ПАРАСКЕВА — ГРАЗНІХА, ТРАПАЛЬНIЦА, ЛЬНЯНIЦА, ПАРАСКЕВА-ПЯТНIЦА, ПРАСКОЎЯ
ПАРАСКЕВА — ГРАЗНІХА, ТРАПАЛЬНIЦА, ЛЬНЯНIЦА, ПАРАСКЕВА-ПЯТНIЦА, ПРАСКОЎЯ
Прападобная Параскева, якая ўшаноўваецца ў праваслаўным календары 27 кастрычнiка, нарадзiлася ў Балгарыi, у пачэснай сям’i. Пасля смерцi бацькоў прыняла манаства i накiравалася ў Iарданскую пустыню, дзе жыла да сталага ўзросту. Толькi перад смерцю яна вярнулася на радзiму. l Калi дзень ушанавання святой Параскевы прыпадаў на пятнiцу, то яго яшчэ называлi Параскева-Пятнiца. У народзе казалi: "Параскева-Пятница — Христовым страстям причастница". l У народзе святую Параскеву-Пятнiцу лiчылi "жаночай заступнiцай, ахоўнiцай". Яе вобраз склаўся як вобраз хударлявай жанчыны з распушчанымi (простымi) валасамi. Вось чаму часам высокiх хударлявых жанчын клiчуць "долговязой пятницей". l Паўсюдна iснавала павер’е, што святая Параскева-Пятнiца ходзiць па зямлi i прыкмячае, хто i як жыве, як выконваюцца звычаi, правiлы i забароны. Адных яна карае, другiх мiлуе i нават узнагароджвае. Лiчылася вялiкiм грахом прасцi ў пятнiцу, а таксама шмат смяяцца. l Да Параскевы-Пятнiцы звярталiся са сваiмi просьбамi i думкамi дзяўчаты: "Пятнiца, святая пакутнiца Параскавея, дашлi мне жанiшка хутчэй, хоць за старца, толькi б у дзеўках не застацца". l А яшчэ, каб хутчэй выйсцi замуж, рабiлi так: чыталi замову на новы грэбень, i насiлi яго сем дзён запар. Замова такая: "Добры дзень табе, зямля Ева, вада Кацярына! Вы мыеце лугi, берагi каменныя i краменныя. Адмыйце ад мяне гiдоту i брыдоту. Накладзiце на мяне бела цело, румянэ лiчэнько i красату, каб я була ясна-красна, як у цэрквi свечы, а на небе звезды, як сонца i месяц свецiць на ўвесь свет. Каб я була мiла i люба свайму чалавеку i людзям на свой век. Каб мяне (iмя, па кiм сэрца балiць) паважаў, шанаваў да на покуце саджаў ". l На Параскеву-Гразнiху пачыналi мяць i трапаць лён. l У гэты дзень назiралi за надвор’ем, каб прадказаць будучае: Калi вiльготна i гразна на падворку, то да сухога снегу (сапраўднай зiмы), застаецца чатыры тыднi. l Калi на Параскеву гразь вялiкая i конскае капыта залiваецца вадой, то снег адразу замацуецца. Аксана КАТОВIЧ, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прападобная Параскева, якая ўшаноўваецца ў праваслаўным календары 27 кастрычнiка, нарадзiлася ў Балгарыi, у пачэснай сям’i. Пасля смерцi бацькоў прыня |
|