Калі за рулём прафесiяналы
Калі за рулём прафесiяналы
Рэспублiканскiя фiнальныя спаборнiцтвы па прафесiйным майстэрстве вадзiцеляў аўтамабiльных транспартных сродкаў праходзiлi 16 кастрычнiка ў Салiгорску на базе Салiгорскай аўтабазы ААТ "Водбудаўтатранс" са Старобiна пры падтрымцы Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый сумесна з галiновым прафсаюзам i ДТСААФ. Як паведамiў галоўны суддзя спаборнiцтваў Мiхаiл Свiстун, "падобныя мерапрыемствы, пачынаючы з 2001 года, праводзяцца ўжо штогод. Ды i ўзровень майстэрства вадзiцеляў за гэты час значна павысiўся. Кожная з фiгур, якую трэба выканаць, паўтарае сiтуацыю на дарозе. Самая цяжкая фiгура — бакавая паркоўка: вадзiцель заднiм ходам машыны павiнен прыпаркаваць аўто ў пэўным перыметры дадзенай фiгуры". Практычная частка ўключае ў сябе праверку кiравання транспартнымi сродкамi МАЗ-103, МАЗ-5551, МАЗ-5432, ГАЗ-3221, ГАЗ-3110. Абавязкова павiнен быць адзiн малады вадзiцель — не старэй за 26 год. Гэта — адна з галоўных умоў конкурсу. Удзельнiкi ж каманды-пераможцы ў падарунак атрымаюць ЖК-тэлевiзары. Намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Іван Шчэрба адзначыў: "Мы спадзяёмся, што гэта паслужыць папулярызацыi прафесii вадзiцеля. З кожным годам удзельнiкаў становiцца ўсё больш. Гэты конкурс — не проста рэспублiканскiя спаборнiцтвы, гэта вельмi вялiкi працяглы працэс — усё пачынаецца ад раёнаў i абласцей. Сёлета мы падрыхтавалi добрыя прызы для пераможцаў. А ўвогуле мы прызываем да ўдзелу ўсiх: не толькi абласныя аб’яднаннi, але i канкрэтныя прадпрыемствы. Не толькi Мiнiстэрства транспарту, але i любой формы ўласнасцi: i Мiнiстэрства прамысловасцi, сельгасхарчу i iншых мiнiстэрстваў." адзначыў: "Мы спадзяёмся, што гэта паслужыць папулярызацыi прафесii вадзiцеля. З кожным годам удзельнiкаў становiцца ўсё больш. Гэты конкурс — не проста рэспублiканскiя спаборнiцтвы, гэта вельмi вялiкi працяглы працэс — усё пачынаецца ад раёнаў i абласцей. Сёлета мы падрыхтавалi добрыя прызы для пераможцаў. А ўвогуле мы прызываем да ўдзелу ўсiх: не толькi абласныя аб’яднаннi, але i канкрэтныя прадпрыемствы. Не толькi Мiнiстэрства транспарту, але i любой формы ўласнасцi: i Мiнiстэрства прамысловасцi, сельгасхарчу i iншых мiнiстэрстваў."Iлья Лапато. Фота аўтара. Салiгорск—Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскiя фiнальныя спаборнiцтвы па прафесiйным майстэрстве вадзiцеляў аўтамабiльных транспартных сродкаў праходзiлi 16 кастрычнiка ў Салiгорску
|
|