Узброеныя сiлы РФ застануцца без прапаршчыкаў
      
					Узброеныя сiлы РФ застануцца без прапаршчыкаў
Еўрапарламент прызнаў галадамор ва Украіне злачынствам супраць чалавецтва
 
				
				
				Еўрапарламент прызнаў украiнскi галадамор 1932-33 гадоў злачынствам супраць чалавецтва i выказаў спачуванне народу Украiны. Аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыi, адобранай дэпутатамi на пасяджэннi ў Страсбургу. Дакумент складаецца з двух пунктаў. У першым галадамор прызнаны жудасным злачынствам супраць украiнскага народа i супраць чалавецтва, строга асуджаюцца дзеяннi супраць украiнскага сялянства, якiя суправаджалiся масавым знiшчэннем людзей i парушэннем правоў i свабод. У дакуменце ўтрымлiваецца заклiк да краiн былога СССР адкрыць архiвы аб галадаморы для правядзення даследаванняў адносна арганiзацыi гэтай трагедыi. У другiм пункце рэзалюцыi прапаноўваецца даручыць прэзiдэнту Еўрапарламента пераслаць тэкст рэзалюцыi ў Савет ЕС, Еўракамiсiю, урад i парламент Украiны, а таксама генсеку ААН, кiраўнiкам АБСЕ i Савета Еўропы. Нагадаем, у лiпенi Генасамблея ААН адмовiлася ўключыць у павестку дня пытанне аб галадаморы ва Украiне. Узброеныя сiлы РФ застануцца без прапаршчыкаўВа Узброеных сiлах Расii да канца 2009 года будуць скасаваныя званнi прапаршчыкаў i мiчманаў. 140 тысяч расiйскiх прапаршчыкаў i мiчманаў да таго часу будуць скарочаныя, пераведзеныя на iншыя пасады або звольненыя ў запас. Іх заменiць сяржанцкi корпус з лiку кантрактнiкаў. Сарказi падаў у суд на выдавецтва, якое выпусцiла яго ляльку вудуПрэзiдэнт Францыi Мiкаля Сарказi падаў скаргу на выдавецтва K&B у Суд вышэйшай iнстанцыi Парыжа — ён патрабуе выключыць яго ляльку вуду з продажу. K&B таксама выпусцiла ляльку вуду супернiцы Сарказi па прэзiдэнцкай кампанii —сацыялiсткi Сегален Руаяль. Да кожнай лялькi прыкладаецца па 12 iголак i падручнiк, у якiм тлумачыцца, як карыстацца незвычайнымi прадметамi. Уколваць iголкi прапаноўваецца ў розныя часткi 20-сантыметровага цела "Мiкаля Сарказi", на якiх напiсаныя 12 вядомых цытат прататыпу лялькi, напрыклад: "Адвалi, бездапаможны iдыёт", "Хто больш працуе, больш i зарабляе" i гэтак далей. 
 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Ва Узброеных сiлах Расii да канца 2009 года будуць скасаваныя званнi прапаршчыкаў i мiчманаў. 140 тысяч расiйскiх прапаршчыкаў i мiчманаў да таго часу  | 
 
		
		
		 
     |