21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi здолее Дзень горада засланiць славу сталiцы карнавалаў?..

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цi здолее Дзень горада засланiць славу сталiцы карнавалаў?..

Індустрыя адпачынку

 

...На святкаванне Дня горада ў Мiнск, як заўсёды, з’ехалiся дзесяткi тысяч турыстаў з усяго свету. Акрамя ўжо стаўшых звыклымi прадстаўнiкоў суседнiх краiн, з кожным годам павялiчвалася колькасць вандроўнiкаў з яшчэ нядаўна такiх экзатычных краiн як Венесуэла, Бразiлiя, Аргенцiна. Натоўпы турыстаў з Кiтая i Японii сталi амаль што "часткай" пейзажу. Арабскiя шэйхi, хоць i не хадзiлi вялiкiмi групамi, усё адно, падавалася, сустракалiся праз кожныя некалькi крокаў.

Большасць гэтых людзей прыязджала ў беларускую сталiцу недзе за тыдзень да галоўнай iмпрэзы: каб заняць лепшыя i блiжэйшыя да галоўных пляцовак i арэнаў горада гасцiнiцы, паспець пакаштаваць стравы нацыянальнай кухнi, заказаць экскурсiю па Мiнску i праехацца па "залатым" стокiламетровым турыстычным маршруце вакол сталiцы.

Вечарамi мноства людзей запаўнялi вулiцы i праспекты вялiкага горада, яго кафэ i рэстараны, канцэртныя пляцоўкi. Сталiца ззяла агнямi, шумела, весялiлася i... зарабляла грошы: махавiк iндустрыi адпачынку вярцеўся на поўную моц.

...Фантастыка? Так, пагаджаецца мая сённяшняя суразмоўца — кандыдат гiстарычных навук, старшы навуковы супрацоўнiк Мiнскага навукова-даследчага iнстытута сацыяльна-эканамiчных праблем Мiнгарвыканкама Таццяна Скрыпчанка. Прынамсi, пакуль фантастыка. Разам з Таццянай Сяргееўнай мы аналiзуем вынiкi праведзенага iнстытутам комплекснага даследавання сучасных формаў iндустрыi вольнага часу, адпачынку мiнчан.

 

Новы рухавiк эканомiкi

Калi нагадаць крыху гiсторыi, дык у ХХ стагоддзi скарачэнне працоўнага тыдня i ўвядзенне ў дзеянне сiстэмы пенсiйнага забеспячэння па ўзросту пацягнула за сабой змяншэнне перыяду працоўнай дзейнасцi чалавека i, адпаведна, павялiчыла час для адпачынку. Ужо на сёння ў многiх нацыянальных эканомiках 20 працэнтаў працоўнай сiлы заняты ў сектары тавараў i паслуг, якiя адносяцца да сферы арганiзацыi вольнага часу, прычым з тэндэнцыяй да павялiчэння.

Сёння характэрнай асаблiвасцю вольнага часу стаў яскрава выражаны камерцыйны характар. Калi раней ён быў спосабам рэалiзацыi патрэбаў чалавека ў адпачынку, зносiнах, рэлаксацыi, дык сёння ператварыўся проста ў бiзнэс. Сучасныя даследаваннi гавораць пра тое, што рынак вольнага часу — рухавiк эканомiкi ў ХХI стагоддзi. Адбываецца камерцыялiзацыя вольнага часу, прыцягненне яго ў сферу рынкавых адносiнаў. Камерцыйны сектар прапануе адпачынак, якi аплачвае сам адпачываючы i якi прыносiць прыбытак для яго арганiзатара. У гэтым кантэксце да яго можна аднесцi любыя забаўляльныя мерапрыемствы — ад кiнапаказаў, канцэртаў, спартыўных матчаў i дыскатэк да азартных гульняў — i гаварыць пра вольны час як пра iндустрыю. Што наконт яе цяперашняга стану думаюць мiнчане?

Чаму ўсё так дорага?

— На сёння ў сталiцы ёсць значныя магчымасцi для баўлення вольнага часу. Прычым яны ўвесь час пашыраюцца. Большасць мiнчан (65,2 працэнта апытаных) лiчаць, што за апошнiя 5—6 гадоў у горадзе палепшылiся ўмовы для адпачынку, — гаворыць Таццяна Скрыпчанка. — Аднак далёка не ўсе жыхары ў поўнай меры выкарыстоўваюць магчымасцi, што маюцца: цалкам задаволена iмi толькi пятая частка апытаных. Чаму так адбываецца? Сярод галоўных прычын незадаволенасцi гараджане з вялiкiм адрывам называлi высокiя цэны на паслугi у сферы адпачынку — амаль 50 працэнтаў апытаных. Другой значнай прычынай стала аддаленасць месцаў для баўлення вольнага часу ад дома. Яе ўказалi больш за трэць рэспандэнтаў.

Асаблiвая сфера вольнага часу — адпачынак з дзецьмi. Як паказала даследаванне, 57 працэнтаў апытанай моладзi ва ўзросце да 31 года бавяць час з дзецьмi ў горадзе i толькi 30,9 працэнта з iх высока ацанiлi магчымасцi для гэтага. Сярод прычын незадаволенасцi зноў жа былi названы высокiя цэны i аддаленасць аб’ектаў адпачынку ад дома — у абодвух выпадках iх указалi больш за трэць рэспандэнтаў.

Большасць выбрала атракцыёны

Калi ўвогуле гаварыць пра рэйтынг папулярнасцi аб’ектаў адпачынку i спосабаў баўлення вольнага часу, яго лiдарамi мiнчане назвалi наведванне паркаў, атракцыёнаў i кiнатэатраў (адпаведна, 56,5 i 50,7 працэнта). Далей называлiся тэатральныя прадстаўленнi (48,5 працэнта), эстрадныя i рок-канцэрты (42,1 працэнта), народныя гуляннi, кiрмашы (36,1 працэнта). Самымi ж непапулярнымi спосабамi адпачынку мiнчане назвалi канцэрты народнай музыкi, сiмфанiчныя, камерныя канцэрты (7,2 працэнта) i казiно, гульнявыя аўтаматы (5,4 працэнта).

Падчас даследавання сталiчным жыхарам задавалi пытанне: будаўнiцтва якiх аб’ектаў адпачынку яны назвалi б першачарговай задачай для кiраўнiцтва горада? Палова апытаных назвала аквапарк, чвэрць — тэматычныя паркi (прысвечаныя пэўнай тэме, але па сутнасцi — тыя ж атракцыёны). За будаўнiцтва фiтнэсклубаў, спартыўных пляцовак i iншых спартыўных аб’ектаў выказалiся 16,7 працэнта апытаных, а за фiзкультурна-аздараўленчыя комплексы "прагаласавалi" усяго 6,8 працэнта. Пры гэтым амаль тры чвэрцi апытаных гаварылi аб цэнавай даступнасцi новых аб’ектаў, а больш за палову — блiзкiм размяшчэннi iх з домам.

Па 7 тысяч на адпачываючага...

Жаданне арганiзатара адпачынку зарабiць — цалкам натуральнае. Але каб ён меў прыбытак, спажывец таксама павiнен мець магчымасць аплачваць паслугi, iншымi словамi, валодаць пэўнай сумай грошаў менавiта на сферу вольнага часу. I тут нас чакае адзiн цiкавы момант.

— Згодна са статыстычнымi данымi, у 2007 годзе на адну хатнюю гаспадарку выдаткi на адукацыю, культуру, спорт i адпачынак складалi ў сярэднiм 70 тысяч рублёў у месяц, — аналiзуе суразмоўца. — Калi ўлiчыць, што толькi адна платная адукацыя патрабуе вялiкiх сродкаў, што мы будзем мець у вынiку? Думаю, канкрэтна на сферу адпачынку з гэтай сумы прыпадае не больш за 10 працэнтаў — 7 тысяч рублёў.

Цi можа iндустрыя вольнага часу паспяхова развiвацца пры такiх невялiкiх "капiталаўкладаннях" з боку асобна ўзятага гараджанiна? Таццяна Скрыпчанка ўпэўнена, што можа i прыводзiць красамоўны прыклад у асобе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзiмiра Пракапцова. Ён некалi даўно заказаў у тагачасным Iнстытуце праблем культуры сацыялагiчны партрэт наведвальнiка музея: ходзяць мужчыны цi жанчыны, якога ўзросту, з дзецьмi цi не, што iм больш падабаецца. Вывучыўшы "свайго" спажыўца, у тым лiку i магчымасцi яго партаманета, дырэктар прапанаваў кожнаму сегменту свой "прадукт". Напрыклад, узнiк клуб "Цюбiк", куды мацi пачалi прыходзiць з дзецьмi, маючы магчымасць адначасова выпiць недарагi кубак гарбаты. Для вельмi заможных наведвальнiкаў была прапанавана магчымасць зрабiць унiкальную, але не танную шлюбную фотасесiю ў iнтэр’ерах музея i г.д.

— Ёсць i iншыя станоўчыя прыклады. Яны даказваюць, што нават пры невялiкiх выдатках насельнiцтва на сферу адпачынку, але належнай яго арганiзацыi, iндустрыя вольнага часу можа развiвацца.

Лас-Вегас нам не патрэбны

Бясспрэчна, самы просты спосаб зарабiць шмат грошай — адчынiць казiно. Але гэтая сфера пры сваёй знешняй прыцягальнасцi нагадвае мiну запаволенага дзеяння: услед за азартам могуць з’явiцца i крымiнал, i прастытуцыя, i наркотыкi...

— Казiно маюць права на жыццё, але, думаю, толькi як адзiн невялiкi элемент у саставе вялiкiх забаўляльных комплексаў, дзе чалавеку будзе прадастаўлены шырокi выбар розных вiдаў адпачынку, — лiчыць Таццяна Сяргееўна. — Усё ж такi ён найперш павiнен быць пазнавальным.

Выйсцем можа стаць будаўнiцтва гэтых самых шматфункцыянальных цэнтраў забаў, дзе чалавек зможа знайсцi ўсё, што пажадае яго душа. На думку спецыялiстаў, за iмi — перспектыва.

Пакуль жа, iдучы насустрач пажаданням мiнчан, трэба развiваць сетку сацыяльна-культурных аб’ектаў у "спальных" мiкрараёнах. Напрыклад, раней агучвалася прапанова аддаваць першыя паверхi жылых дамоў пад прыватныя музеi, галерэi, будучыя клубы. У Мiнску ўжо ёсць прыклады паспяховых прыватных музеяў, скажам, "Свет фота" ў Фрунзенскiм раёне, у якiм сабрана ўнiкальная калекцыя фотаапаратаў (больш за 1500), дзе вядзецца актыўная выставачная дзейнасць.

Калi бляск Лас-Вегаса беларускай сталiцы наўрад цi патрэбны, дык за славу, умоўна кажучы, вядомых бразiльскiх карнавалаў можна пазмагацца. I зрабiць памянёны ў пачатку Дзень горада святам не толькi для мiнчан, але i для замежных турыстаў. Такiя прыклады ёсць у многiх краiнах, у Расii, скажам, гэта Дзень Барадзiна. У нас пад Студзёнкай у Барысаўскiм раёне ўсе аб’ектыўна, як зазначыла Таццяна Скрыпчанка, таксама iдзе да гэтага.

— Няма нiчога жудаснага ў тым, што мы недзе адсталi. Тыя, на каго мы можам раўняцца, iшлi па гэтым шляху дзесяцiгоддзямi i стагоддзямi. У нашай сталiцы, у краiне ў гэтым накiрунку робяцца толькi першыя крокi, — разважае суразмоўца. — Адзiнае, што, на мой погляд, можа спатрэбiцца ў блiжэйшы час для таго, каб закласцi надзейны падмурак у развiццi iндустрыi вольнага часу — гэта прыняцце закона аб спонсарстве i, як следства, у тым лiку фармiраванне грамадзянскiх iнiцыятыў па ўключэннi ў сферу арганiзацыi адпачынку. Такiя прыклады ёсць у суседняй Украiне i яны сябе цалкам спраўдзiлi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...На святкаванне Дня горада ў Мiнск, як заўсёды, з’ехалiся дзесяткi тысяч турыстаў з усяго свету. Акрамя ўжо стаўшых звыклымi прадстаўнiкоў суседнiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика