Гандаль неахвотна бярэ айчынныя сокі
Гандаль неахвотна бярэ айчынныя сокі
Аб гэтым заявiў на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю старшыня КДК Зянон Ломаць. Ён адзначыў, што ў рэспублiцы сокi i сокавую прадукцыю вырабляюць 50 арганiзацый. Яшчэ два прадпрыемствы вырабляюць сокi на давальнiцкiх умовах, выкарыстоўваючы магутнасцi беларускiх кансервавых заводаў. Аналiз паказвае, што айчынныя вытворцы могуць поўнасцю задаволiць патрэбнасць унутранага рынку, якая складае 100—120 тыс. тон у год. Беларускiя прадпрыемствы гатовы ў год вырабляць звыш 350 млн умоўных слоiкаў сокаў, або каля 140 тыс. тон. Разам з тым iмпартныя сокi займаюць больш як 50 працэнтаў айчыннага рынку. І гэта пры тым, што беларускi сок, як правiла, значна таннейшы за iмпартны. У сувязi з гэтым КДК мае намер узяць пад строгi кантроль iмпарт сокаў. Экспансiю iмпартных сокаў у Беларусi неабходна спынiць, падкрэслiў Зянон Ломаць. Ён назваў "партызаншчынай" iмкненне некаторых пастаўшчыкоў iмпартных сокаў аплачваць гандлёвым прадпрыемствам так званыя маркетынгавыя паслугi. Размова iдзе аб размяшчэннi тавару ў лепшых месцах гандлёвай залы, на бачным месцы. Праверкi паказалi, што сума такiх паслуг па заключаных дагаворах дасягае 10 працэнтаў ад абароту прадукцыi. Разам з тым старшыня КДК раскрытыкаваў i айчынных вытворцаў сокаў, якая часта не iмкнуцца папулярызаваць сваю прадукцыю на рынку, не працуюць з рэкламай. "Яны спяць i нiчога не робяць, чакаюць, што мы створым iм умовы. Гэтак таксама нiкуды не варта. Самi едзьце ў супермаркеты i магазiны, прапануйце сваю прадукцыю, рэкламуйце яе", — сказаў Зянон Ломаць. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю старшыня КДК Зянон Ломаць. Ён адзначыў, што ў рэспублiцы сокi i сокавую прадукцыю |
|