Больш за палову садаводаў вырашылі не рэгiстраваць свае зямельныя ўчасткi
Больш за палову садаводаў вырашылі не рэгiстраваць свае зямельныя ўчасткi
Згодна з Указам Прэзiдэнта Беларусi ад 28 студзеня 2008 года № 50, сёлета ў тэрмiн да 8 кастрычнiка ўсе члены садаводчых таварыстваў павiнны былi зарэгiстраваць свае зямельныя ўчасткi. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, арганiзацыям i грамадзянам для вядзення калектыўнага садаводства было прадастаўлена амаль 522 тысячы зямельных участкаў. Самая вялiкая колькасць членаў садаводчых таварыстваў прыпадае на Мiнскую вобласць, дзе на гэтыя мэты грамадзянам было прадастаўлена каля 187 тысяч зямельных участкаў. На 7 кастрычнiка членамi садаводчых таварыстваў было зарэгiстравана 233 294 зямельныя ўчасткi. Разам з тым да гадзiны пiк у тэрытарыяльныя арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю было пададзена каля 14 тысяч заяў аб рэгiстрацыi зямельных участкаў, якiя былi прадастаўлены па лiнii калектыўнага садаводства. Такiм чынам, да 8 кастрычнiка грамадзяне нават не звярталiся па дзяржаўную рэгiстрацыю ў дачыненнi да 274 368 зямельных участкаў (каля 52,6 працэнта ад агульнай колькасцi), што былi прадастаўлены для ажыццяўлення калектыўнага садаводства. Якiм будзе далейшы лёс такой вялiкай колькасцi незарэгiстраваных зямельных участкаў, нашай газеце ў Дзяржкамiтэце па маёмасцi не ўдакладнiлi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Указам Прэзiдэнта Беларусi ад 28 студзеня 2008 года № 50, сёлета ў тэрмiн да 8 кастрычнiка ўсе члены садаводчых таварыстваў павiнны былi зарэ |
|