21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзень БАТЭ

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень БАТЭ

Таго пад’ёму, на якiм зараз знаходзiцца беларускi футбол, яго гiсторыя яшчэ не ведала. Аптымiзм, якi выклiкае выступленне абноўленай нацыянальнай зборнай, выхад маладзёжнай каманды ў фiнал чэмпiянату Еўропы, i нарэшце, БАТЭ. Яго нiчыя ў выязным матчы з уладальнiкам Кубка УЕФА i Суперкубка Еўропы, пiцерскiм "Зенiтам", у трэцiм этапе групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў з разраду сенсацый паступова пераходзiць у заканамернасць — ад барысаўскага клуба пачынаюць чакаць вынiку i за камандай паступова замацоўваецца вызначэнне няўступнай, якая нiкому проста так ачкi не падорыць.

Тым не менш у Еўропе да матча ў Пiцеры ў поспех БАТЭ па-ранейшаму не верылi. Так, вядомая брытанская букмекерская кантора найбольш верагодным прызнавала вынiк 2:0 на карысць "Зенiта". Каэфiцыент на перамогу каманды з Расii складаў 1,25. У нiчыйны вынiк букмекеры не верылi (i дарэмна) — каэфiцыент 5,25, гэтак жа як i ў перамогу беларусаў — 13,0. Шапказакiдальнiцкiя настроi валодалi i сярод самiх пiцерцаў — напярэдаднi матча мясцовыя газеты выходзiлi з загалоўкамi кшталту "Паправiм рознiцу забiтых i прапушчаных мячоў" i "Сёння наш чэмпiён сустракаецца з запiсным аўтсайдарам". Футбольны гуру Дзiк Адваакат перад матчам заяўляў: "Для мяне ў беларускай камандзе сакрэтаў няма. Я бачыў некалькi яе гульняў i ведаю, чым моцны гэты клуб. Мы ведаем, якiя хады неабходна зрабiць для перамогi". Гульня ў чарговы раз даказала, што БАТЭ трапiў у групавы этап Лiгi чэмпiёнаў невыпадкова.

Гэта ў чарговы раз прагучала на пасляматчавай прэс-канферэнцыi, якую трансляваў афiцыйны сайт "Зенiта", ад галоўнага трэнера БАТЭ Вiктара Ганчарэнкi. "Мне ўжо даводзiлася неаднаразова адзначаць, што намi ганарыцца Барысаў i ўся краiна. Нягледзячы на тое, што нам прадказвалi нуль ачкоў у шасцi матчах, мы даказваем, што ў футбол сёння ўмеюць гуляць усе, i можна гуляць з любой камандай на перамогу.

  Сёння мае футбалiсты прымусiлi "Зенiт" уключыць максiмальныя абароты. Так, iм было няпроста, улiчваючы, што гэта 4-я гульня за 11 дзён. Але гэта не змяншае вартасцяў нашай каманды, якая па-злому, агрэсiўна i ў цэлым граматна згуляла, не дала разгарнуцца Аршавiну i Данi. На мой погляд, нягледзячы на тое, што каля нашых варотаў было шмат вострых момантаў, вынiк адпавядае гульнi. Чакаў, што "Зенiт" будзе больш востра гуляць у атацы. Лiк заўсёды на табло — а колькi нам бiлi ў вароты, вышэй за вароты — гэта не важна".

"Хлопцы панурыя сядзяць у распранальнi, ёсць невялiкае расчараванне", — заявiў Вiктар Ганчарэнка. "Мы неаднаразова ў гэтым сезоне, павёўшы ў лiку, утрымлiвалi перавагу. Але ў "Зенiта" добрыя нападаючыя, якiя могуць i ствараць моманты, i рэалiзоўваць", — пахвалiў сапернiка Вiктар Ганчарэнка, а Дзiк Адваакат з iм не пагадзiўся. "Каэфiцыент карыснага дзеяння ў атацы быў не такi высокi, як хацелася б. Я ж сам не магу забiваць галы. Калi я быў малады, так, забiваў, а цяпер жа не магу. БАТЭ вельмi добрая, хуткая каманда, якая дзейнiчае агрэсiўна i шчыльна i любiць гуляць на контратаках.

Паўабаронца БАТЭ i аўтар гола ў вароты "Зенiта" Павел Няхайчык падзялiўся ўражаннямi пасля гульнi. "Цяпер мы глядзiм на Лiгу чэмпiёнаў iншымi вачыма. Мы iдзём крок за крокам, глядзiм, як развiваецца сiтуацыя ў нашай групе i карэктуем свае задачы. Хацелася б верыць у тое, што гол, забiты ў Лiзе чэмпiёнаў "Зенiту", падняў мой кошт на трансферным рынку i наблiзiў пераход у больш сур’ёзны клуб. Хоць БАТЭ выдатны клуб. Проста хацелася б выступаць на больш высокiм узроўнi, чым чэмпiянат Беларусi. У Расii? Чаму б i не?"

У той жа час паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевiч аказаўся ў цэнтры ўвагi селекцыянераў пiцерскага "Зенiта". "Гульня беларускага клуба ўжо зрабiла ўражанне ў Еўропе, i паглядзець на гульцоў гэтага клуба ў Санкт-Пецярбург прыедзе не адзiн скаўт", — спасылаецца на iнфармаваную крынiцу Livе.ru. Пасля матча футбалiст заявiў: "Калi шчыра, у многiх нашых хлопцаў засталiся непрыемныя адчуваннi. Зенiтаўцы вельмi часта гулялi брудна, груба, бiлi спадцiшка. Таму з матывацыяй у Мiнску ў нас праблем не будзе, i гульцоў "Зенiта, абяцаю, чакае сур’ёзны бой".

Андрэй Аршавiн з характэрнай для расiйскага футбола праматой i адпаведнай лексiкай адгукнуўся аб вынiках матча. Моўныя вынаходствы пакiнем за кадрам, вось яго ўражаннi ад матча: "Мяркую, нi ў кога не выклiкала сумненняў, што клас нашай каманды вышэйшы, чым у БАТЭ. Але клас на вынiк гульнi не ўплывае. Уплывае тое, як людзi ўмеюць канцэнтравацца, а таксама выкарыстоўваць свае моманты. Добра, што Фацiху ўдалося забiць, гэта лепш, чым прайграць з лiкам 0:1. У Мiнску будзе зусiм iншы матч. Пакуль не ведаю, добры цi дрэнны. Упэўнены толькi ў адным — ён будзе iншым. I трэба да яго падрыхтавацца, разабраць памылкi, каб у сустрэчы ў адказ не схiбiць, як сёння мы гэта зрабiлi перад нашымi балельшчыкамi" — заявiў Андрэй Аршавiн.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таго пад’ёму, на якiм зараз знаходзiцца беларускi футбол, яго гiсторыя яшчэ не ведала. Аптымiзм, якi выклiкае выступленне абноўленай нацыянальнай збор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика