Знахар
Знахар
Знахар (знахарка, лекарка) — чалавек з пэўнай здольнасцю лячыць людзей, жывёлу, здольны ахоўваць ад варажбы i сурокаў, прадказваць будучыню, валодае звышнатуральнымi, магiчнымi ведамi, выконвае магiчныя рытуальныя дзеяннi. Таго, хто выкарыстоўваў у сваёй лекарскай практыцы толькi травы, у народзе звалi траўнiкамi. l Знахар (руск. "знать") стаяў у адным шэрагу з чарадзеямi, ведзьмакамi (ад слова "веды"), але лiчылася, што знахар не кантактаваў з нячыстай сiлай. У сваёй рабоце ён выкарыстоўваў сiлу замовы i малiтвы, лекавыя травы, каранi, сiлу i энергетыку вады i iншыя магiчныя рэчы, надзеленыя ў культуры сакральнасцю. l Знахар заўсёды насiў крыж на целе i хрысцiўся перад тым, як пачаць сваю работу. l Знахар павiнен быў дапамагчы чалавеку адолець шматлiкiя захворваннi фiзiчнага кшталту, дапамагаць жанчынам пры родах, але асноўнай яго задачай было супрацьстаянне такiм энергетычным праявам дрэнных сiлаў, як сурокi. Знахары паспяхова лячылi псiхiчныя захворваннi: спалохi, эпiлепсiю ("падучую" цi "чорную" хваробу). l Да знахараў заўсёды былi дваiстыя адносiны. З аднаго боку, да iх заўсёды прыходзiлi з надзеяй на выратаванне, звярталiся па дапамогу ў час засухi цi, наадварот, працяглых дажджоў, у iх прасiлi дапамогi ў каханнi i сямейным шчасцi. З другога боку, у народзе лiчылi, што таксама, як i ведзьмакі, знахары не абыходзяцца без падтрымкi нячыстай сiлы. Гэтаму iснаваў i свой доказ: знахар заўсёды цяжка i ў пакутах памiраў, калi не мог перадаць "веды", якiмi валодаў. l Лiчылася, што веды такога кшталту перадаюцца нашчадкам: ад дзеда бацьку, ад бацькi сыну, унуку i г.д. У той жа час у народзе лiчылася, што знахарствам пры жаданнi можна авалодаць, як i любой iншай справай. l Лепшымi знахаркамi лiчылi "чыстых" жанчын: сталых жанчын, удоў, а таксама тых, хто нарадзiўся ў панядзелак цi пасля смерцi бацькi. l Знахары, пасля выканання пэўных магiчных дзеянняў, маглi дакладна паказаць на рабаўнiка цi злодзея. l Пры дапамозе знахараў змагалiся з заломамi на жытнёвым полi, ахоўвалi хатнюю жывёлу ад эпiдэмii i мору. l Каб выканаць тыя цi iншыя рытуальныя дзеяннi, знахары выбiралi спрыяльны час: напрыклад, суботу — "як субота заканчвае тыдзень, так i хвароба закончыцца"; стан месяца на небе: усход цi захад сонца. У той жа час строга прытрымлiвалiся правiла не займацца "такой" справай у пост i вялiкiя царкоўныя i народныя святы. l Акрамя гэтага, выбiралi месца правядзення абраду. Часцей за ўсё гэта было месца каля вады, ручая, калодзежа, на скрыжаваннi шляхоў, там, дзе не будуць хадзiць людзi i хатняя жывёла. Замова ад сурокаў i хваробаў "Першым разам, Божым часам. Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Матцы пакланюсь i ўсiм святым нябесным апосталам, кiяўскiм i пячэрскiм, сонцу краснаму, месячку яснаму. Было ў месячкi тры братцы: адзiн зоры спатухая, другi свет адсвятая, трэцi сурокi сунiмая з раба Божага (iмя), з буйныя галавы, з рацiвага сэрца, з русых кос, з жоўтых касьцей, з ясных вачэй, з белага лiца. Дух на цябе, усё лiха з цябе!". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знахар (знахарка, лекарка) — чалавек з пэўнай здольнасцю лячыць людзей, жывёлу, здольны ахоўваць ад варажбы i сурокаў, прадказваць будучыню, валодае з |
|