21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Еўропе ў гэта ніхто не верыў

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Еўропе ў гэта ніхто не верыў

Пракаментаваць вынiк матча "Зенiт — БАТЭ" трэцяга этапа групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў мы папрасiлi трэнераў i спецыялiстаў.

Бернд Штанге, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай:

— БАТЭ выдатна згуляў i паказаў прыцягальны, атакуючы футбол. У каманды з’явiўся свой характэрны почырк. Футбалiсты БАТЭ аказвалi прэсiнг, давiлi, так, што "Зенiт" быў шакiраваны. Шанц перамагчы, безумоўна, быў, але лiчу, што нiчыя — больш справядлiвы вынiк. Не трэба пакуль патрабаваць ад БАТЭ занадта многа, яны i так шакiравалi ўсю Еўропу. Не трэба патрабаваць ад каманды i пэўнага вынiку ў гульнi з "Зенiтам" у Мiнску — гэта будзе толькi залiшне нерваваць гульцоў. Няхай выходзяць на поле i дэманструюць гульню ў сваё задавальненне — тую, да якой мы прызвычаiлiся. Як ацэньваю дзеяннi гульцоў зборнай? Добра выглядалi Радзiвонаў i Блiзнюк. Верамко ўвогуле як магнiт прыцягваў усё, што ляцела ў вароты. Стасевiчу не хапае пакуль стабiльнасцi, але ён быў траўмаваны i доўга аднаўляўся — не трэба гэтага забываць. У будучым ён вырасце ў фантастычнага гульца, я ў гэтым не сумняваюся. Прызнаюся, што да пачатку групавога турнiру я не верыў, што ў БАТЭ ў яе групе ёсць шанцы. Але i ў Еўропе ў гэта нiхто не верыў! Цяпер я магу сказаць, што ў БАТЭ з’явiўся рэальны шанц заняць трэцяе месца ў групе.

Юрый Курненiн, галоўны трэнер маладзёжнай зборнай:

— Бясспрэчна, больш момантаў было ў пiцерскага "Зенiта", але футбол — гэта футбол. Рэалiзацыя момантаў у БАТЭ аказалася амаль стопрацэнтнай. Таму вынiк заканамерны. Ты не рэалiзуеш моманты або калi сапернiк не дазваляе, або гэта недахоп майстэрства. Можна павiншаваць БАТЭ з выдатным вынiкам на выездзе. "Зенiт" меў i гульнявую, i тэрытарыяльную перавагу, i моманты былi, але што зробiш? Футбол такая рэч, што выйграе той, хто больш забiвае. Калi забiваюць па-роўнаму — нiчыя. Як ацэньваю сваiх падапечных? І Валадзько, i Крывец, i Сiвакоў дастойна выглядалi i добра згулялi, я задаволены. У чым сакрэт поспеху БАТЭ? Недастаткова сказаць, што толькi ў дастойнай гульнi. Каб ведаць яе сакрэт, трэба знаходзiцца ўнутры калектыву.

Юрый Пунтус, галоўны трэнер ФК МТЗ-РIПА:

— Гульня мне вельмi спадабалася, i каманда БАТЭ згуляла выдатна, хоць i не без долi шанцавання. Мне здаецца, што фаварыт у гэтай гульнi быў "Зенiт" i iм шанцавання якраз i не хапала, але гэта iх праблемы. БАТЭ заслужыла нiчыю, на футбольным полi "Зенiт" не даказаў, што ён мацнейшы. Калi Няхайчык забiў гол, я бачыў, наколькi БАТЭ ўпэўнена абранялася, кантралявала мяч, быў, безумоўна, шанц утрымаць свае вароты ў недатыкальнасцi. А дзесьцi на контратацы i дацiснуць. Як ацэньваю дзеяннi галкiпера? Не скажаш, што згуляў адназначна ўпэўнена, былi моманты, калi ён памыляўся, але яму шанцавала. I гэта нiяк не змяншае яго вялiзную ролю ў тым вынiку, якога БАТЭ дасягнула. У чым сакрэт поспеху БАТЭ? Нiякага сакрэту няма. Я iмкнуся ў кожным iнтэрв’ю гэта сказаць, аднак з маiх вуснаў гэта гучыць, напэўна, як патрыятычныя словы ў адрас клуба, якому аддаў амаль дзесяцiгоддзе. Знаходзячыся ў новым клубе, магу сказаць, што сёння мы не маем той базы i iнфраструктуры, якую даўно мае БАТЭ. Гэта не такая халёная каманда з iнфраструктурай данецкага "Шахцёра" цi кiеўскага "Дынама". Яна мае роўна столькi, колькi неабходна для работы — выдатная гасцiнiца, дзе хлопцы адпачываюць, палi, дзе гуляць адно задавальненне, квалiфiкаваны абслуговы персанал. БАТЭ даўно прыйшло да разумення неабходнасцi стварэння такiх умоў, зрабiла iх i працуе. А МТЗ, якiм я сёння кiрую, адстала — у нас такой базы няма. Плюс выдатная арганiзацыя на ўзроўнi кiраўнiцтва — усё своечасова выконваецца i аплачваецца. Вось i поспех.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

Што ў "сетцы"

Вось якiя меркаваннi пасля матча "БАТЭ-"Зенiт" пакiнулi на iнтэрнэт-форумах балельшчыкi з розных куткоў свету.

"Я нарадзiўся ў Беларусi, але заўсёды сiмпатызаваў "Зенiту". Горад супер, ды й каманда гуляе прыгожа. Аднак сёння не магу не радавацца за БАТЭ. Тое, што клуб заслугоўвае вялiкi рэспект, мяркую, не стануць аспрэчваць нават балельшчыкi "Зенiта". Калi б "Зенiт" лёгка разабраўся з БАТЭ, як ён павiнен быў гэта зрабiць i ўзяў бы 6 ачкоў супраць беларусаў, я па-брацку пажадаў бы яму выхаду з групы. Аднак цяпер ён гэтага не заслугоўвае. Яшчэ раз рэспект БАТЭ.

Аustrаl, Аўстралiя, Мельбурн.

"Вялiкi дзякуй за падораныя эмоцыi, дзе радасць перакрыжоўваецца з горыччу, што зноў не змаглi ўтрымаць перамогу. Упэўнены — да канца тыдня будзе выдатны настрой ад таго пачуцця эйфарыi, якое атрымаў ад прагляду гэтага вiдовiшчнага i змястоўнага матча. БАТЭ дапамагае зразумець, што ўсяго ў жыццi можна дасягнуць, дзякуючы ўпартасцi i самааддачы, спадзеючыся толькi на сябе i свае сiлы, паказваючы характар i сiлу духу. Лiчу, што рэчаiснасць выйшла за межы проста футбола. Сваёй гульнёй вы надаяце ўпэўненасць, дорыце радасць i надзею ў паўсядзённым жыццi. Гэта з’ядноўвае людзей. Дзякуй вам, вашай камандзе i ўсiм, хто мае дачыненне да гэтага адметнага вiдовiшча. Удачы камандзе на полi i ў жыццi!

Iеsihiа, Мiнская вобласць

Ура!!!! БАТЭ ўважуха! Няхайчык i Крывец, па-мойму, лепшыя. Усiх беларусаў з перамогай. Сёння за вас хварэў як за зборную Беларусi.

З Портланду, штат Арэгон.

Вiктар, вялiкi дзякуй i непамерная павага! Сёння ў Чыкага пяцёра беларусаў не пайшлi на работу i сядзелi 2 гадзiны перад тэлевiзарам, перажываючы за сваiх.I ў чарговы раз адчулi пачуццё годнасцi за сваю нацыю.Тут, за мяжой, гэта сапраўды важна. БАТЭ заўсёды быў для мяне не чужым — калiсьцi вучыўся ў адной школе з Сашам Федаровiчам i Валодзем Нявiнскiм, бегаў за "Змену" .Рады за Федаровiча — якiх монстраў рыхтуе.Верамко i так ва ўсiх на вiду, але i той хлопчык (Гутар — аўт.), што з "Леўскi" дома выйшаў i не падвёў. Рады i перапоўнены эмоцыямi, дзякуй!

Bisss, Чiкага, штат Iлiнойс.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракаментаваць вынiк матча "Зенiт — БАТЭ" трэцяга этапа групавога раўнда Лiгi чэмпiёнаў мы папрасiлi трэнераў i спецыялiстаў. Бернд Штанге,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика