Намеснік Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання
Намеснік Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання Іваноў Валерый Мiкалаевiч
Нарадзiўся ў 1955 годзе ў в. Папехiнка Клiмавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi. У 1973 годзе закончыў Клiмавiцкi саўгас-тэхнiкум. Служыў у радах Узброеных Сiлаў. У 1983 годзе закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю, у 1992 годзе — Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, у 2006 годзе — Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе ў Круглянскiм раёне Магiлёўскай вобласцi на пасадзе галоўнага заатэхнiка калгаса "Кастрычнiк". Больш за 20 гадоў узначальваў калгасы "Кастрычнiк", iмя Дзiмiтрава Круглянскага раёна, "Рассвет" iмя К.П. Арлоўскага Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi. З 1987 па 1997 год працаваў першым намеснiкам старшынi Круглянскага раённага выканаўчага камiтэта, старшынёй раённага аграпрамысловага аб’яднання, начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Круглянскага раённага выканаўчага камiтэта. З 2002 па 2004 год — старшыня Кiраўскага раённага выканаўчага камiтэта, з 2004 па 2008 год — старшыня Шклоўскага раённага выканаўчага камiтэта Магiлёўскай вобласцi. З’яўляўся членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога i трэцяга склiканняў. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём "За працоўную адзнаку", Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. Жанаты, мае дваiх дзяцей. 27 кастрычнiка 2008 года абраны Намеснiкам Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарадзiўся ў 1955 годзе ў в. Папехiнка Клiмавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi. У 1973 годзе закончыў Клiмавiцкi саўгас-тэхнiкум. Служыў у радах Узбро
|
|