Прыватныя інвестыцыi пойдуць на будаўнiцтва Беларускай АЭС
Прыватныя інвестыцыi пойдуць на будаўнiцтва Беларускай АЭС
Паводле папярэдняга заключэння дзяржаўнай камiсii, для будаўнiцтва Беларускай атамнай станцыi будзе выбрана Астравецкая пляцоўка. Пра гэта паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра энергетыкi дырэктар Дэпартамента па атамнай энергетыцы Мiхаiл Мiхадзюк на "круглым стале" па пытаннях ядзернай энергетыкi, якi прайшоў у рамках ХІII Беларускага энергетычнага i экалагiчнага кангрэсу ў Мiнску. Ён падкрэслiў, што перашкаджальных фактараў не мае нiводная з трох пляцовак. Комплексны аналiз вынiкаў даследавання вызначыў Астравецкую як найбольш перспектыўную, аднак работы яшчэ не завершаны, канчатковае рашэнне будзе прынята да канца года. Што тычыцца кошту будаўнiцтва Беларускай АЭС — гэта прадмет канкрэтных перамоў з канкрэтнай арганiзацыяй, якая будзе рэалiзоўваць гэты праект, адзначыў М. Мiхадзюк. Напрыклад, у Расii будаўнiцтва Ленiнградскай атамнай станцыi, дзе ўстаноўлены такi ж вода-вадзяны рэактар трэцяга пакалення, якi збiраемся ставiць i мы, абышлося ў суму, крыху большую за пяць млрд долараў. Зараз будуе новы энергаблок Фiнляндыя (з французкiм вода-вадзяным рэактарм, магутнасцю 1,7 МВт). Першапачатковы кантракт быў заключаны на 3 млрд еўра. Сёння праект ацэньваецца ў суму больш за 4 млрд еўра. Наогул, кошт будаўнiцтва АЭС у кожнай краiне залежыць ад многiх фактараў. I Беларусь тут — не выключэнне. Дарэчы, пры будаўнiцтве АЭС у нашай краiне не выключана магчымасць выкарыстання прыватных iнвестыцый. Дарэчы, вучоныя бачаць, прынамсi, чатыры асноўныя перавагi будаўнiцтва АЭС на тэрыторыi нашай краiны. Акрамя эканомii сродкаў на закупку газу, гэта таксама — знiжэнне затрат на вытворчасць электраэнергii, скарачэнне закупак прыроднага газу прыблiзна на 3,5 млрд кубаметраў у год, а таксама скарачэнне выкiдаў парнiковага газу на 12 млн т у год. Дарэчы, паводле некаторых разлiкаў, у 2020 годзе кошт прыроднага газу будзе у 12 разоў большы, чым кошт ядзернага палiва. I Беларуская АЭС будзе дапамагаць эканомiць краiне да 1 мiльярда долараў у год на закупках газу. З увядзеннем новых магутнасцяў i пры наяўнасцi доўгатэрмiновых выгадных кантрактаў Беларусi трэба зрабiць упор на нарошчванне транзiтнага патэнцыялу i ўзмацненне мiжсiстэмных сувязяў. Спажыванне электрычнай i цеплавой энергii ў свеце расце адпаведна з ростам дабрабыту насельнiцтва. Беларусь знаходзiцца на скрыжаваннi еўрапейскiх транзiтных шляхоў, мае шырокiя сувязi па лiнiях электраперадач з суседнiмi краiнамi. "У сувязi з гэтым мы ставiм перад сабой задачу не толькi забяспечыць нашу народную гаспадарку i насельнiцтва цеплавой i электрычнай энергiяй, але i зарабiць для дзяржавы грошы на продажы электрычнай энергii за межы краiны. Так робяць многiя. Пры з’яўленнi лiшкаў электраэнергii мы будзем шукаць выгадныя рынкi яе збыту. Перспектыўным сёння бачыцца прыбалтыйскi рынак. Адтуль сёння паступаюць да нас прапановы аб продажы электраэнергii, якiя зараз беларускiм кiраўнiцтвам разглядаюцца", адзначыў намеснiк мiнiстра энергетыкi. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдняга заключэння дзяржаўнай камiсii, для будаўнiцтва Беларускай атамнай станцыi будзе выбрана Астравецкая пляцоўка. Пра гэта паведамiў ж |
|