Лёд колеру золата
Лёд колеру золата
24 кастрычнiка на пляцоўцы сталiчнага Палаца спорту будзе прадстаўлена танцавальна-музычнае шоу на лёдзе "Залаты лёд Страдывары". Што, здавалася б, агульнага памiж такiмi рознымi паняццямi, як сучаснае фiгурнае катанне i старадаўнiя iнструменты славутага скрыпiчнага майстра? Адказ просты: сяброўства i супрацоўнiцтва памiж алiмпiйскiм чэмпiёнам Яўгенам Плюшчанкам i венгерскiм скрыпачом Эдвiнам Мартанам, якi за перамогу ў прафесiйным конкурсе атрымаў права 5 гадоў iграць на ўнiкальнай скрыпцы Страдывары (а iх засталося ў свеце не больш як 10 iнструментаў). Дарэчы, скрыпку, якая каштуе не менш за 2 мiльёны долараў, будуць суправаджаць аж 4 ахоўнiкi — гэта прапiсана асобным пунктам у райдары артыстаў. Яшчэ два чалавекi пастаянна будуць суправаджаць самiх зорак. Плюшчанка i Мартан праславiлiся не толькi ў тандэме, але i ў складзе трыа — менавiта пры iх удзеле спявак Дзiма Бiлан нарэшце перамог на конкурсе "Еўрабачанне". Але да нас сябры прыедуць без Бiлана. Затое з вiдовiшчнай праграмай, удзел у якой пад жывы гук скрыпкi бяруць знакамiтыя фiгурысты з розных краiн свету: Сурыя Баналi, Наомi Ланг, Джэймсан Гратс, Пётр Чарнышоў ды многiя iншыя спартсмены. У другiм аддзяленнi выступяць акрабаты i жанглёры, а таксама артыст арыгiнальнага жанру Вадзiм Савянкоў з лазерным шоу. А ў антракце 2,5-гадзiннага прадстаўлення Плюшчанка i Мартан абяцаюць раздаваць усiм ахвотнiкам аўтографы. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 кастрычнiка на пляцоўцы сталiчнага Палаца спорту будзе прадстаўлена танцавальна-музычнае шоу на лёдзе "Залаты лёд Страдывары". Што, здава
|
|