З журналістыкай — па жыццi
З журналістыкай — па жыццi
Сённяшнi госць "Звязды" — галоўны рэдактар газеты "Белорусская нива" Яўген Сямашка
— Яўген Iванавiч, колькi вы ў журналiстыцы працуеце?
— Яўген Iванавiч, колькi вы ў журналiстыцы працуеце?
— Яўген Iванавiч, колькi вы ў журналiстыцы працуеце?
— 40 гадоў. У тым лiку больш як 11 гадоў — у "Белорусской ниве". — Тэрмiн!.. Якое крэда сённяшняй галоўнай газеты для вяскоўцаў?
— Газета выдаецца ў колеры, стала "таўсцейшай", больш насычанай па змесце... Напярэдаднi 85-годдзя выдання, якое адзначалася ў студзенi 2006 года, мы выпусцiлi фотаальбом "Время газетной строкой" (От "Белорусской деревни" до "Белорусской нивы"). Знайшлi адпаведную партыйную пастанову аб выпуску "Белорусской деревни" з 15 студзеня 1921 года. Былi сфармуляваны i задачы выдання, сярод якiх галоўная: быць памочнiкам i заступнiкам беларускага селянiна. З першага нумара i па цяперашнi дзень газета адпавядае гэтаму прызначэнню. — Раней пэўны час газета была галiновай, цяпер — урадавая...
— А ў самым пачатку выданне было партыйным. У пасляваенны час... цiкавая, дарэчы дэталь: не ўсе ведаюць, што тады былi два асобныя выпускi газеты — для заходнiх абласцей i для ўсходнiх. — Сапраўды цiкавы факт!
— У заходнiх рэгiёнах было "неўзаранае поле" ў плане стварэння калгасаў i саўгасаў. У той час наша газета называлася "Колхозная правда" i была органам Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi БССР. У пачатку 1960-х гадоў яна стала адной з вядучых беларускiх газет, заснавальнiкамi якiх былi ЦК КПБ, Вярхоўны Савет i Савет Мiнiстраў БССР (разам са "Звяздой" i "Советской Белоруссией"). З 1990-х гадоў "Белорусская нива" мае статус урадавай. Заснавальнiк — Савет Мiнiстраў Беларусi. — Хадзiлi чуткi, нiбыта газета зменiць статус, зноў стане галiновай...
— Скажу шчыра, мне каштавала шмат нерваў, сiлаў i здароўя, каб адстаяць статус газеты. Выданне дапамагае ў вырашэннi найважнейшых дзяржаўных пытанняў, у тым лiку забеспячэнне харчовай бяспекi краiны! А хтосьцi хацеў ператварыць газету ў баявы лiсток Мiнсельгасхарчу... Статус "Белорусской нивы" захаваны — i так будзе, думаю, у перспектыве. Дзяржпраграма адраджэння вёскi выконваецца, яна карэктуецца. На парадак дня паўстаюць усё новыя i новыя задачы. Так што работы — непачаты край. — Яўген Iванавiч, цi не будзе вернута выданню ранейшая, дакладная назва — "Сельская газета"? — Я таксама лiчу назву "Сельская газета" найлепшай. Але часта мяняць брэнд, думаю, не варта. Памятаеце, як на вёсцы гавораць: хто часта мяняе, у таго хамут гуляе! "Белорусская нива" — прыгожая, паэтычная назва, сугучная нашай тэматыцы. — Вёска размаўляе па-беларуску. Чаму газета выходзiць на рускай мове?
— Нашы асноўныя чытачы — кiраўнiкi i спецыялiсты сельскай гаспадаркi. Яны вучылiся ў ВНУ, тэхнiкумах, прафтэхвучылiшчах, дзе выкладанне рускамоўнае. I цяпер назвы ўгнаенняў, механiзмаў i iншую спецтэрмiналогiю перакладаць на беларускую мову было б абсалютна нелагiчна. Дый не трэба. Разам з тым хачу звярнуць увагу: усе матэрыялы, якiя паступаюць у рэдакцыю на беларускай мове, публiкуем на мове арыгiнала. Каля 10 гадоў мы ажыццяўляем выдатны праект "Беларускi ручнiк" — у кожным нумары на першай паласе друкуем лепшыя беларускiя вершы: тут i класiка, i творы сучасных паэтаў. Водгукi чытачоў — найлепшыя. Праводзiлi анкетаванне, задавалi пытанне: а можа, час адмовiцца ад гэтага праекта? Паток пiсьмаў: нi ў якiм разе, гэта надзвычай удалая знаходка. — Яўген Iванавiч, вы не толькi журналiст, але i даследчык. Ваша кнiга "Армiя Краёва на Беларусi" досыць шырока вядомая...
— Пiсаў гэту кнiгу не дзеля таго, каб патрапiць у шэраг пiсьменнiкаў цi гiсторыкаў. Гэта было маё асабiстае, выключна палiтычнае рашэнне. У вольны час, вечарамi, у выхадныя працаваў над гэтай тэмай. Дзеля чаго? Акурат у пачатку 1990-х гадоў стаяла пытанне аб рэабiлiтацыi Армii Краёвай. Лобi было вельмi моцнае ў тагачасным Вярхоўным Савеце... Кнiга выйшла ў чэрвенi 1994 года i, на мой погляд, нанесла сур’ёзны ўдар па гэтым лобi, што выступала за рэабiлiтацыю. Я паказаў на дакументах i фактах, што гэтых людзей нельга рэабiлiтаваць. Таму што "акаўцы" змагалiся за Польшчу ў межах да верасня 1939 года, адсякалi ад Беларусi тэрыторыю ад Заслаўя да Верхнядзвiнска i Столiна — 4 млн насельнiцтва. Вось у чым сутнасць пытання! — Адкуль вы родам?
— З Лiдскага раёна. Асабiста ведаў многiх "акаўцаў", якiя вярнулiся, адсядзеўшы тэрмiны. — Магчыма, жывыя яшчэ бацькi?
— Бацькi не стала 10 гадоў таму. Мацi Зiнаiда Васiльеўна — ёй 86 гадоў — жыве разам з сястрою. "Белорусскую ниву" чытае ад першага радка да апошняга. Гутарыла Таццяна ПАДАЛЯК. Ад рэдакцыi.
Сёння Яўген Iванавiч Сямашка святкуе 60-гадовы юбiлей. Шчыра вiншуем!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшнi госць "Звязды" — галоўны рэдактар газеты "Белорусская нива" Яўген Сямашка — Яўген Iванавiч, колькi вы ў журналiстыцы п |
|