21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Серыю манет папоўнiлi "Дзяды"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Серыю манет папоўнiлi "Дзяды" Хваля цеплыні i крышку дажджу

На працягу гэтага тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца цёплае, сапраўды камфортнае восеньскае надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Ужо сёння да нас завiтаюць цёплыя паветраныя масы з боку Мiжземнага мора. Таму ў аўторак i сераду кароткачасовыя дажджы будуць выключна ў паўночна-заходнiх раёнах краiны. У чацвер кароткачасовыя дажджы пройдуць у заходнiм рэгiёне, а з пятнiцы да нядзелi — невялiкiя ападкi — толькi месцамi.

Уначы ў пачатку тыдня — 1—8 градусаў цяпла, у другой палове тыдня — плюс 5—11 градусаў. Удзень 8—15, у асобныя днi па паўднёвым усходзе да 17—18 градусаў цяпла. Не прадбачыцца ўначы нават слабых замаразкаў. Адносна цёплае надвор’е захаваецца i ў пачатку лiстапада. Зараз сярэднясутачная тэмпература прыкладна на 3—6 градусаў вышэйшая за клiматычную норму.

Разам з тым на гэтым тыднi ў асобных краiнах Заходняй Еўропы — першыя крокi ранняй зiмы. На тэрыторыi Шатландыi i Брытанii чакаецца снег, а ў Францыi i Германii — iстотнае пахаладанне. У Беларусi ж — залатая восень.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Серыю манет папоўнiлi "Дзяды"

З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Дзяды" серыi "Святы i абрады беларусаў", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Сярэбраная манета мае намiнал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 33,62 грама, а медна-нiкелевая выпушчана намiналам 1 рубель. Адчаканены новыя манеты якасцю "анцыркулейтэд". Тыраж сярэбрых i медна-нiкелевых манет складае па 5000 штук кожная.

Ігар ГРЫШЫН.

 

Былы кiраўнiк — выкрадальнiк кароў

Яшчэ з вясны на фермах Драгiчынскага раёна пачалi таямнiча знiкаць каровы. Вось i ў адзiн з познiх вечароў загадчык фермы вёскi Пiганавiчы СВК "Прыазерскi" зайшоў праведаць сваю гаспадарку, i адной рагулi не далiчыўся. Жывёлавод адразу ж звязаўся з участковым iнспектарам, i лейтэнант Сцепанюк тэрмiнова прыбыў на ферму.

Далей усё разгортвалася, як у дэтэктыве. Работнiк СВК разам з мiлiцыянерам агледзелi ваколiцу i падалiся ў блiжэйшую лесапасадку. Там яны i знайшлi прывязаную да дрэва карову. Участковы выклiкаў падмогу з РАУС. Але дзейнiчаць давялося ў адзiночку, бо лiтаральна праз некалькi хвiлiн малады лясок асвяцiўся святлом фараў, i ля прывязанай жывёлiны спынiлiся дзве машыны: легкавушка i аўтафургон. З аўтамабiляў выйшла пяць чалавек яўна з намерам пагрузiць здабычу. Лейтэнант стрэлiў у паветра i прапанаваў усiм заставацца на месцы. Але зладзеi паўскоквалi ў легкавушку i ўцяклi. У фургоне ж была прывязана яшчэ адна карова, як пазней высветлiлася, украдзеная з фермы племзавода "Закозельскi".

Далей устанавiлi асобы ўладальнiкаў машыны, а праз iх выйшлi на ўсю злачынную групоўку. Як высветлiлася, яе арганiзаваў былы кiраўнiк аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна, якi нiдзе не працуе. Мяркуючы па ўсiм, яму i так хапала. Бо як устанавiла следства, iльвiную долю даходу ён клаў сабе ў кiшэню. Усе ўдзельнiкi злачыннай групоўкi затрыманы. Iм прад’яўлена абвiнавачанне па 9 эпiзодах выкрадання буйной рагатай жывёлы з фермаў сельгаспрадпрыемстваў. Як паведамiлi ў абласным УУС, справа драгiчынскiх выкрадальнiкаў кароў перададзена ў суд.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

Адпускныя цэны на этылавы спiрт з харчовай сыравiны павышаны ў Беларусi на 7 працэнтаў

Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Мiнiстэрства эканомiкi № 197 ад 24 кастрычнiка, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнэканомiкi. Павелiчэнне цэнаў на этылавы спiрт iнiцыявана канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" у сувязi з ростам закупачных цэнаў на збожжа ўраджаю 2008 года.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Дзяды" серыi "Святы i абрады беларусаў", паведам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика