Дыяменты для каралевы
Дыяменты для каралевы
Прыгожае жыццё
У гэтыя выхадныя ў Польшчы адбыўся 37-ы мiжнародны конкурс прыгажосцi "Мiс Інтэркантыненталь-2008". Удзел у iм узялi 57 прэтэндэнтак з розных краiн свету, у тым лiку i з Беларусi. Нашу краiну прадстаўляла першая вiцэ-мiс Беларусi-2008 — 19-гадовая мiнчанка Любоў Яковiна (на фота — крайняя злева). У топ-5 прыгажунь трапiлi таксама прадстаўнiцы Чэхii i Венесуэлы. Не засталiся ўбаку i тыя, хто не атрымаў галоўныя прызы — так, напрыклад, дзяўчыну з Грузii ўзнагародзiлi за лепшы нацыянальны касцюм, канкурсантку з Украiны назвалi "Мiс Фотагенiчнасць", а прадстаўнiцу Тайланда — "Мiс Кангенiяльнасць". Дарэчы, арганiзатар конкурсу, кампанiя "World Beauty Organization", азнаёмiўшыся з матэрыяламi конкурсу "Мiс Беларусь-2008", прапанавала налета правесцi фiнал "Мiс Iнтэркантыненталь-2009" менавiта ў Беларусi. Арганiзатарам шоу стане тэлеканал АНТ. Лiна МАЛIНIНА.
Даведка Мiжнародны конкурс "Мiс Iнтэркантыненталь" быў заснаваны ў 1971 годзе, калi востраў Аруба (уладаннi Нiдэрландаў) для прыцягнення турыстаў з усяго свету вырашыў прыняць i правесцi ў сябе першы фiнал мiжнароднага жаночага конкурсу. Пазней конкурс вандраваў па розных месцах, ад Германii да Сейшэлаў. З 1998 года iснуе таксама мужчынская версiя конкурсу. "Мiс Iнтэркантыненталь" вылучаецца тым, што ў прызах яго — самая дарагая карона з усiх мiжнародных конкурсаў прыгажосцi. У ёй зiхацяць 720 брыльянтаў, а кошт упрыгажэння перавышае 360 тысяч долараў ЗША. Праўда, дастаецца яно пераможцы толькi на год — потым карона, як i тытул, пераходзiць да наступнай уладальнiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя выхадныя ў Польшчы адбыўся 37-ы мiжнародны конкурс прыгажосцi "Мiс Інтэркантыненталь-2008". Удзел у iм узялi 57 прэтэндэнтак з розны
|
|