Па Еўрасаюзу — пацяпленне
Па Еўрасаюзу — пацяпленне
Беларуская дэлегацыя адчула гэта падчас нядаўняй мiжпарламенцкай сустрэчы.
Парламентарыi трэцяга склiкання ўзялi ўдзел у рабоце 119-й Асамблеi Мiжпарламенцкага саюза, якая прайшла ў Швейцарскiм горадзе Жэневе. Па традыцыi гэты форум быў выкарыстаны ўдзельнiкамi i для правядзення двухбаковых сустрэч. З iндыйскiмi калегамi, у прыватнасцi, абмяркоўвалi перспектывы ўзаемадзеяння ў вытворчасцi лекавых прэпаратаў. "У Індыi моцна развiта фармацэўтыка на травах, гэта выклiкае iнтарэс. Мы абмяркоўваем тэму стварэння сумеснай вытворчасцi на нашай тэрыторыi. Перамовы iдуць, але прасiлi парламентарыяў, каб народная дыпламатыя была ўключана для больш хуткага вырашэння гэтых пытанняў", — паведамiў журналiстам старшыня Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў. Венгерскi бок у сваю чаргу праявiў iнтарэс да наладжвання больш цесных адносiнаў з Беларуссю. Як адзначыў В. Папоў, "гэта вельмi важна, таму што вось гэтыя пацяпленнi па Еўрасаюзу, па Еўропе ў цэлым, яны выказваюцца i на сустрэчах парламентарыяў". Ён таксама выказаў меркаванне, што "ў наступнага парламента ёсць шырокае поле для дынамiчнага працягу развiцця вось гэтага супрацоўнiцтва (з ЕС. — Аўт.). Зарука таму — зняцце абмежаванняў па службовых асобах. Цяпер, я думаю, далей пойдзе i ў эканомiку...". Апроч таго, па просьбе вiцэ-спiкера праводзiлася сустрэча з прадстаўнiкамi парламента Грузii. З Грузiяй — без ападкаўБеларускiя дэпутаты перавялi гутарку з прадстаўнiкамi гэтай дэлегацыi ў дыпламатычную плоскасць. Паводле слоў кiраўнiка нiжняй палаты беларускага парламента, дэлегатаў з Грузii цiкавiла, цi будзе Беларусь зварочваць эканамiчныя адносiны з гэтай краiнай, цi будзе прымяняць нейкiя санкцыi... — Аднак мы вярнулi ўсё ў дыпламатычную плоскасць — няхай па лiнii МЗС дзяржавы ўдакладняюць гэтыя адносiны, мы вядзём размову аб парламенцкiм складнiку, — падкрэслiў палiтык. Ён падзялiўся з журналiстамi сваiм меркаваннем аб тым, што двухбаковыя адносiны з Грузiяй Беларусi варта ў абавязковым парадку развiваць. I дадаў пры гэтым, што тое ж датычыцца адносiнаў з усiмi дзяржавамi на планеце: "У нас няма непераадольных супярэчнасцяў нi з адной дзяржавай, у тым лiку i з Грузiяй. Таму тыя пытаннi, якiя ёсць, iх трэба абмяркоўваць, а не старацца павярнуцца адзiн да аднаго спiнай... Гэта шкодна для абедзвюх дзяржаў". Вадзiм Папоў рэзонна заўважыў, што цяжкасцi ўзнiкаюць i з той жа Расiяй — "то з цукрам праблемы, то з пастаўкамi сухога малака"... У Саюзнай дзяржаве — пакуль туманнаПрызнанне або непрызнанне незалежнасцi Абхазii i Паўднёвай Асецii, на думку Вадзiма Папова, будзе разглядацца новымi парламентарыямi. 42 праграмы плануецца прафiнансаваць налета з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Асаблiва адзначыў Вадзiм Папоў праграму сумеснай вытворчасцi лекавых сродкаў на аснове малака, атрыманага ад трансгенных жывёл, якое, паводле меркавання навукоўцаў, замяняе жаночае малако. Прыгадаў ён i праграму працягу асваення космасу ў iнтарэсах народнай гаспадаркi абедзвюх дзяржаў — метэаназiраннi, даследаваннi зямной паверхнi i iншае. Не ўтрымалiся журналiсты i ад пытання аб прызнаннi незалежнасцi Абхазii i Паўднёвай Асецii. — Пытанне прызнання-непрызнання — гэта дастаткова тонкая матэрыя, — заўважыў кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў. — Гэта заўсёды працэс двухбаковых адносiнаў, i толькi двухбаковых. Па-iншаму гэта не адбываецца, якiя б там рашэннi мiжнародныя структуры нi прымалi. Вадзiм Папоў назваў гэта пытаннем будучага парламента. Дзеючы ж склад народных абраннiкаў адпаведных дакументаў не атрымлiваў. — Гэтыя пытаннi дастаткова далiкатныя. Да iх трэба падыходзiць узважана, з улiкам наступстваў у асноўным заўтрашняга i паслязаўтрашняга дня, а не iмгненнай сiтуацыi, — падкрэслiў спiкер нiжняй палаты. Ён дадаў, што пытаннi гэтыя будуць планамерна вывучацца, у вынiку чаго будзе прынятае адпаведнае рашэнне. — Але адно трэба выразна ўсiм засвоiць: калi пачынаць высвятляць адносiны з дапамогай сiлы, у вынiку якой гiнуць мiратворцы, мiрныя жыхары, то незалежна ад першапачатковых намераў, гэта не можа разглядацца ў межах мiжнароднага права... Гэта асуджае ўсё мiжнароднае супольнiцтва, i Еўрасаюз у тым лiку. Калi дзяржава пераступае статут ААН, то тут пытанне вельмi сур’ёзнае. Трэба такую дзяржаву ставiць на месца. Каб нiкому не было дазваляльна здзяйсняць падобныя дзеяннi...". Кiраўнiк нiжняй палаты беларускага парламента рэзюмаваў, што такiя дзеяннi ўсё роўна заканчваюцца за сталом перамоў... Пакуль жа парламентарыi Паўднёвай Асецii i Абхазii прынятыя ў Парламенцкi сход Саюза Беларусi i Расii ў якасцi назiральнiкаў. "Гэта не новая з’ява, у Парламенцкiм сходзе шмат i парламентаў, i грамадскiх рухаў, якiя часам не поўнасцю падзяляюць пазiцыi Парламенцкага сходу", — адзначыў Вадзiм Папоў. Ён паведамiў таксама, што двухбаковая камiсiя закончыла работу над праектам Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы. "Аднак гэта абсалютна не азначае, што Вышэйшы дзяржаўны савет будзе неадкладна яго разглядаць", — заўважыў старшыня Палаты прадстаўнiкоў, спаслаўшыся на магчымасць таго, што эксперты Дзяржсавета могуць вярнуць дакумент на дапрацоўку. Праект Канстытуцыйнага акта — дакумент дастаткова аб’ёмны (8 раздзелаў, 68 артыкулаў). Апроч iншага, ён прапiсвае таксама працэдуру ўваходжання новых дзяржаў у Саюзную дзяржаву, i выхад з яе складу. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дэлегацыя адчула гэта падчас нядаўняй мiжпарламенцкай сустрэчы. Парламентарыi трэцяга склiкання ўзялi ўдзел у рабоце 119-й Асамблеi Мiжпар |
|