21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi сёлета ў вераснi склала Br942 тыс. 941 рубель. У сёлетнiм жнiўнi гэты паказчык складаў Br938 тыс. 342.

 Нацыянальная кампанiя "Белавiя" аб’явiла аб знiжэннi кошту авiябiлетаў на рэйсы з Мiнска ў Рым i Мiлан. Кошт бiлетаў у абодва бакi складзе 199 еўра (без аэрапортавых збораў i таксаў). На бiлеты для дзяцей да 2-х гадоў прапануецца скiдка ў памеры 90 працэнтаў, для дзяцей ад 2 да 12 гадоў яна складае 25 працэнтаў. Продаж бiлетаў па спецыяльных тарыфах будзе ажыццяўляцца да 30 кастрычнiка г.г., а падарожнiчаць можна па такiх бiлетах да 31 сакавiка 2009 года (за выключэннем перыяду з 15 снежня 2008 года па 15 студзеня 2009 года).

 У Клiмавiчах дзесяцiкласнiк у чатыры гадзiны ранiцы ўзламаў дзверы раённай арганiзацыi Чырвонага Крыжа i скраў мiкрахвалевую печ. Затым падпалiў офiс, каб схаваць сляды крадзяжу. Агонь быў патушаны супрацоўнiка раённага падраздзялення МНС. Узбуджана крымiнальная справа.ъ

 Іспанская палiцыя затрымала 27 чалавек за продаж i выкарыстанне падробленых дыпломаў аб вышэйшай адукацыi. Большасць дакументаў прададзеныя па такiх спецыяльнасцях, як урач i юрыст. Iх кошт — каля $24 тыс. Сярод арыштаваных — два навуковыя супрацоўнiкi, што распаўсюджвалi падробленыя дыпломы ўнiверсiтэта Перу. Астатнiя былi пакупнiкамi i паспелi пакарыстацца фальшывымi дакументамi. Большасць з iх працавала ў прыватных клiнiках, дамах састарэлых i ў салонах прыгажосцi. Падазроных затрымалi ў 17 гарадах Iспанii, у т.л. у Мадрыдзе i Барселоне.

 Скрыпка Антонiа Страдывары коштам 3 млн еўра скрадзеная з памесця пад Гановерам. Яна захоўвалася ў радавым палацы нямецкага скрыпача i дырыжора Радэрыка фон Бенiгсена. Iнструмент быў скрадзены яшчэ ў пятнiцу, 17 кастрычнiка, аднак вядома аб гэтым стала толькi праз некалькi дзён. Па словах прадстаўнiка нямецкай палiцыi, зладзеi вынеслi таксама яшчэ адну скрыпку, фамiльныя ордэны, карцiну i срэбныя падсвечнiкi.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 Ізраiльскi салон прыгажосцi прапануе ўнiкальную паслугу — змяiны масаж. Як запэўнiваюць спецыялiсты, экзатычная працэдура дапамагае зняць боль i напружанне ў мышцах i суставах. У салоне выкарыстоўваюць неядавiтых каралеўскiх змей з Калiфорнii i Флорыды, а таксама плямiстых i малочных гадаў, кантакт з якiмi дастаўляе клiентам нязведаныя раней адчуваннi. Кошт паслугi — 70 долараў. Даўжыня змей пры гэтым залежыць ад тыпу масажу: больш буйныя здымаюць боль у мышцах спiны, а больш дробныя выклiкаюць эфект агульнага расслаблення. Многiя гавораць, што нават проста патрымаўшы ў руках змяю, пачынаюць адчуваць сябе лепш. Як адзначаюць наведвальнiкi, плаўныя рухi гадаў па спiне нагадваюць халодны кампрэс.

 

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клiмавiчах дзесяцiкласнiк у чатыры гадзiны ранiцы ўзламаў дзверы раённай арганiзацыi Чырвонага Крыжа i скраў мiкрахвалевую печ. Затым падпалiў офiс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика