Палоннiкi МАТРЫЦЫ, або Што нясе эпоха Вадалея
Палоннiкi МАТРЫЦЫ, або Што нясе эпоха Вадалея
Прачнiся, Нэа! Час выйсцi з МАТРЫЦЫ
Днём ён законапаслухмяны рамадзянiн мiстэр Андэрсан, праграмiст у буйной амерыканскай кампанii, а ноччу — хакер Нэа, якi блукае па сусветным павуцiннi ў пошуках АДКАЗАЎ. Цяжка сказаць, у якi дакладна момант мiстэра Андэрсана перастала задавальняць яго камфортнае сытае жыццё, з культам поспеху i зялёных банкнот, аднак гэта надарылася i з той пары яго не пакiдала адчуванне няправiльнасцi, нерэальнасцi таго, што мы прывыклi лiчыць рэчаiснасцю. А ў вас не ўзнiкае падобнага адчування?
Свабода выбару Днём ён законапаслухмяны рамадзянiн мiстэр Андэрсан, праграмiст у буйной амерыканскай кампанii, а ноччу — хакер Нэа, якi блукае па сусветным павуцiннi ў пошуках АДКАЗАЎ. Цяжка сказаць, у якi дакладна момант мiстэра Андэрсана перастала задавальняць яго камфортнае сытае жыццё, з культам поспеху i зялёных банкнот, аднак гэта надарылася i з той пары яго не пакiдала адчуванне няправiльнасцi, нерэальнасцi таго, што мы прывыклi лiчыць рэчаiснасцю. А ў вас не ўзнiкае падобнага адчування?
Свабода выбару
Днём ён законапаслухмяны грамадзянiн мiстэр Андэрсан, праграмiст у буйной амерыканскай кампанii, а ноччу — хакер Нэа, якi блукае па сусветным павуцiннi ў пошуках АДКАЗАЎ. Цяжка сказаць, у якi дакладна момант мiстэра Андэрсана перастала задавальняць яго камфортнае сытае жыццё, з культам поспеху i зялёных банкнот, аднак гэта надарылася i з той пары яго не пакiдала адчуванне няправiльнасцi, нерэальнасцi таго, што мы прывыклi лiчыць рэчаiснасцю. А ў вас не ўзнiкае падобнага адчування? Свабода выбару — Жыццё звычайнага чалавека вельмi канкрэтнае, яго думкi не выходзяць за межы паўсядзённых рэчаў i праблем (паесцi, паспаць, зарабiць грошай на пральную машыну i г.д.), у адпаведнасцi з тэасофскай канцэпцыяй я называю гэта "канкрэтны ментал", — расказвае кiраўнiк аддзела па даследаваннi працэсаў планетарнага сiнтэзу Iнстытута гуманiтарных i экалагiчных тэхналогiй НАН Беларусi, магiстр фiласофскiх навук Мiкалай Панчышын. — Канкрэтны ментал — гэта сукупнасць нашых пажыццёвых думак (аб быце, паўсядзённых справах i г.д.). Вельмi часта свядомасць чалавека абарачаецца менавiта ў гэтым канкрэтным ментальным полi, i ён не задаецца фiласофскiмi пытаннямi сэнсу жыцця i ўласнага прызначэння. Аднак на пэўным этапе гэты ўзровень iснавання перастае яго задавальняць. Калi ў жыццi ўзнiкаюць праблемы — са здароўем, кар’ерай, фiнансамi, — чалавек пачынае задумвацца: чаму так адбываецца? У гэты момант у яго ўзнiкае ўнутраная патрэба высветлiць, хто ён, для чаго жыве на гэтай зямлi? Як толькi чалавек у гэта паглыбляецца, ён пачынае ўсведамляць сябе боскай iснасцю, яго iнтарэсы пашыраюцца, выходзяць за межы выключна бытавых. Чалавек iмкнецца зразумець свет i сваё месца ў iм. На першы план выходзiць духоўнасць. Калi пры гэтым чалавек прыходзiць да высновы, што ўвесь час жыў няправiльна, не па касмiчных законах, яго пачынае турбаваць адчуванне ўласнай недасканаласцi (можна сказаць, што чалавек ПРАЧЫНАЕЦЦА). Працэс гэты даволi балючы. Не кожны здольны яго вытрымаць. Некаторыя на гэтым этапе адмаўляюцца ад сваiх фiласофскiх пошукаў, свядома засяроджваюцца на "жыццi цела", вяртаюцца ў рэчышча канкрэтнага менталу i зноў "засынаюць". А iншыя працягваюць шукаць АДКАЗЫ i духоўнае прасвятленне. Свет бытавога (канкрэтнага) менталу — гэта свет татальнай несвабоды, альбо МАТРЫЦЫ, дзе чалавек жыве не сваiмi, а запазычанымi iдэямi. Паводле трактоўкi Мiкалая Васiльевiча, МАТРЫЦА — гэта свет фальшывых iдэй, памылковых памкненняў, эгаiстычных мэтаў, якiя навязваюцца чалавеку i трымаюць яго ў пастаянным страху. МАТРЫЦА — гэта iнфармацыйнае поле, у якiм няма дакладна вызначанага ўсведамлення чалавека сябе як асобы, а ёсць толькi рэпрадукцыя стэрэатыпаў; поле, дзе ёсць розум, але не прысутнiчае крытычны аналiз. МАТРЫЦА ўзнiкла тады, калi з’явiўся "чалавек разумны", чыю ментальную энергiю цёмныя сiлы навучылiся выкарыстоўваць у сваiх мэтах. — Калi гаварыць пра структуру Сусвету, — працягвае фiлосаф, — трэба адзначыць, што ёсць свет праяўлены (матэрыяльны, цi свет рэчаў, як называў яго Платон) i непраяўлены (наасфера, свет iдэй). Прычым апошнi падзяляецца на пазiтыўны (БОСКАЯ СIЛА, СВЕТ ДУХАЎ, АБСАЛЮТ) i негатыўны (цёмныя сiлы), памiж якiмi знаходзiцца "канкрэтны ментал" (наша рэчаiснасць, МАТРЫЦА). Наасферу можна параўнаць з iнтэрнэтам, дзё ёсць i дабро, i зло. Першапачаткова чалавецтва было створана ў СВЯТЛЕ i сутыкненне са злом — гэта звычайны метад нашага духоўнага навучання. Раней людзi верылi, што Зямля плоская. Потым, што яна — цэнтр Сусвету. Прыкладаў памылковых перакананняў чалавецтва можна прывесцi шмат. А тлумачэнне гэтаму простае: МАТРЫЦА (свет устаноўленых стэрэатыпаў) — ГЭТА IЛЮЗIЯ. I так будзе да той пары, пакуль чалавек не з’яднаецца са сваiм вышэйшым "я", не знойдзе свет сваiх духоўных перажыванняў, не выйдзе з МАТРЫЦЫ. Задача цёмных сiлаў — перашкодзiць яму гэта зрабiць, СВЕТЛЫХ — дапамагчы. Выбар робiць сам чалавек. МАТРЫЦУ будуюць цёмныя сiлы, для iх яна — крынiца энергii. Яны зацiкаўленыя ў нагнятаннi негатыву (праз СМI, палiтыкаў), бо менавiта негатыў (страх, насiлле) дае ўладу манiпуляваць людзьмi. А СВЕТ ДУХАЎ пабудаваны выключна на добраахвотным жаданнi, на свабодзе выбару. Без усвядомленага шчырага жадання чалавека стаць лепшым дапамагчы яму немагчыма. — Менавiта па гэтай прычыне пакуль толькi асобныя адзiнкi могуць прарывацца праз заслону негатыўных думкаформаў, што навязваюцца нам МАТРЫЦАЙ. Трэба мець шмат унутранай энергii, каб насуперак сацыяльнаму ўцiску застацца чалавекам. Першы этап выхаду з МАТРЫЦЫ — развiццё крытычнага мыслення, аналiз i фiльтрацыя iнфармацыi. Аднак калi чалавек "застрае" ў крытычным мысленнi, ён становiцца цынiкам i не можа ўзняцца вышэй, а калi працягвае духоўна ўдасканальвацца, то пачынае адчуваць БОГА ў душы, прысутнасць БОГА ў сваiм жыццi. У чалавека змяняецца энергетыка, здароўе, мысленне, успрыманне свету ў цэлым, усё яго жыццё. А галоўнае — ён знаходзiць мэту, духоўны арыенцiр. — Для соцыума працуе такая ж схема, што i для асобы. Соцыум павiнен выйсцi за межы "канкрэтнага менталу" i задумацца: для чаго жыве цэлы народ, у чым яго касмiчная задача? Народу неабходна стварыць новую парадыгму. Як толькi ў народа з’яўляецца мэта, нацыянальная iдэя, ён становiцца згуртаваным, аб’яднаным, звяртаецца да духоўнасцi. Духоўнасць, БОГА — павiнен адкрыць для сябе i асобны чалавек, i цэлы народ. Як толькi гэта здараецца, узнiкае ўнутранае адчуванне правiльнасцi абранага шляху. У адваротным выпадку ў асобнага чалавека i ў народа ў цэлым губляецца сэнс жыцця. Экзамен для чалавецтва З 2003 года пачалася эпоха ВАДАЛЕЯ, якая змянiла эпоху РЫБАЎ. Кожная эпоха доўжыцца каля 2160 гадоў. Столькi ж працягнецца i эпоха ВАДАЛЕЯ. Пры змене эпох заўсёды назiраецца "эфект вадаспаду". — Агульны паток чалавецтва можна параўнаць з ракой, якая рухаецца ў рэчышчы часу, а ў пераходны перыяд (пры змене эпох) ненадоўга завiсае ў "свабодным палёце", якраз перад тым, як абрынуцца ў бездань вадаспадам. Пры гэтым асобныя "кроплi" (чалавечыя iснасцi) пачынаюць узнiмацца ўверх, дзе знаходзiцца новы свет, новы ўклад жыцця, далейшае духоўнае развiццё. Згодна з многiмi прароцтвамi, календарамi мая i iншых старажытных народаў, для нас пераходны перыяд пачаўся дзесьцi з 1975 года i будзе доўжыцца да 2012-га, калi працэс выхаду на новую рэчаiснасць (мы яе называем iнфармацыйным грамадствам) завершыцца. Вось на гэтым памежжы — з 1975 па 2012 год — кожны чалавек павiнен зрабiць свой выбар — куды ён хоча накiравацца (узняцца ўверх, цi апусцiцца ў негатыў). Ад гэтага выбару будзе залежаць яго далёйшае жыццё. Паводле слоў Мiкалая Васiльевiча, пераходны перыяд — зручны момант, каб праявiць чалавека, яго ўнутраны свет. Гэта як здача экзаменаў, своеасаблiвая сесiя, дзе кожны павiнен прадэманстраваць вынiкi сваёй духоўнай работы. У пераходны перыяд узнiкае эфект, якi Панчышын называе ЭНЕРГА-САЦЫЯЛЬНЫМ КЛЕЕМ. Гэта вязкая адмоўна зараджаная i вельмi заразная субстанцыя, якая зацягвае ў сваё поле людзей з негатыўнымi жыццёвымi ўстаноўкамi. — Увогуле, негатыў — гэта вельмi заразная вiбрацыя, якая ў апошнiя гады набыла маштабы сапраўднай эпiдэмii, — гаворыць Мiкалай Панчышын. — Калi чалавек з негатыўнай вiбрацыяй знаходзiцца ў вашым полi, ён — свядома цi неўсвядомлена — скiдвае частку адмоўнай iнфармацыi на вас. Абаранiцца ад заражэння вельмi складана (адсюль дэпрэсii, расчараваннi i г.д.), аднак менавiта ў гэтым i заключаецца сутнасць выбару, якi прапануе чалавеку Сусвет, каб праверыць унутраную духоўную сiлу кожнага i здольнасць паводзiць сябе дастойна ў цяжкiх сiтуацыях. Наасферная канцэпцыя У пераходны перыяд людзi губляюць глебу пад нагамi, пачынаюць "вязнуць" у негатыве (звярнiце ўвагу на сусветны фiнансавы крызiс — гэта першая ластаўка). "Глеба" — гэта стабiльная праца, стабiльная сям’я, стабiльныя адносiны... I раптам усё гэта знiкае, распадаецца. Цёмныя сiлы пераконваюць, што ў жыццi не засталося нiчога добрага. I многiя вераць, апускаюцца ў негатыў, духоўна дэградуюць. Вось чаму фiлосафы сёння — самыя галоўныя людзi. Iх роля i практычная карысць велiзарныя. — Яны павiнны даць людзям правiльныя арыенцiры, нагадаць, што не залатому цяльцу трэба пакланяцца, а шукаць БОГА, сваiм уласным прыкладам паказаць, ЯК трэба жыць. Дрэнны той фiлосаф, якi толькi паўтарае завучаныя фразы. Сапраўдная фiласофская iдэя "запальвае" людзей, як пажар стэпавую траву. Яе носьбiт АБАВЯЗАНЫ на практыцы прытрымлiвацца прынцыпаў, якiя прапаведуе. Ён павiнен спачатку адкрыць БОГА ў сабе i толькi потым дарыць гэтыя веды iншым. Тады ў людзей складзецца агульнае бачанне сацыяльных працэсаў, што назiраюцца сёння ў грамадстве, цэласная карцiна свету. Такая парадыгма цяпер ствараецца, умоўна яе можна назваць "наасфернай канцэпцыяй чалавецтва". Эпоха РЫБАЎ вызначалася iдэалiзмам, верай у аўтарытэты, безумоўным падпарадкаваннем настаўнiку, майстру, гуру. У эпоху ВАДАЛЕЯ чалавек становiцца самадастатковым, ён цяпер сам сабе настаўнiк i гуру. Новая эпоха характарызуецца высокай ступенню свабоды грамадства, высокiм узроўнем самаарганiзацыi сацыяльнай сiстэмы, адчуваннем БОГА ў сабе. Зноў становяцца запатрабаванымi маральныя запаведзi, змешчаныя ва ўсiх сусветных рэлiгiйных кодэксах. Ужо сёння ўсё больш i больш людзей пачынаюць разумець, што будаваць сацыяльныя i мiжасабовыя адносiны трэба на аснове прынцыпу ўзаемнай павагi, альбо, як вызначаюць яго еўрапейцы, прынцыпе "muturаl rеsресt". — З яго ўкараненнем у соцыум i ў свядомасць кожнага чалавека знiкнуць прычыны для канфлiктаў, тэрарызм, рэлiгiйныя войны. Мiж iншым, гэты прынцып можна смела назваць квiнтэсэнцыяй эпохi ВАДАЛЕЯ, бо грамадства эпохi ВАДАЛЕЯ — гэта грамадства свабодных людзей, якiя паважаюць адзiн аднаго. Гэта аснова канцэпцыi "гражданского общества". "Быць" цi... "мець"? Напрыканцы размовы мой суразмоўца нагадаў, што кожны з нас знаходзiцца на сваiм iндывiдуальным узроўнi духоўнага развiцця. I чым гэты ўзровень нiжэйшы, тым лягчэй намi кiраваць МАТРЫЦЫ. — Трэба нарэшце перастаць жыць па прынцыпе "МЕЦЬ" i пачаць укараняць прынцып "БЫЦЬ" (гэта схема, прапанаваная Эрыхам Фромам). Калi мы iдзём па шляху "БЫЦЬ", мы маем безасабовы матыў, бескарыслiва аддаём, нiчога не патрабуем узамен, вызваляемся ад негатыву i прыходзiм да БОГА. А калi жыць па прынцыпе "МЕЦЬ", iмкнуцца браць (нават незаконна), спажываць усё больш i больш — мы будзем пакутаваць. Трэба разумець галоўны касмiчны закон: ЛЮБЫ ЗРОБЛЕНЫ ТАБОЙ НЕГАТЫЎ АБАВЯЗКОВА ТАБЕ ВЕРНЕЦЦА. Жыццё — гэта люстэрка, якое вяртае кожнаму тое, што ён дэманструе свету. Цяпер праходзiць вельмi адказны для чалавецтва перыяд, якi нясе нам шмат выпрабаванняў. Паводле прагнозаў Панчышына, у блiжэйшыя гады варта чакаць эканамiчных i палiтычных крызiсаў. Аднак разам з тым — i вялiкiх станоўчых перамен, у першую чаргу ў галiне адукацыi i сацыяльнага ўладкавання. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днём ён законапаслухмяны грамадзянiн мiстэр Андэрсан, праграмiст у буйной амерыканскай кампанii, а ноччу — хакер Нэа, якi блукае па сусветным павуцiнн |
|