Калі стане цёпла ў кватэрах?
Калі стане цёпла ў кватэрах?
"Стартануў" ацяпляльны сезон — у адпаведнасцi са спецыяльным распараджэннем Мiнскага гарвыканкама батарэi пачалi падключаць у школах, дзiцячых садках, лячэбных установах. Астатнiя групы спажыўцоў пакуль на чарзе. На думку спецыялiстаў, пакуль канчаткова не вытрыманы адпаведны нарматыў пачатку ацяпляльнага сезона. Як вядома, батарэi ў жылых дамах "адтаюць" толькi ў тым выпадку, калi на працягу пяцi дзён сярэднясутачная тэмпература паветра на двары не перавышае 8 градусаў. Камунальнiкi ўзгадняюць свае далейшыя дзеяннi з сiноптыкамi, якiя рыхтуюць доўгатэрмiновы прагноз надвор’я. Здаецца, чакаць прыходу цяпла жыхарам засталося нядоўга. Прынамсi, мiнчанам: як заўважыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк генеральнага дырэктара па эксплуатацыi галоўнага вытворчага ўпраўлення "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Сяргей Пушкоў, магчыма, што падключэнне ацяплення ў жылых дамах сталiцы (у тым выпадку, калi будзе падпiсана адпаведнае распараджэнне Мiнгарвыканкама) пачнецца ўжо з панядзелка. Паколькi жылфонд у сталiцы вялiкi, то батарэi будуць падключаць па графiку на працягу пяцi дзён. У хуткiм часе пацяплець павiнна i ў кватэрах жыхароў iншых рэгiёнаў — Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi ўзгоднiла пачатак ацяпляльнага сезона пасля дасягнення нарматыўнай тэмпературы паветра. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Стартануў" ацяпляльны сезон — у адпаведнасцi са спецыяльным распараджэннем Мiнскага гарвыканкама батарэi пачалi падключаць у школах, дзiцяч |
|