Сёлета дарожнікi выканаюць намечаны план
23 октября 2008 Авто
Святлана БАРЫСЕНКА, фота з архiва Дэпартамента "Белаўтадар", Звязда Налета дарожная служба Беларусi будзе адзначаць 200-годдзе. Аўтадарогi з цвёрдым пакрыццём забяспечваюць транспартныя сувязi ўсiх гарадоў, гарадскiх пасёлкаў, райцэнтраў, цэнтральных сядзiбаў сельскагаспадарчых арганiзацый i часткi iншых сельскiх населеных пунктаў. Дарожная сетка ўжо не патрабуе будаўнiцтва дарог па новых накiрунках, акрамя абходаў гарадоў. Такiм чынам, цяпер працягласць сеткi аўтадарог агульна карыстання складае больш за 85 тысяч кiламетраў, з якiх 15,4 тысячы — рэспублiканскiя i крыху больш за 70 тысяч — мясцовыя. Пры гэтым асноўную ролю адыгрываюць, безумоўна, рэспублiканскiя, па якiх перавозiцца звыш 70 працэнтаў усiх пасажыраў i грузаў. — Асаблiвую занепакоенасць па-ранейшаму выклiкае штогадовае павелiчэнне недарамонтаў аўтадарог агульнага карыстання, — кажа Анатоль Лыцiн. — Большасць рэспублiканскiх i мясцовых аўтадарог, у тым лiку каля 11 тысяч кiламетраў грунтовых, эксплуатуюцца з пратэрмiнаванымi мiжрамонтнымi тэрмiнамi. Не менш складаная праблема — транспартна-эксплуатацыйны стан аўтадарожных мастоў i пуцеправодаў, каля 40 працэнтаў якiх не адказваюць нарматыўным патрабаванням Ускладняе сiтуацыю i пастаянны рост нагрузкi на дарожныя пакрыццi, хуткi рост транспартных сродкаў, колькасць якiх на сёння наблiжаецца да 3 мiльёнаў. Паводле прагнозаў, у блiжэйшыя пяць-шэсць гадоў колькасць аўтасродкаў вырасце да 4 мiльёнаў. Iстотна павялiчылася за апошнiя шэсць гадоў i колькасць цяжкiх i буйнагабарытных транспартных сродкаў — з 44 да 80 тысяч. Да 2015 года, згодна з галiновай праграмай "Дарогi Беларусi", будзе ажыццяўляцца мадэрнiзацыя дарог на ўсiх накiрунках мiжнародных транспартных калiдораў. Будзе паляпшацца эксплуатацыйны стан важнейшых рэспублiканскiх дарог. Намечана рэканструкцыя 314 км дарог паводле нарматываў 1-й катэгорыi з пашырэннем праезнай часткi да чатырох палос руху. У тым лiку на працягу дарогi М-4 Мiнск — Магiлёў, М-5/Е271 Мiнск —Гомель на ўчастку Пухавiчы — Бабруйск, М-6 Мiнск — Гродна на ўчастку Шчучын— Гродна, Р-28 Мiнск —Маладзечна — Нарач на ўчастку Ратамка — Заслаўе. Вызначаны аб’ёмы работ па будаўнiцтве абыходаў гарадоў Баранавiчы, Вiцебск, Гродна, Слонiм, Маладзечна i iншых. Да 2011 года запланавана будаўнiцтва звыш 600 аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу. У цэлым выкананне праграмы дазволiць забяспечыць штогадовы прырост ВУП у памеры 2,1 працэнта. Фiнансаванне праграмы "Дарогi Беларусi" забяспечваецца, праўда, толькi на 60-70 працэнтаў ад патрэбы. Таму Дэпартамент "Белаўтадар" вымушаны браць крэдыт, дзякуючы якому, як мяркуецца, удасца выканаць сёлетнiя паказчыкi ў поўным аб’ёме. Сёлета на дарогах агульнага карыстання плануецца рэканструяваць або ўвесцi новых звыш 180 км аўтадарог i 1150 пагонных метраў новых мастоў на дарогах агульнага карыстання. Па бягучым рамонце на рэспублiканскiх дарогах праграма дарожных работ выканана на 102,5 працэнта, па рэканструкцыi i будаўнiцтве — на 100,1. На мясцовых дарогах праграма выканана на 101,7 працэнта, па рэканструкцыi i будаўнiцтве аб’ектаў — на 103,2, па бягучым рамонце — на 102,3. Завершана будаўнiцтва паўночнага аўтадарожнага абыходу Нясвiжа. Пасля правядзення рэканструкцыi здадзены ў эксплуатацыю ўчасткi на дарогах Мiнск — Маладзечна — Нарач, пад’езд да памежнага пераходу Новая Гута (Украiна). Уведзены ў будаўнiцтва 2 пуцеправоды праз чыгуначныя шляхi — на дарозе Лепель — Полацк i ў раёне Жлобiна на дарозе Мiнск — Гомель. У скарочаны тэрмiн быў завершаны капрамонт аўтадарогi М-2 "Мiнск —Нацыянальны аэрапорт Мiнск". Блiзкiя да завяршэння работы па ўвядзеннi запланаваных участкаў на дарогах Мiнск — Магiлёў, Мiнск — Бабруйск, Мiнск — Гродна i двух вялiкiх мастах праз Заходнюю Дзвiну ў Верхнядзвiнску i на абыходзе Вiцебска. Сёлета дарожнiкi павiнны скончыць i мадэрнiзацыю аўтадарогi М-1/Е30 Брэст — Мiнск — мяжа Расii. Пры правядзеннi гэтых работ прымянялiся новыя дарожныя тэхналогii. У гэтым годзе па новай тэхналогii нанясення абарончага слою на дарожнае пакрыццё "Новачып" укладзена 190 кiламетраў. Тэрмiн службы такога дарожнага пакрыцця значна падоўжыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 октября 2008 Авто Святлана БАРЫСЕНКА, фота з архiва Дэпартамента "Белаўтадар", Звязда Налета дарожная служба Беларусi будзе адзначаць 200-годдзе.
|
|