21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У Беларусi, па даных на 1 кастрычнiка, жыве 53 тыс. 149 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Больш за ўсё ветэранаў у Мiнску (11,3 тыс. чалавек), менш за ўсё — у Гродзенскай вобласцi (4,1 тыс.).

 У Мiнску сёлета за 9 месяцаў нарадзiлася на 2547 чалавек больш, чым памерла. Па нараджальнасцi Мiнск займае другое месца пасля Брэсцкай вобласцi.

 Мiлiцыя шукае зламыснiкаў, якiя скралi з доследнага ўчастка ягадных культур Інстытута пладаводства ў Самахвалавiчах Мiнскага раёна кусты абляпiхi i актынiдыii. Скрадзеныя кусты каштуюць, па ацэнках спецыялiстаў, не менш за Br650 тыс.

 Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi ў Вiлейскiм раёне групу зламыснiкаў, якiя падазраюцца ў серыi крадзяжоў кабелю з вышак мабiльнай сiстэмы сувязi. Згодна з папярэднiмi данымi, яны зрэзалi амаль 700 м кабелю.

 За прайшоўшую нядзелю ў Мiнску было здзейснена 5 спробаў самазабойства, два з якiх завяршылiся лятальным вынiкам. Забiлiся 90-гадовая жанчына, якая выкiнулася з 9-га паверха дома, i 39-гадовы мужчына — з 7-га паверха. Яшчэ трое мужчын, якiя ажыццявiлi спробы суiцыду ў розных раёнах горада, з траўмамi дастаўленыя ў бальнiцы. Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасцi суiцыдаў на 10 тыс. насельнiцтва. На першым месцы — Лiтва, на другiм — Расiя. Спробы развiтацца з жыццём, па словах спецыялiстаў, мужчыны робяць у 6 разоў часцей, чым жанчыны.

 Чатыры чалавекi загiнулi i пяць пацярпелi ў вынiку выбуху на Дзяржаўным казённым навукова-вытворчым прадпрыемстве iмя Ленiна (парахавы завод) у Казанi. Прычыны выбуху ўстанаўлiваюцца.

 80-гадовы кiтайскi пенсiянер здаў у аўтасэрвiс аўтамабiль, забыўшы ў салоне свайго сабаку. На працягу месяца ён безвынiкова шукаў свайго ўлюбёнца, але так i не змог знайсцi, паколькi па старасцi забыўся, у якiм аўтасэрвiсе пакiнуў сваю машыну. Тым часам у майстэрнi, так i не дачакаўшыся пенсiянера, выставiлi аўтамабiль на вулiцу, а сабаку кармiлi праз шчылiну у акне. Калi з машыны стаў распаўсюджвацца смурод, яе ўскрылi, каб выцягнуць сабаку на вулiцу, аднак той не даўся ў чужыя рукi i застаўся ў салоне. Але ў машыне знайшлi дакументы пенсiянера i адшукалi яго. Калi стары прыйшоў у аўтасэрвiс, сабака, пачуўшы яго голас, выпрыгнуў з салона i заскочыў яму на рукi.

 Федэральны суд амерыканскага Грынвiля абавязаў адмiнiстрацыю буйной сеткi рознiчнага гандлю выплацiць кампенсацыю ў памеры трох мiльёнаў долараў пакупнiцы, у якой касiрка адмовiлася прымаць для аплаты банкноту ў сто долараў. Сваю адмову касiрка матывавала тым, што купюра быццам бы фальшывая. Жанчына спрабавала разлiчыцца банкнотай у двух iншых магазiнах сеткi, але вынiк быў той жа самы. Як выявiлася пазней, банкнота была сапраўдная, аднак супрацоўнiкi магазiнаў паспелi разаслаць некалькi дзясяткаў папярэджанняў аб нядобранадзейнасцi пакупнiцы i нават прыклалi яе фотаздымак. Жанчыну дапыталi ў Сакрэтнай службе ЗША, выявiлi, што нiякай вiны за ёй няма, пасля чаго яна i падала ў суд.       ПОЎНЫ АБЗАЦ      39-гадовы японец падпалiў гатэль, у якiм павiнна была адбыцца цырымонiя яго ўступлення ў шлюб. Як паведамляюць агенцтвы, ён не хацеў жанiцца i вырашыў, што падпал гатэля выратуе яго ад гэтага. Як выявiлася, мужчына на гэты час ужо быў жанаты. У вынiку iнцыдэнту нiхто не пацярпеў. Усе госцi, якiя прыехалi на цырымонiю i жылi ў гатэлi, былi эвакуяваныя. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.  

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры чалавекi загiнулi i пяць пацярпелi ў вынiку выбуху на Дзяржаўным казённым навукова-вытворчым прадпрыемстве iмя Ленiна (парахавы завод) у Казанi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика