21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Царква з’яўляецца надзейнай апорай дзяржавы ў захаваннi духоўных каштоўна

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Царква з’яўляецца надзейнай апорай дзяржавы ў захаваннi духоўных каштоўнасцяў"

 У Беларусi няма мiжканфесiйных рознагалоссяў i канфлiктаў. Гэты факт асаблiва адзначыў 24 кастрычнiка Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскiм i ўсяе Русi Аляксiем ІI.

У тым, што ў беларускiм грамадстве адсутнiчаюць канфлiкты на рэлiгiйнай глебе, ёсць заслуга i Праваслаўнай царквы, i, у прыватнасцi, Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi, перакананы Аляксандр Лукашэнка. "Царква вельмi шмат зрабiла для таго, каб у нас былi мiр i стабiльнасць у грамадстве. Напэўна, больш, чым любы iншы iнстытут у нашай дзяржаве", — сказаў Прэзiдэнт.

Вiтаючы Патрыярха Аляксiя II у Беларусi, кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Ваш прыезд у Беларусь — гэта не толькi падзея для вернiкаў, гэта буйная палiтычная падзея. Адносiны беларусаў да вас нiчым не адрознiваюцца ад адносiнаў рускага чалавека. У Беларусi тая дабрата, тыя пачуццi, якiя выказвае наш народ да Праваслаўнай царквы, i, перш за ўсё, да вас, вызначаюцца асаблiвым хваляваннем. Мы вас чакалi i спадзяёмся, што вы часцей будзеце прыязджаць у нашу краiну".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што "Беларусь — краiна праваслаўная, i мы будзем прытрымлiвацца таго курсу, якi некалi ўзялi, таму што так хоча наш народ". "Мы вельмi акуратна i асцярожна прыйшлi да разумення ў нашым грамадстве, з iншымi канфесiямi аб тым, што Праваслаўная царква — гэта аснова, гэта больш за 80 працэнтаў вернiкаў. I сёння гэта нiхто не аспрэчвае, i нават нiхто раўнiва да гэтага не ставiцца", — сказаў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў Патрыярху Маскоўскаму i ўсяе Русi Аляксiю II за адраджэнне Праваслаўнай царквы.

Высокi госць у сваю чаргу выказаў словы падзякi Аляксандру Лукашэнку за цёплыя адносiны да царквы, а таксама садзейнiчанне ў аднаўленнi i будаўнiцтве храмаў.

"Рабiць дабро — гэта вялiкая справа, трэба, каб дабро вярталася ў наша жыццё. Мы бывалi ў многiх месцах у Беларусi, i я ведаю, як народ цэнiць i любiць вас. Вашы простыя, даступныя адносiны да людзей выклiкаюць прыхiльнасць", — падкрэслiў Патрыярх Аляксiй II. Ён адзначыў, што ў Беларусi адчувае сябе сярод сваiх людзей, адчувае агульнасць i адзiнства беларускага i рускага народаў.

Паводле яго слоў, калi б не палiтыка кiраўнiцтва Беларусi, то блок НАТА даўно пайшоў бы значна далей на Усход, i пагроза гэтага ваеннага альянсу для Расii была б больш адчувальная.

Патрыярх Аляксiй II таксама адзначыў вялiкую пазiтыўную ролю Беларусi, якая з’яўляецца своеасаблiвым духоўным фарпостам Расii на шляху пранiкнення ўсяго негатыўнага, што ёсць у духоўным асяроддзi i наносiць шкоду маральнаму i духоўнаму здароўю расiян.

Потым адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з прадстаўнiкамi Праваслаўнай царквы, у якой удзельнiчалi таксама Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II i Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi.

Знамянальна, што на гэтай сустрэчы разам са свяшчэннаслужыцелямi i службовымi асобамi з беларускага боку, прысутнiчалi госцi з Польшчы: старшыня хрысцiянскай асацыяцыi "Экуменiчнае дзеянне" (Польшча) Казiмiр Мараўскi, дэпутат Сейма Рэспублiкi Польшча, кiраўнiк рабочай камiсii па Беларусi Яўген Чыквiн.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што царква заўсёды заставалася адным са стаўпоў грамадства, надзейнай апорай i памочнiкам дзяржавы ў захаваннi духоўных каштоўнасцяў i iдэалаў, нiколi не была прычынай рэлiгiйных войнаў i канфлiктаў. "Лёс Беларускай праваслаўнай царквы неаддзельны ад гiсторыi нашай зямлi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Ён сказаў, што ў Беларусi за апошнiя 20 гадоў у чатыры разы павялiчылася колькасць праваслаўных прыходаў. Дзейнiчаюць мужчынскiя i жаночыя манастыры, паўсюдна аднаўляюцца i будуюцца храмы, пашыраюцца i набываюць усё новыя формы сацыяльнае служэнне, дабрачынная дзейнасць.

"Усёй грамадой пад апекай Свяцейшага Патрыярха Аляксiя II мы ўзводзiм велiчны храм-помнiк у гонар Усiх Святых", — адзначыў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на высокай ролi Аляксiя II у адраджэннi Рускай праваслаўнай царквы: "Дзякуючы вам Царква заняла дастойнае месца ў мiжнароднай супольнасцi".

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: "Я ганаруся тым, што магу назваць вас сваiм настаўнiкам i сапраўдным сябрам. Скажу чыстасардэчна: ваша шчырасць, душэўная прыхiльнасць i мудрыя парады не раз дапамагалi мне, асаблiва ў пачатковы перыяд кiраўнiцтва краiнай, пераадольваць цяжкасцi i прымаць правiльныя рашэннi".

Прэзiдэнт адзначыў, што Праваслаўная царква ў сучасным грамадстве садзейнiчае захаванню шматвяковай духоўнай агульнасцi i цывiлiзацыйных асноў праваслаўнага свету, развiццю дыялогу памiж людзьмi розных нацый i веравызнанняў. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, на яго думку, менавiта ў гэтым i ёсць вялiкая мiсiя Праваслаўнай царквы ў сучасным грамадстве.

Кiраўнiк дзяржавы сказаў, што днi ўрачыстасцяў з нагоды 1020-годдзя Хрышчэння Русi супалi яшчэ з адной знамянальнай датай — 30-годдзем служэння на беларускай зямлi Мiтрапалiта Фiларэта.

Прэзiдэнт Беларусi ўручыў Патрыярху Аляксiю II i Мiтрапалiту Фiларэту высокiя дзяржаўныя ўзнагароды — ордэны Пашаны.

Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за дапамогу, якую аказвае беларуская дзяржава ў рэалiзацыi праектаў Праваслаўнай царквы. "Гэта дальнабачная палiтыка, накiраваная на захаванне духоўнай спадчыны беларускага народа", — сказаў Патрыярх Аляксiй II.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi няма мiжканфесiйных рознагалоссяў i канфлiктаў. Гэты факт асаблiва адзначыў 24 кастрычнiка Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика