Восеньскі неспакой
Восеньскі неспакой
ФАРМАТнём
З 16 па 19 кастрычнiка ў Мiнску ў кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога" i "Цэнтральны" ў чарговы раз пройдзе эксклюзiўны паказ фiльмаў у рамках праекта "КІНАфармат 4х4". Новую кiнадраму "На краi раю" прапануюць увазе гледачоў кiнамайстры Германii, Iталii i Турцыi. Пастаноўку ажыццявiў па сваiм сцэнарыi рэжысёр Фацiх Акiн, чый фiльм "Галавой аб сцяну" на МКФ у Берлiне быў удастоены "Залатога мядзведзя". Фрау Сюзана — кансерватыўная немка, якая не адабрае дружбу сваёй дачкi Лотэ з радыкальнай актывiсткай-лесбiянкай Айтэн. Гiсторыя пачынаецца з таго, што на пошукi Айтэн ляцiць з Германii ў Стамбул юнак Нежат. Яму стала вядома, што яна з’яўляецца дачкой нядаўна памерлай сяброўкi яго бацькi. Але палiтычна актыўная дзяўчына ўжо даўно збегла з Турцыi. У галоўных ролях: Нургуль Йесi, Ханна Шыгула, Бакi Даўрак, Тунсел Курцiз. Карцiна намiнавалася на прэмiю "Оскар", а на МКФ у Канах удастоена прыза за лепшы сцэнарый. У iспанскай камедыйнай меладраме "Неспакойная Ганна" асаблiва адчуваецца медыцынская адукацыя сцэнарыста i рэжысёра Хулiо Медэма. Перад намi адкрываюцца глыбiнi падсвядомасцi гераiнi, прадстаўленыя главамi з яе жыцця. Васямнаццацiгадовай Ганне трэба даказаць сабе i іншымі, што яна не падобная на жанчын, якiя жывуць у яе памяцi; ёй трэба вярнуць каханага Саiда, якi ўцёк, спалохаўшыся дзiўнага пераўвасаблення каханай. Галоўная гераiня гаворыць ледзь не ад асобы ўсiх жанчын, аплаквае iх боль i гарыць жаданнем адпомсцiць. Жаночыя пакуты ўзводзяцца ў ступень i становяцца тэмай усяго фiльма, гвалт — прычынай фемiнiсцкiх выпадаў. У ролi Ганны знялася Мануэла Вельес, у астатнiх — Шарлота, Рэмплiнг, Бебе, Нiкаля Казале, Эсьер Ньюман. На мiжнародных кiнафестывалях у Канах, Таронта, Марэлii i Цесалонiках упершыню была паказана мексiканская кiнастужка "Драма". У цэнтры кiнаапавядання — тры ўзаемапераплеценыя гiсторыi, дзеянне якiх адбываецца на калiсьцi шыкоўным мексiканскiм курорце Акапулька: да халоднай прыгажунi Фернанды вяртаецца былы палюбоўнiк — не ў меру шчадралюбны Чана; няшчасны клерк Гансала спрабуе скончыць самагубствам; нядобрая дзяўчынка-падлетак выратоўвае яму жыццё... Пастаноўку карцiны па сваiм сцэнарыi ажыццявiў малады рэжысёр Херарда Наранхо. Яна была прызнана лепшым фiльмам праграмы "Тыдзень крытыкi" Канскага МКФ. У фiльме здымалiся Фернанда Бесерыль, Хуан Пабла Кастанеда, Дыяна Гарсiя, Марыяна Маро. Знакамiтым японскiм сцэнарыстам, рэжысёрам i акцёрам Такешы Кiтано створана камедыйная драма "Банзай, рэжысёр!". У сваёй апошняй карцiне Такешы зноў пацвярджае заслужаны статус майстра на ўсе рукi i пранiклiва здзекуецца з усiх жанраў разам i паасобку. З таго, што яшчэ не зняў, ён, зрэшты, з не меншым запалам здзекуецца таксама. Самога сябе ён паказвае ў выглядзе манекена, якога пастаянна носiць пад пахай i ў якога ператвараецца, калi сiтуацыя становiцца для яго непрыемнай. "Банзай, рэжысёр" — па сутнасцi, вiртуозны кiнаальманах чалавека-аркестра на тэму ўласнай творчасцi. У ролях: Такешы Кiтано, Эн Судзукi, Кейко Мацузакi, Есiно Кiмура, Юкi Учыда. Раман КОСЦIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 16 па 19 кастрычнiка ў Мiнску ў кiнатэатрах "Аўрора", "Мiр", "Перамога" i "Цэнтральны" ў чарговы раз пройдзе |
|