Незадаволеныя відовiшчам, расчараваныя вынiкам
Незадаволеныя відовiшчам, расчараваныя вынiкам
Гульня №1 Зборная Беларусi прайграла хатнi матч адборачнага турнiру да чэмпiянату свету-2010 зборнай Англii — 1:3. На адзiнаццатай хвiлiне паўабаронца "Лiверпуля" Сцiвен Джэрард вывеў гасцей наперад, а на 28-й паўабаронца "Вiцебска" Павел Сiтко, якi ўпершыню з’явiўся ў стартавым складзе нацыянальнай зборнай, аднавiў раўнавагу. У другiм тайме вызначыўся нападаючы "Манчэстэр Юнайтэд" Уэйн Рунi: на 50-й хвiлiне вывеў зборную Англii наперад, на 74-й лiк павялiчыў. У першым тайме беларуская каманда нагадвала сябе ўзору лета-2008, калi адбылiся яе памятныя матчы з грандамi сусветнага футбола. Англiчане дзейнiчалi напаўсiлы, упэўненыя ў сваёй перавазе. Аднак каб перавага стала вiдавочнай, спатрэбiўся другi тайм, дзе гасцям давялося ў хуткасцi крыху прыбавiць, гаспадары ж, як высветлiлася, спынiлiся зусiм. Англiчане перакрылi ўсе зоны i лёгка пазбавiлi падапечных Штанге прасторы. Класу гульцоў зборнай Англii аказалася дастаткова, каб лiк абяцаў стаць разгромным. Даўно на стадыёне "Дынама" балельшчыкi не бачылi такой гульнi i такой сваёй зборнай. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi галоўны трэнер зборнай Беларусi Бернд Штанге прызнаў вынiк матчу справядлiвым: "Амаль няма сумненняў у тым, што Англiя зойме першае месца ў нашай адборачнай групе. А вось барацьба за другое месца працягваецца, i мы таксама працягнем змагацца. Сёння англiчане былi аб’ектыўна мацнейшымi. Да перапынку мы гулялi на роўных, i не кожнай зборнай, нават у хатняй гульнi, удаецца зраўняць лiк з такой камандай. Другi прапушчаны мяч нас лiтаральна зламаў. Балельшчыкi засталiся задаволеныя вiдовiшчам, а мы расчараваныя вынiкам. Мы павiнны iмкнуцца да той гульнi, якую паказвалi першыя 45 хвiлiн матча з Англiяй. Цi змаглi мы замянiць траўмаванага Аляксандра Глеба? Мяркую, кожны i так ведае адказ на гэта пытанне. Такая маленькая футбольная краiна, як Беларусь, не можа не адчуць адсутнасцi свайго лiдара, яго нельга замянiць паўнавартасна. Гэта Фабiа Капэла можа апусцiць руку ў мяшок, выцягнуць адтуль наўздагад шэсць-сем роўных гульцоў. У нас такой магчымасцi няма", — салiраваў Штанге перад журналiстамi. Фабiа Капэла быў верны сабе i запаветам iтальянскага футбола — "12 галоў за чатыры матчы — гэта не важна, галоўнае — тры ачкi, якiя паклала зборная Англii ў скарбонку". "Мае хлопцы згулялi выдатна. І Джэрард, i Рунi — усе выглядалi фантастычна. Мне спадабалася, як узаемадзейнiчалi Джэрард i Лэмпард. Зборная Беларусi не падалася мне камандай для бiцця. Яшчэ перад матчам я казаў пра тое, што нам трэба будзе змагацца з сур’ёзным сапернiкам i не трэба яго недаацэньваць. Я не памылiўся. Беларусы вельмi добра гулялi, асаблiва ў першым тайме, калi яны забiлi i прымусiлi нас пахвалявацца. Вылучаць нiкога нi ў сваёй камандзе, нi ў камандзе сапернiкаў не буду — у гэтым няма сэнсу". Паўабаронца нацыянальнай зборнай, аўтар адзiнага гола ў вароты Джэймса Павел Сiтко пасля матча падзялiўся з журналiстамi ўражаннямi ад гульнi: "Калi даведаўся, што выйду ў стартавым складзе, вельмi хваляваўся. Але на полi ўсе непатрэбныя эмоцыi знiклi. Задаволены, што забiў, але расстроены, што каманда прапусцiла два мячы i прайграла. Мы правялi два розныя таймы. Адбылося гэта з-за хутка прапушчанага пасля перарыву гола, якi зламаў нас псiхалагiчна", — расказаў футбалiст. У сераду ў шостай адборачнай групе ЧС-2010 адбыўся яшчэ адзiн матч: Харватыя разграмiла Андору з лiкам 4:0. Пасля 4 гульняў Англiя з 12 ачкамi займае першае месца ў групе, Харватыя з 7 баламi на другiм месцы, Украiна з такой жа колькасцю ачкоў на трэцiм. Беларусь мае тры балы i чацвёртае месца, Казахстан з трыма ачкамi на пятым месцы, Андора ачкоў не мае i займае апошняе месца ў групе. Наступную гульню адборачнага турнiру ЧС-2010 беларуская каманда правядзе 1 красавiка 2009 года ў гасцях супраць зборнай Казахстана. 15 кастрычнiка прайшлi матчы i ў астатнiх групах. Група 1 — Мальта — Венгрыя — 0:1, Партугалiя — Албанiя — 0:0. Становiшча камандаў: Данiя — 7 ачкоў, Венгрыя, Партугалiя — 5, Албанiя — 5, Швецыя — 5, Мальта — 0. Група 2 — Латвiя — Iзраiль — 1:1, Люксембург — Малдова — 0:0, Грэцыя — Швейцарыя — 1:2. Становiшча камандаў: Грэцыя — 9, Iзраiль — 8, Швейцарыя —7, Латвiя — 4, Люксембург — 4, Малдова — 1. Група 3 — Чэхiя — Славенiя — 1:0, Славакiя — Польшча — 2:1, Паўночная Iрландыя — Сан-Марына — 4:0. Становiшча камандаў: Славакiя — 9, Польшча — 7, Славенiя — 7, Паўночная Iрландыя — 4, Чэхiя — 4, Сан-Марына — 0. Група 4 — Расiя — Фiнляндыя — 3:0, Германiя — Уэльс — 1:0. Становiшча камандаў: Германiя — 10, Расiя — 6, Уэльс — 6, Фiнляндыя — 4, Азербайджан —1, Лiхтэнштэйн —1. Група 5 — Боснiя i Герцагавiна — Арменiя — 4:1, Эстонiя — Турцыя — 0:0, Бельгiя — Iспанiя — 1:2. Становiшча камандаў: Iспанiя — 12, Турцыя — 8, Бельгiя — 7, Боснiя i Герцагавiна — 6, Эстонiя — 1, Арменiя — 0. Група 7 — Лiтва — Фарэрскiя астравы — 1:0, Аўстрыя — Сербiя — 1:3. Становiшча камандаў: Сербiя — 9, Лiтва — 9. Аўстрыя — 4, Францыя — 4, Румынiя — 4, Фарэрскiя астравы — 1. Група 8 — Грузiя — Балгарыя — 0:0, Iрландыя — Кiпр — 1:0, Iталiя — Чарнагорыя — 2:1. Становiшча камандаў: Iталiя — 10, Iрландыя — 7, Балгарыя — 3, Чарнагорыя — 2, Грузiя — 2, Кiпр —1. Група 9 — Нарвегiя — Галандыя — 0:1, Iсландыя — Македонiя — 1:0. Становiшча камандаў: Галандыя — 9, Шатландыя — 4, Iсландыя — 4, Македонiя — 3, Нарвегiя — 2. Сёлета ў еўрапейскай квалiфiкацыi ЧС-2010 засталося згуляць адзiн матч. 19 лiстапада Сан-Марына прыме Чэхiю. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусi прайграла хатнi матч адборачнага турнiру да чэмпiянату свету-2010 зборнай Англii — 1:3. На адзiнаццатай хвiлiне паўабаронца "Лiв |
|