21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Цэны на харчовыя тавары ў Беларусi сёлета ў студзенi — вераснi выраслi на 9,5 працэнта ў адносiнах да снежня мiнулага года.

 У Мiнску адзначаецца рост колькасцi пацярпелых ад атручэння грыбамi — сёлета па дапамогу да медыкаў звярнулася 152 чалавекi супраць 92 летась. Для адной 60-гадовай мiнчанкi такая трапеза закончылася смерцю.

 Новым галоўным нарколагам Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi назначаны Аляксей Аляксандраў — кандыдат медыцынскiх навук, раней працаваў асiстэнтам кафедры Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi.

 У Эстонii на 53-м годзе жыцця памёр пасля працяглай хваробы вядомы тэлежурналiст i вядучы Урмас От. Летам штотыднёвiк "Ееsti Еksрrеss" пiсаў, што для яго шукалi донара для перасадкi касцявога мозгу. Такую аперацыю робяць пры комплексным лячэннi раку.

 Учора ранiцай у Чыцiнскай вобласцi разбiўся выпрабавальнiк МiГ-29. Пiлот катапультаваўся, ахвяраў i разбурэнняў на месцы падзення самалёта няма.

 У Нагорным Карабаху прайшло адначасовае шлюбаванне сямi соцень пар. Калектыўнае вянчанне прайшло ў двух храмах — царкве Хрыста Збавiцеля ХІХ ст. у горадзе Шушы i ў старажытным манастыры Гандзасар ХIII ст. Пасля гэтага пары аформiлi шлюб па грамадзянскiх законах на стадыёне Сцепанакерта.

 Партыя ювелiрных вырабаў без дзяржаўных прабiрных клеймаў канфiскавана ў жыхаркi Вiцебска. Гэта больш за 100 вырабаў з серабра i золата з устаўкамi з каштоўных камянёў агульнай вагой 410 г i коштам больш за Br25 млн.

 У чацвер жыхар Томска вярнуў аднаму з фiлiялаў буйнога расiйскага банка каля чатырох мiльярдаў рублёў, якiя памылкова былi залiчаныя на яго банкаўскую картку. Гэты незвычайны выпадак адбыўся з супрацоўнiкам праваахоўных органаў горада. "Мне проста пацiснулi руку, сказалi: бывайце!", адказаў ён на пытанне пра ўдзячнасць з боку банка. Банк таксама вельмi прасiў не афiшаваць гэты выпадак.

 Жыхар Коста-Рыкi не змог атрымаць выйгрыш па памытым разам са штанамi латарэйным бiлеце. Угадаўшы патрэбныя лiчбы, ён выйграў другi прыз у памеры 112 тыс. долараў. Аднак кавалачкi бiлета ён выявiў у кiшэнi памытых напярэдаднi штаноў. Арганiзатары адмовiлiся выплачваць выйгрыш, не дапамог яму i суд, што закончыўся днямi.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 У Лiтве парламентарыяў-прагульшчыкаў будуць караць. Памер штрафу за кожнае прапушчанае пасяджэнне складзе 10—12 працэнтаў усёй сумы зарплаты ў залежнасцi ад важнасцi прымаемых законаў. Праўда, такое строгае пакаранне будзе датычыцца парламентарыяў наступнага склiкання — пакуль праект пройдзе абмеркаванне ў камiтэтах, месца новых дэпутатаў зоймуць новыя. Да гэтай пары за пропуск без уважлiвай прычыны больш за палову пасяджэнняў зарплату парламентарыя знiжалi на трэць Дарэчы, на пасяджэннi, дзе разглядалася пытанне аб пакараннi за пропускi, давялося адкладваць з-за адсутнасцi кворума.

 Незчычайную аперацыю давялося правесцi на днях брытанскiм выратавальнiкам, якiх выклiкалi на дапамогу п’янаму понi. Жывёлiна аб’елася падгнiлых яблыкаў, ап’янела i незнарок укiнулася ў басейн. Як вядома, на некаторых жывёлiн браджэнне, што ўзнiкае ў падгнiлай садавiне, дзейнiчае як алкаголь на чалавека. Гэта i здарылася з понi, якi з’еў каля сотнi пладоў. Хiстаючыся, ён дайшоў да басейна, каб папiць, аднак не ўтрымаўся на нагах i бултыхнуўся ў ваду. Ад гэтага прачнулася гаспадыня i выклiкала выратавальнiкаў, бо сама не змагла выправiць сiтуацыю. Брыгада выратавальнiкаў i палiцэйскi дзве гадзiны цягнулi понi з вады, аднак дабiлiся поспеху толькi пад ранiцу, калi жывёлiна працверазела ад водных працэдур.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адзначаецца рост колькасцi пацярпелых ад атручэння грыбамi — сёлета па дапамогу да медыкаў звярнулася 152 чалавекi супраць 92 летась. Для ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика