Люблю наш край
Люблю наш край
У Беларусi — жаночы лёс. Выпакутаваны i загартаваны, самаахвярны i прывабны. Па-мацярынску яна i любiць, i шануе, i аберагае сваiх насельнiкаў. І гэтак як мацi, цярплiва чакае лагоднай ласкi ад iх... Любоў выяўляецца не толькi прылежнай справай. Пранiкнёна i шчыра выказваюцца замiлаванне i ўдзячнасць у песнях. Родных, наскiх. У iх i словы, i мелодыя ўзнiкаюць ад навакольнай прасторы, ад яе хараства. Песнямi наладжваюцца сумоўе i паразуменне. Беларусь чакае ад сваiх дачок i сыноў задушэўнага, меладычнага спеву. I калi яны верныя зямлi маленства, роднаму кутку — песняй перададуць свае пачуццi, спадзяваннi, мары. I родны край заўсёды пачуе iх, абавязкова адчуе, дзе б яны нi былi. I падтрымае... На бяседзе — сяброўскай цi абрадавай — адной з першых спяваюць песню "Люблю наш край", якая даўно стала народнай. На Беласточчыне яна лiчыцца своеасаблiвым гiмнам для беларусаў. Там гэтая песня яднае iх i духоўна сiлкуе. Словы вернасцi роднай зямлi, што на пачатку мiнулага стагоддзя па-мастацку увасобiла Канстанцыя Буйло, блiзка ўспрымаюцца i нараджэнцамi нашага краю. Гэта яны шчымлiва адчуваюць, калi выязджаюць за мяжу. А каб быць духоўна разам — трэба спяваць. Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзiлася, расла, Дзе першы раз спазнала шасце, Слязу нядолi пралiла. Люблю народ наш беларускi I хаты ў зеленi садоў, Залочаныя збожжам нiвы, Шум нашых гаяў i лясоў. I жнiва час душой люблю я, I першы звон сярпоў i кос, Калi на поле выйдуць жнеi, А касары на сенакос. I песню родную люблю я, Што ў полi жнеi запяюць Як гукi звонкiя над нiвай Пералiваюцца, плывуць. Люблю ў калядную я ночку Дапозна ў садзiку сядзець, Сачыць за ясным зор мiгценнем, На месяц залаты глядзець. Мне тут усё для сэрца мiла, Бо я люблю край родны свой, Дзе з першым шчасцем я спазналась I з першай горкаю слязой.Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi — жаночы лёс. Выпакутаваны i загартаваны, самаахвярны i прывабны. Па-мацярынску яна i любiць, i шануе, i аберагае сваiх насельнiкаў. І гэта
|
|