Валасы
Валасы
Валасы — адзiн з iнфармацыйных каналаў чалавека, здавён лiчылiся крынiцай жыццёвых сiлаў. Цэлы шэраг рэгламентацый у дачыненнi да валасоў склаўся i ў славянскiх народаў. l Сярод славян да валасоў заўсёды было трапяткое, сакральна-ўзвышанае стаўленне. Таму катэгарычна забаранялася стрыгчы валасы дзiцяцi да года (каб не спынiць яго разумовае развiццё), першы рытуальны пострыг праводзiлi роўна ў год. l Каб валасы хутка раслi, нашы продкi раiлi стрыгчы iх на "маладзiку" — як месяц расце, так i валасы будуць расцi. l Сярод славян iснавала забарона расчэсваць валасы ў днi вялiкiх царкоўных i народных святаў, а таксама па пятнiцах. l У той жа час на Вялiкдзень сталыя людзi спецыяльна расчэсвалi валасы, каб "было столькi ўнукаў, колькi валасоў на галаве". l Да валасоў дзяўчыны цi жанчыны ў традыцыйнай культуры ўсiх славянскiх народаў было асаблiвае стаўленне. Іх убранне, укладка, некаторыя дадатковыя атрыбуты сведчылi аб сацыяльным статусе iх носьбiта, яго характары, ступенi паважлiвых адносiнаў да навакольных i адпаведна ўплывалi на характар адносiнаў да гэтай жанчыны. l Жанчынам катэгарычна забаранялася з’яўляцца на людзях з непакрытай галавой i распушчанымi валасамi ("простымi" валасамi). l "Простыя" валасы часцей за ўсё сiмвалiзавалi пераходнае становiшча iх гаспадынi. Так, раней iснаваў абрад, пры якiм жанчына, якая страцiла мужа, хадзiла з распушчанымi валасамi на працягу 40 дзён. l У той жа час парадзiсе, каб палегчыць роды, развязвалi ўсе вузлы i абавязкова распускалi валасы. l Па ўяўленнях беларусаў, састрыжаныя або вычасаныя валасы нельга раскiдваць. Бо тады яны маглi трапiць у рукi калдуна, i той, правёўшы з iмi пэўныя манiпуляцыi, мог лёгка паўплываць на лёс iх гаспадара. l Па структуры валасоў меркавалi i аб характары чалавека. Лiчылася, што той, у каго пругкiя валасы, валодае сярдзiтым, цяжкiм норавам. У кантэксце вясельнага абраду валасам надавалася выключная ўвага. З iмi выконваўся цэлы шэраг даволi важных рытуальна-абрадавых дзеянняў. l У час "пасаду" жанiху выстрыгалi цi выпальвалi валасы; нявесце некалькi разоў дзяўчаты-сяброўкi распляталi i запляталi валасы ў некалькi кос. l У косы нявесце запляталi "красу" (чырвоную стужку, якая выконвала ролю абярэга ад сурокаў i ўсемагчымых "падробак" нядобразычлiвых гасцей). l Часам валасы выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях. Напрыклад, у Навагрудку да нашых часоў захаваўся незвычайна змястоўны па сваёй сутнасцi абрад: пасаджоная (цi хросная) мацi брала некалькi валасоў з галавы жанiха i нявесты, скручвала iх, пераплятала iх памiж сабой, i спальвала, каб назаўжды "сплавiць" (аб’яднаць, злучыць) маладых. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валасы — адзiн з iнфармацыйных каналаў чалавека, здавён лiчылiся крынiцай жыццёвых сiлаў. Цэлы шэраг рэгламентацый у дачыненнi да валасоў склаўся i ў
|
|