Што ў вас добрага?
Што ў вас добрага?
У Лідзii Ярмошынай — сезон святаў
— Кастрычнiк для мяне вельмi прыемны час, — дзелiцца ўражаннямi старшыня ЦВК. — Па-першае, дзень настаўнiка. Я павiншавала свайго класнага кiраўнiка Раiсу Яфiмаўну Лiўшыц (дарэчы, настаўнiцы школы № 2 горада Бабруйска ў свой час давялося выкладаць рускую мову i лiтаратуру ў трох цяперашнiх дзяржаўных дзеячаў — старшынi ЦВК Лiдзii Ярмошынай, мiнiстра юстыцыi Вiктара Галаванава i старшынi канцэрна "Беллегпрам" Эдуарда Нарышкiна. — Аўт.). Сёлета мы адзначылi яе 80-годдзе. Гэтаму настаўнiку я абавязана вельмi многiм... Акрамя таго, у гэту суботу юбiлей у маёй сястры. І хоць яна пражывае ў Маскве, тым не менш гэта вельмi значная дата для ўсёй сям’i. Я прысутнiчала на выбарах членаў Савета Рэспублiкi ў Магiлёўскай вобласцi — гэта дазволiла мне ўвечары заехаць у Бабруйск i наведаць маю 90-гадовую маму. Якраз напярэдаднi Дня мацi. Да таго ж, скончылiся выбары, я наведала цырульнiка, масажыста, манiкюрку — i гэта не столькi патрэба душы, колькi неабходнасць! Аднак поўнай палёгкi па заканчэннi выбараў старшыня Цэнтрвыбаркама пакуль не адчувае, тым больш што ў Цэнтральнай камiсii пачалася падрыхтоўка да склiкання першай сесii абедзвюх палат парламента. "Паколькi гэта звязана з чужымi калектывамi, якiя не знаходзяцца ў мяне ў падначаленнi i якiх трэба зарганiзаваць на работу, натуральна, гэта выклiкае пэўнае напружанне", — заўважае Лiдзiя Ярмошына. Мабыць, палёгка адчуецца ў адпачынку, якi старшыня Цэнтр-выбаркама плануе ўзяць у снежнi. Ва ўнучкi лiдара Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi Васiля Задняпранага прарэзалiся зубы"У маёй 10-месячнай унучкi Ганначкi пачалi рэзацца зубы. У яе iх ужо тры", — з гонарам кажа дзед. Ад жыцця асабiстага — да клопатаў прафесiйных. Па вынiках сваiх сустрэч з прадстаўнiкамi АБСЕ падчас выбарчай кампанii Васiль Задняпраны прыйшоў да высновы, што яны настроеныя хоць i асцярожна, тым не менш досыць пазiтыўна. "Паколькi зробленыя пэўныя крокi ў плане дэмакратызацыi", — адзначыў суразмоўца. Яго гэта не можа не радаваць, маўляў, унучцы жыць у лепшых умовах, "спакойна i свабодна ездзiць у Еўрасаюз". У самых блiзкiх планах партыi — правесцi ў лiстападзе палiтсавет, прааналiзаваць вынiкi мiнулай выбарчай кампанii, наперадзе — выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы. Там партыя плануе паўдзельнiчаць больш актыўна, чым у парламенцкiх выбарах. Намеснiк старшынi выканкама СНД Наўрыз Айдараў узяў удзел ва ўрачыстай акцыiНайбольш прыемныя навiны ў яго аказалiся звязанымi выключна з працоўнай сферай. Мабыць таму, што мы пагутарылi з iм адразу ж па вяртаннi з Арменii, дзе праходзiла патрыятычная акцыя "Мы спадчыннiкi перамогi". Як высветлiлася, такое мерапрыемства стала традыцыйным — сёлета яно праводзiлася ўжо ў трэцi раз. А старт яму дала менавiта Беларусь у 2006 годзе. У рамках акцыi, што адбылася ў Арменii, прайшла навукова-палiтычная канферэнцыя "Памятае свет выратаваны". Наўрыз Губайдулаевiч узяў удзел у мерапрыемстве як прадстаўнiк выканкама СНД, якi курыруе накiрунак патрыятычнага выхавання. У самых блiзкiх яго планах — канферэнцыя мiнiстраў адукацыi СНД. Улiчваючы, што 2009 год у СНД аб’яўлены годам моладзi, "нам ёсць што сказаць мiнiстрам адукацыi", — адзначыў Наўрыз Айдараў. Ёсць i пэўныя намёткi па арганiзацыi першага з’езда настаўнiкаў СНД... Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лідзii Ярмошынай — сезон святаў — Кастрычнiк для мяне вельмi прыемны час, — дзелiцца ўражаннямi старшыня ЦВК. — Па-першае, дзень настаўнiка. Я павiн |
|