонь. Забыты фронт" — старонкi Першай сусветнай вайны — з праекта "Адваротны адлiк". А 9 кастрычнiка гэты праект быў прадстаўлены на мiнi-фестывалi ў Мiнску. Творчая група праекта, прадстаўнiкi тэлеканала, педагогi i навучэнцы тэатральнага факультэта БДАМ, члены Беларускага саюза кiнематаграфiстаў, гiсторыкi, вопытныя крытыкi абмяркоўвалi 14 фiльмаў праекта, знятых вясной-летам 2008 года. У вынiку галасавання лепшым фiльмам цыкла быў прызнаны "К-19. Час герояў" (аповед пра лёс першай савецкай атамнай падлодкi, аварыю на ёй i гераiзм падводнiкаў, у тым лiку беларуса Iвана Кулакова). Таксама адбылася прэм’ера новага фiльма рэжысёра Аляксея Раковiча "Праведнiкi. Памiж пеклам i раем" (малавядомыя гiсторыi выратавання яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны), якi неўзабаве будзе паказаны ў эфiры АНТ. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы верасня ў Ялце адбыўся ІХ Мiжнародны тэлекiнафорум "Разам". Удзел у iм узялi беларускiя каналы, прадставiўшы на творчы конкурс не |
|