21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Максім Ермаловiч: "Адзiная стаўка падаходнага падатку не прывядзе да росту падатковага цяжару

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Максім Ермаловiч: "Адзiная стаўка падаходнага падатку не прывядзе да росту падатковага цяжару нi на адну катэгорыю плацельшчыкаў"

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 17 кастрычніка.)

— Цi пралiчвалi спецыялiсты наступны момант: ад новаўвядзення бюджэт выйграе цi, наадварот, прайграе?

— У наступным годзе бюджэт панясе страты, таму што мы рэальна знiжаем падатковы цяжар. Нельга чакаць адначасовага павелiчэння даходаў бюджэту ў вынiку змянення падыходаў да прымянення ставак падаходнага падатку.

— Затое бюджэт кожнай сям’i можа ад гэтага выйграць.

— Так. Мы разлiчваем, што каля 600 мiльярдаў рублёў з улiкам павышэння зарплаты ў вынiку такой меры застанецца спажыўцам.

— Значная частка даходаў бюджэту iдзе на выплату зарплаты, пенсiй, стыпендый. А цi можна сказаць, што гэта таксама i бюджэт развiцця, што грошы iдуць i на фiнансаванне важнейшых нацыянальных прыярытэтаў?

— Сапраўды, бюджэт сацыяльнанакiраваны, расходы на ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт, сацыяльную палiтыку ўзрастаюць на 35 працэнтаў пры агульным росце расходаў на 26 працэнтаў, гэта значыць, тут адзначаецца апераджальны рост расходаў сацыяльнага блока. Але, акрамя таго, значныя сродкi закладваюцца на рэалiзацыю дзяржпраграм i нацыянальных прыярытэтаў. У першую чаргу, гэта датычыцца дзяржаўнай падтрымкi насельнiцтва адраснай сацыяльнай дапамогай i безнаяўных жыллёвых субсiдый. Таксама значны рост расходаў прадугледжваецца на падтрымку рэгiёнаў, што пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС. Усе расходы на гэтыя мерапрыемствы ўзрастуць у бюджэце наступнага года ў параўнаннi з сёлетнiм на 43 працэнты. Значныя расходы прадугледжваюцца на падтрымку жыллёвага будаўнiцтва. Тую задачу, якую паставiў кiраўнiк дзяржавы па ўводзе 6 мiльёнаў квадратных метраў жылля ў 2009 годзе, мы павiнны рэалiзаваць i накiроўваем каля 2 трыльёнаў рублёў бюджэтных сродкаў: гэта фiнансавая дапамога, аднаразовыя безнаяўныя субсiдыi, кампенсацыя банкаўскiх працэнтаў па крэдытах на жыллёвае будаўнiцтва, стварэнне iнжынерна-транспартай iнфраструктуры да новага жылля.

— У нас вялiкiя грошы выдзяляюцца на падтрымку вёскi, забеспячэнне харчовай бяспекi. У гэтай справе мы працягваем захоўваць прыярытэты?

— На фiнансаванне АПК у наступным годзе будзе накiравана 4,5 трыльёна рублёў. Гэта значна большыя рэсурсы, чым мы выкарыстоўваем сёлета, таму што харчовая бяспека — вельмi актуальная задача ва ўмовах змянення кан’юнктуры цэнаў на харчаванне на сусветным рынку.

— Налета прадугледжваецца дэфiцыт бюджэту. Наогул, калi размова iдзе пра дэфiцыт бюджэту, у многiх узнiкае сумненне: калi ёсць дэфiцыт, значыць, мы нiбыта жывём не па сродках?

— Гэта не так. Большасць дзяржаў у свеце фармiруюць свае бюджэты з дэфiцытам. I гэта цалкам нармальная практыка: галоўнае, каб узровень гэтага дэфiцыту не перарастаў эканамiчна бяспечнага парогу. Парог сусветнай эканамiчнай тэорыi складае 3 працэнты да ВУП. Калi дэфiцыт бюджэту дзяржавы не пераходзiць гэтага парога, то дэфiцыт лiчыцца эканамiчна апраўданым, забяспечаным крынiцамi. У нас на будучы год плануецца дэфiцыт бюджэту 1,8 працэнта да ВУП, гэта значыць, на ўзроўнi вельмi далёкiм ад парогавага значэння.

— Тым больш што сёлета бюджэт выконваецца з прафiцытам.

— Так, мы выконваем бюджэт гэтага года з апераджэннем, але гэта вынiк дастаткова высокiх тэмпаў эканамiчнага росту, якiя пераўзыходзяць параметры, закладзеныя пры фармiраваннi бюджэту на гэты год. Мы заўсёды асцярожна падыходзiм да фармiравання даходнай часткi бюджэту, улiчваючы параметры сацыяльна-эканамiчнага развiцця, нiколi не плануем паказчыкi па максiмальным iх значэннi.

— Вяртаючыся да падаходнага падатку: хто зможа скарыстацца вылiкам у 250 тысяч рублёў?

— Iм змогуць скарыстацца толькi тыя, у каго сярэднямесячны даход не перавышае 1 мiльёна 500 тысяч рублёў.

— Гэта значыць, калi чалавек зарабляе, напрыклад, 1 мiльён 600 тысяч рублёў, ён не зможа скарыстаццца вылiкам?

— Так, ён гэтым вылiкам скарыстацца не зможа. Але, тым не менш, калi б гэты чалавек плацiў падатак па той сiстэме, якая дзейнiчае сёння, ён бы выплацiў больш, чым з улiкам 12-працэнтнай стаўкi.

— Максiм Леанiдавiч, якая лiчба ў бюджэце вас найбольш парадавала?

— Мабыць, сам аб’ём бюджэту. Эканомiка расце, ВУП павялiчваецца i кансалiдаваны бюджэту наступным годзе складзе больш за 70 трыльёнаў рублёў, гэта амаль 35 мiльярдаў долараў ЗША. Гэта значны аб’ём i сведчыць аб паляпшэннi ўзроўню жыцця ў краiне.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 17 кастрычніка.) — Цi пралiчвалi спецыялiсты наступны момант: ад новаўвядзення бюджэт выйграе цi, наадварот, прайгр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика