21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 65 гадоў таму, 19—22 кастрычнiка 1943 года, прайшла аперацыя партызанскiх злучэнняў па разгроме Лепельскага i iншых буйных фашысцкiх гарнiзонаў у тыле нямецкай 3-й танкавай армii, якая ўвайшла ў гiсторыю Вялiкай Айчыннай як Лепельская аперацыя. У ёй удзельнiчала больш за 20 партызанскiх брыгад i палкоў пад камандаваннем Фёдара Дуброўскага.

 Пракуратура праводзiць праверку па факце атручэння газам падпалкоўнiка мiлiцыi i яго сям’i. Целы падпалкоўнiка, а таксама яго жонкi i сына выяўлены ў iх кватэры ў Мiнску. Папярэдняя прычына смерцi — атручэнне газам. Мяркуецца, што вентыляцыйная шахта газавай калонкi, якая ўсталяваная ў кватэры, была забiтая.

 На Чырвонабярэжскiм крухмалапатачным заводзе пры гiдраапрацоўцы бульбы, прывезенай з палёў, выявiлi прадметы, падобныя на боепрыпасы. Сапёры, якiя прыехалi на завод, дасталi з бульбы артылерыйскi снарад, мiнамётную мiну i гранату часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Боепрыпасы вывезены за горад i знiшчаны.

 Буйное ДТЗ адбылося ў нядзелю на ўсходзе Францыi: тут сутыкнулiся адразу 28 аўтамабiляў. Загiнуў адзiн чалавек, знявечаныя i параненыя 39 чалавек. Да месца здарэння прыбылi 230 палiцэйскiх i выратавальнiкаў.

 У адным з сёлаў Закарпацкай вобласцi дзiцячы садок, размешчаны ў старым будынку, што патрабуе рамонту, атакавалi змеi. Галовы i хвасты, што тырчалi з-пад дзiцячых ложкаў, заўважыла падчас "цiхага часу" загадчыца. Не чакаючы дапамогi выратавальнiкаў, дарослыя самастойна сталi лавiць няпрошаных гасцей. Пасля гэтага загадчыца наадрэз адмовiлася прымаць дзяцей да поўнага рамонту садка i лiквiдацыi вялiзных трэшчын, якiмi пакрылiся сцены будынка.

 У ДТЗ, што адбылося ў Маскве, пацярпелi, згодна з папярэднiмi звесткамi, 7 грамадзян Беларусi. Мiкрааўтобус наехаў на перашкоду, пасля чаго перавярнуўся. У вынiку 7 чалавек атрымалi раненнi, iм аказана медыцынская дапамога.     ПОЎНЫ АБЗАЦ      Злодзей, якi залез у дом да пажылой брытанкi i застаў гаспадыню дома, прыслаў ёй назаўтра букет кветак, каб папрасiць прабачэння. Зламыснiк залез у дом да 91-гадовай бабулi каля 4 гадзiн ранiцы, але сутыкнуўся з ёй i быў вымушаны збегчы. Адразу пасля гэтага ён прыслаў ёй кветкi i запiску. Як патлумачыў няўдалы злодзей, ён залез у дом, так як думаў, што там нiхто не жыве. Прадстаўнiк палiцыi заявiў мясцовай газеце, што нiколi не сутыкаўся нi з чым падобным за ўсю сваю службу. Палiцэйскiя хацелi б пагутарыць з "сумленным злодзеем" i заклiкалi яго звязацца з iмi.    З банкаўскага рахунка прэзiдэнта Францыi Нiкаля Сарказi знiкла некаторая сума грошай. Зламыснiкi нейкiм чынам даведалiся банкаўскiя рэквiзiты прэзiдэнта — як мяркуецца, праз iнтэрнэт. Падрабязнасцi расследавання i сума скрадзеных грошай не ўдакладняюцца. Афiцыйныя крынiцы пацвердзiлi толькi факт звяртання Сарказi ў палiцыю i тое, што пачалося расследаванне.

 Жыхары Тэгерана з’елi самы вялiкi ў свеце сэндвiч да таго, як ён быў вымераны прадстаўнiкамi Кнiгi рэкордаў Гiнэса. Пры прыгатаваннi паўтаракiлаграмовага сэндвiча было выкарыстана па 700 кг стравусiнага мяса i курацiны. Сэндвiч выставiлi на ўсеагульны агляд у парку Тэгерана. Але гледачы не сталi чакаць, пакуль яго змераюць. У лiчаныя хвiлiны сэндвiч быў з’едзены цалкам, не пакiнуўшы нiчога прадстаўнiкам Кнiгi рэкордаў. Арганiзатары акцыi вырашылi ўсё ж адправiць у камiсiю Кнiгi рэкордаў вiдэазапiс, на якiм можна ўбачыць сэндвiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
65 гадоў таму, 19—22 кастрычнiка 1943 года, прайшла аперацыя партызанскiх злучэнняў па разгроме Лепельскага i iншых буйных фашысцкiх гарнiзонаў у тыл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика