Дзень, якога чакае Шэф
Дзень, якога чакае Шэф
16 кастрычнiка адзначаецца сусветны Дзень Шэфа. Прайшло роўна паўстагоддзя, як гэтае свята было прапанавана для адзначэння амерыканскай сакратаркай, а ў 1962 годзе яго нават афiцыйна зацвердзiлi — спачатку толькi ў штаце Ілiнойс, але неўзабаве i ў многiх краiнах свету. Цяпер Дзень Шэфа святкуюць увогуле ўсе кiраўнiкi i падначаленыя, хто толькi ў курсе iснавання падобнага свята. У Расii, напрыклад, апошнiя некалькi гадоў нават уручаецца прэмiя "Шэф года". Адмыслова да свята эксперты рэкрутынгавых кампанiй склалi своеасаблiвы рэйтынг, у якiх краiнах свету падначаленыя больш за ўсё задаволеныя сваiмi босамi. У апытаннi бралi ўдзел менеджары сярэдняга звяна з 28 краiн свету, ацэньваючы якасцi кiраўнiцтва па шкале ад 1 да 10. варта адзначыць, што найбольшыя i найменшыя балы не былi выстаўлены ў нiводнай краiне. Аказваецца, найбольшай сiмпатыяй карыстаюцца шэфы ў Мексiцы (ацэнка 7,6), ЗША (7,3) i Канадзе (7,2). У Еўропе вельмi станоўча ставяцца да сваiх начальнiкаў iрландцы, бельгiйцы i галандцы (6,7—7 балаў). Апошнiя ж месцы ў мiжнародным "рэйтынгу лаяльнасцi" занялi шэфы з Германii, Iталii, Турцыi i Швецыi. У Расii стаўленне да кiраўнiцтва вызначалася iншымi шляхамi — на адным з iнтэрнэт-форумаў наведвальнiкам прапаноўвалася параўнаць свайго начальнiка з вядомым экранным вобразам. Высветлiлася, што некалькi тысяч апытаных пры словах "шэф, бос, начальнiк" узгадваюць: 1) "нашу мымру" з к/ф "Службовы раман", 2) начальнiка-прараба з камедыйнага сiткома "Наша Russia", 3) няўлоўнага "шэфа Мiхал Iваныча" з к/ф "Брыльянтавая рука", 4) адначасова вайскоўца i аналiтыка, "шэфа гестапа Мюлера" з к/ф "Сямнаццаць iмгненняў вясны", 4) дзелавiтага Шэфа з мультфiльма "Следства вядуць Калабкi". Магчыма, у гэты спiс трапляе i ваш начальнiк, а магчыма, ягоны стыль кiраўнiцтва непаўторны i нi да чаго не падобны. У любым выпадку, не забудзьцеся яго павiншаваць — толькi абавязкова шчыра, ад душы! Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 кастрычнiка адзначаецца сусветны Дзень Шэфа. Прайшло роўна паўстагоддзя, як гэтае свята было прапанавана для адзначэння амерыканскай сакратаркай, а |
|