Паклаў ключ для зладзеяў
Паклаў ключ для зладзеяў
Пенсiянер з в. Альгомель Столiнскага раёна вярнуўся дамоў i застаў там дзвюх жанчын — старэйшай ужо пад шэсцьдзесят, а другая была намнога маладзейшая. Няпрошаныя госцi паспелi ўкрасцi 15 тысяч расiйскiх рублёў. Жанчыны адчынiлi дзверы ключом, якi гаспадар хаваў ў дамоўленым месцы. Следства ўстанавiла, што грошы выкралi жыхаркi г. Калiнкавiчы. Сымон Свiстуновiч. "Прадпрымальны" дырэктар
Былы кiраўнiк пакiнуў сваё прадпрыемства без абсталявання Магiлёўскае прыватнае прадпрыемства, якому абласны бюджэт выдзелiў пазыку ў памеры 465 мiльёнаў рублёў на набыццё лiнii па перапрацоўцы гуматэхнiчных адходаў i на стварэнне 50 працоўных месцаў, у вынiку махiнацый дырэктара засталося "на бабах". Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камiтэта Дзяржкантролю, супрацоўнiкi камiтэта па Магiлёўскай вобласцi разам з упраўленнем па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю ўстанавiлi, што атрыманыя прадпрыемствам грошы праз рахункi шэрагу камерцыйных фiрмаў у рэшце рэшт аселi ў кiшэнях некалькiх асобаў. Да таго ж, замест новай лiнii, якая была аформлена ў заклад вяртання пазыкi, прадпрыемства па фiктыўных накладных атрымала абсталяванне, што раней працавала: яно, дарэчы, не мела заводскiх нумароў i тэхнiчнай дакументацыi. Акрамя таго высветлiлася, што прадпрыемства атрымала ў якасцi перадаплаты яшчэ 415 мiльёнаў рублёў ад адной з вiцебскiх арганiзацый за перадачу ёй у лiзiнг абсталявання па перапрацоўцы гумаўтрымлiваючых адходаў. Такiм чынам, дзякуючы "прадпрымальнасцi" былога дырэктара прадпрыемства засталося не толькi без абсталявання, але не мае i грошай для разлiку з вiцебскай арганiзацыяй. Цяпер праваахоўнiкi вядуць пошук гэтага кiраўнiка, у дачыненнi да якога ўзбуджаны крымiнальныя справы. Ігар ГРЫШЫН. Трапілi ў вогненную пастку Неасцярожнасць з агнём дорага абышлася тром магiляўчанам, якiя трапiлi ў вогненную пастку. Здарэнне адбылося каля шасцi гадзiн вечара ў доме 76-гадовага пенсiянера, дзе разгарэўся пажар. У вынiку ў агнi загiнулi гаспадар i яго 52-гадовая сяброўка, а iх госць — 52-гадовы мужчына — з апёкамi змешчаны ў бальнiцу. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ. Старшыня спакусіўся на $4900У Мiнску супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГУУС i Першамайскага РУУС затрымалi на праспекце Незалежнасцi старшыню аднаго з жыллёва-будаўнiчых кааператываў. Падазраецца адказная асоба ў атрыманнi хабару. У прыватнасцi, паводле папярэдняй iнфармацыi, падазроны браўся станоўча вырашыць пытанне аб падаўжэннi дагавора арэнды памяшкання. Як мяркуецца, свае "паслугi" ён ацанiў у 4900 долараў ЗША, якiя ўручыў старшынi прадстаўнiк адной з камерцыйных фiрмаў. Ігар ГРЫШЫН. "Зарабiў" на бегавых дарожках?.. 26-гадовы мiнчанiн, дырэктар прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства падазраецца ў крадзяжы буйной сумы грошай, якой ён завалодаў злоўжываючы службовым становiшчам. Iнкрымiнуецца гэтаму кiраўнiку крадзеж 240 мiльёнаў рублёў. Падазроны завалодаў гэтымi грашамi ў чэрвенi-лiпенi мiнулага года, калi яго прадпрыемства выконвала кантракт з адным з унiверсiтэтаў па пастаўцы i ўкладцы матэрыялу для бегавых дарожак. Не дзiцячы "бiзнэс" 34-гадовы непрацуючы вiцябчанiн папраўляў сваё матэрыяльнае становiшча з дапамогай дзвюх няпоўнагадовых дзяўчат, якiх выкарыстоўваў для занятку прастытуцыяй. Праўда, "бiзнэс" даў трэшчыну ўжо праз месяц пасля яго "раскруткi", калi ў справу ўмяшалiся супрацоўнiкi праваахоўных органаў. Гандляркi сваiм целам, якiм 16 i 17 гадоў, нiдзе не працавалi i не вучылiся. Мiж iншым, i мужчына, i яго "пратэжэ" раней каралiся за крадзяжы. Iгар ГРЫШЫН. "Удружыў" дзеду Непрыемна ўражаны быў 81-гадовы пенсiянер з гарадскога пасёлка Астрыно, якi прыйшоў у банк, каб абмяняць грошы: на руках у старога, як высветлiлася, знаходзiлiся фальшыўкi. Прычым сам пенсiянер i не падазраваў, што 2 мiльёны 900 тысяч беларускiх рублёў, якiя ён хацеў абмяняць на замежную валюту, былi падробкамi: дзядуля прад’явiў у банку 58 фальшывак намiналам па 50 тысяч рублёў. У ходзе расследавання гэтай справы, супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ўстанавiлi, што сапраўдныя грошы на падробкi ў чэрвенi падмянiў 23-гадовы... унук дзядулi, якi затрыманы. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянер з в. Альгомель Столiнскага раёна вярнуўся дамоў i застаў там дзвюх жанчын — старэйшай ужо пад шэсцьдзесят, а другая была намнога маладзейшая
|
|