21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы вельмі пастараемся

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы вельмі пастараемся

Англiчане завалодалi беларускай сталiцай. У дзень матча ў цэнтры горада яны паўсюль — дзве з паловай тысячы балельшчыкаў з туманнага Альбiёна чартарамi працягваюць прыбываць у Мiнск. Здаецца, нават людзi, далёкiя ад футбола, павiнны заўважыць, што вялiкiя падзеi адбываюцца ў беларускай сталiцы. Дэвiд Бэкхэм, Уэйн Рунi, Рыа Фердынанд — мара балельшчыкаў i балельшчыц усяго свету — зараз у Мiнску. Падзялiцца ўражаннямi перад матчам i спрагназаваць яго вынiк мы папрасiлi нашых суразмоўцаў.

Ягор Фiлiпенка, абаронца нацыянальнай зборнай i ФК "Спартак", Масква:

— У мяне заўсёды была мара гуляць у нацыянальнай зборнай Беларусi i я яе ўвасобiў. I цяпер супраць каго гуляць — Андоры цi Англii — не важна. Падрыхтоўка да Англii прайшла нармальна, правялi ў Германii тыднёвы збор. Падышлi да гульнi ў поўным узбраеннi. Мы будзем вельмi старацца набраць тры ачкi ў гэтай гульнi, а што атрымаецца — пабачым.

Андрэй Асмалоўскi, аглядальнiк газеты "Комсомольская правда":

— Спадзяюся на вынiк 0:0. Мяркую, што зборная Беларусi зробiць усё магчымае, каб не прапусцiць. Што-што, а адбiвацца ад грандаў мы ўмеем. Аб гэтым сведчаць паядынкi са зборнымi Германii, Аргенцiны. I калi Англiя не здолее нам забiць, гэта будзе вялiкi поспех беларускай каманды. А ўлiчваючы, што цяпер нападзення ў нас практычна няма, то разлiчваць на галы не прыходзiцца. Спадзяюся, што пры сваiх гледачах, на сваiм полi мы здолеем здабыць адно ачко.

Вiталь Марэцкi, менеджар сталiчнага камерцыйнага прадпрыемства, балельшчык са стажам:

— Думаю, што будзе 1:1. Прычым пра шанцы на нiчыю ў гэтым матчы мне гаварылi многiя мае знаёмыя. У нашай каманды змянiлася псiхалогiя, магу гэта сказаць, як балельшчык з вялiкiм стажам. Мне 30 гадоў, а мой балельшчыцкi стаж 30 гадоў i 9 месяцаў — яшчэ мая мама разам з татам хадзiла на стадыён. У нашых футбалiстаў змянiўся менталiтэт, яны не баяцца сапернiка, хто б там нi выходзiў на поле — немцы, англiчане, аргенцiнцы. Калi англiчане i могуць перамагчы, то толькi за кошт iндывiдуальнага майстэрства. Але не па азарце i жаданнi. Прычым пры такой падтрымцы трыбун. На мой погляд, падтрымка балельшчыкаў будзе яшчэ лепшай, чым на матчы БАТЭ—"Ювентус", хоць i там яна была неверагоднай. У нападзеннi ў нас ёсць Радзiвонаў i Булыга, праўда, няма Глеба, якi можа пас аддаць, але лiчу, што гэта не такая вялiкая праблема. Сёння ахвяраваў абедам i паехаў у цэнтр горада паглядзець на англiйскiх балельшчыкаў. Трэба бачыць, што тут робiцца. На праспекце ад Нацыянальнага банка да "Макдональдса" iх столькi! Адна англiйская гутарка паўсюль. Валюту мяняюць, сядзяць у кафэ, рэстаранах, побач з кафэ сцягi свае паразвешвалi. На плошчы Перамогi яны ўсклалi вянок у форме сцяга Англii, вельмi прыгожы, дарэчы, нават беларускiя балельшчыкi побач з iм фатаграфуюцца. Нават шатландцаў тры гады таму столькi не было, праўда тыя былi ў кiлтах, адразу ў вочы кiдалiся. Англiчане, дарэчы, апрануты ў шорты i майкi. Пытаю, чаму так лёгка апранулiся, адказваюць, што думалi, што ў нас куды цяплей. Растлумачыў iм, што увечары, падчас матча, стане зусiм холадна.

Таццяна Масквiна, дзесяцiразовая чэмпiёнка свету па самба:

— Мае прагнозы на матч? А якiя каманды гуляюць? Я думаю, наша зборная прайграе. Дзесьцi 1:3, каб ужо зусiм нашых не крыўдзiць. Чаму не веру ў нашу каманду? Скажу так, што не веру нi на адзiн працэнт, а чаму — асобнае пытанне i разважаць над iм зараз не хацелася б.

Уладзiмiр Дзешкавец, супрацоўнiк Мiнiстэрства транспарту:

— Я хварэю за барысаўскi БАТЭ i жадаю яму поспехаў, гэтак жа, як i нацыянальнай зборнай. Але вось ужо каторы раз не ўдаецца трапiць на сталiчны стадыён "Дынама". Трэба штосьцi мяняць у сiстэме размеркавання бiлетаў i, на мой погляд, большасць iх павiнна прадавацца праз касы, каб нацыянальную зборную падтрымлiвалi сапраўдныя балельшчыкi...

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англiчане завалодалi беларускай сталiцай. У дзень матча ў цэнтры горада яны паўсюль — дзве з паловай тысячы балельшчыкаў з туманнага Альбiёна чартарам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика