Кажух
Кажух
Кажух (шуба, тулуп) — адзенне, пашытае з футра. З аднаго боку, наяўнасць поўсцi надзялiла кажух якасцямi "нечалавечага", iншага свету, ён пераняў сiмволiку скуры жывёлы. З другога боку, кажух з-за гушчы поўсцi стаў сiмвалам прыбытку. l У вывернуты кажух апраналiся валачобнiкi на Каляды, Масленiцу, Дзяды i iншыя святы, тым самым жадалi гаспадарам хаты сямейнага дабрабыту, багацця, пладаноснасцi. l Кажух, вывернуты на левы бок, апранала цешча цi свякроўка, калi сустракалi маладых на парозе хаты. l Калi маладых саджалi за вясельны стол, на лаву таксама сцялiлi кажух. l У першую шлюбную ноч маладых маглi пакласцi на кажух цi накрыць кажухом замест коўдры. l Каб праграмаваць лёс чалавека, бабка-павiтуха клала наванароджанае дзiця на кажух. Кажух з’яўляўся i абярэгам ад нячыстай сiлы. Кажух (скура мядзведзя цi iншай жывёлы) у народнай культуры надзялялi страшэннай сiлай. У Беларусi доўгi час iснаваў звычай, пры якiм жанiх у дзень вяселля незалежна ад надвор’я павiнен быў апрануць кажух. l Бабка-павiтуха, калi сустракалi хросных бацькоў з хрэснiкам на парозе хаты, таксама павiнна была быць у кажусе, "каб зберагчы дзiця ад сурокаў". l Набытую карову пераводзiлi праз разасланы каля варотаў кажух; у кажух заварочвалi народжанае цялятка. Будаўнiкi, калi былi не задаволены частаваннямi i падарункамi з боку гаспадароў будуемай хаты, пры дапамозе кажуха маглi зрабiць хату "халоднай", колькi б яе потым нi грэлi. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажух (шуба, тулуп) — адзенне, пашытае з футра. З аднаго боку, наяўнасць поўсцi надзялiла кажух якасцямi "нечалавечага", iншага свету, ён пе
|
|