21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад грамадскага руху да партыі? "Белая Русь" на сваiм першым з’ездзе прыняла праграму

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад грамадскага руху да партыі? "Белая Русь" на сваiм першым з’ездзе прыняла праграму

Арганiзацыя аб’яднала больш як 82 тыс. удзельнiкаў па ўсёй краiне — структурныя падраздзяленнi ёсць у шасцi абласцях i сталiцы. Можна казаць i аб шырокай прадстаўнiчасцi ў новым парламенце: прыкладна кожны трэцi сенатар i амаль кожны другi дэпутат — члены "Белай Русi".

— Рэспублiканскае грамадскае аб’яднанне "Белая Русь" адбылася як адна з найбольш масавых грамадскiх арганiзацый, якая выказвае фундаментальныя iнтарэсы прадстаўнiкоў усiх — што вельмi важна — сацыяльных слаёў беларускага грамадства, — заявiў старшыня аб’яднання, мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр Радзькоў, адкрываючы форум.

Летась у лiстападзе прайшоў устаноўчы з’езд грамадскага аб’яднання, а ў снежнi яно было зарэгiстравана ў Мiнiстэрстве юстыцыi. За гэты час арганiзацыя паспела ўжо многае зрабiць. Паводле слоў лiдара "Белай Русi", пярвiчкi актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, праводзяць мерапрыемствы, якiя прапагандуюць здаровы лад жыцця. Арганiзацыйныя структуры аб’яднання аказвалi практычную дапамогу падчас мiнулай уборачнай кампанii, напярэдаднi свята Перамогi правялi акцыi па дапамозе ветэранам вайны i працы. Ствараюцца грамадскiя прыёмныя — iх мiнiстр назваў "банкам добрых iдэй": маўляў, пры вырашэннi ёмiстых эканамiчных задач i агульнай загружанасцi кiраўнiкi часам пакiдаюць без увагi слушныя прапановы...

У арганiзацыi, трэба меркаваць, няма выпадковых людзей — навiчкоў прымаюць iндывiдуальна i толькi пры наяўнасцi дзвюх рэкамендацый. А членскiя ўзносы (у памеры 0,3 працэнта ад даходу штомесяц) фармiруюць бюджэт "Белай Русi", што дае падставы меркаваць i аб фiнансавай самастойнасцi аб’яднання:

— Мы можам за свае сродкi весцi справы, дапамагаць людзям, праводзiць нашы форумы, таму што мы фiнансава адбылiся, — запэўнiў старшыня грамадскага аб’яднання.

Удзельнiкi форуму (349 дэлегатаў з усёй Беларусi) ухвалiлi праграму аб’яднання i кандыдатуры новых членаў Рэспублiканскага Савета арганiзацыi. Рэспублiканскi Савет "Белай Русi" папоўнiлi, у прыватнасцi, дырэктар Інфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi, галоўны рэдактар "Народнай газеты" Уладзiмiр Андрыевiч, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў чацвёртага склiкання Анатоль Глаз. У адпаведнасцi з праграмным дакументам асноўныя накiрункi дзейнасцi аб’яднання — дасягненне грамадскай згоды (у бачаннi будучынi Беларусi, яе месца i ролi ў свеце), удзел у рэалiзацыi сацыяльных праектаў, падтрымка моладзi, грамадзянскi кантроль у форме "пастаяннага садзейнiчання кiраўнiцтву краiны па папярэджаннi, выяўленнi i пераадоленнi недахопаў у рабоце органаў дзяржаўнага кiравання". "Белая Русь" выступiць за стварэнне iнстытута грамадскай экспертызы законапраектаў i законаў, сiстэмы iнфармавання грамадзян аб дзейнасцi органаў дзяржаўнай улады i службовых асобаў, будзе садзейнiчаць арганiзацыi грамадскiх саветаў пры дзяржаўных органах кiравання, арганiзоўваць грамадскiя прыёмныя для разгляду прапаноў i заўваг грамадзян. Аб’яднанне надае ўвагу актывiзацыi дзейнасцi iнстытутаў грамадзянскай супольнасцi i захаванню нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi. Поспех сваёй дзейнасцi арганiзацыя ўвязвае са здольнасцю ўцягнуць у раўнапраўны дыялог прадстаўнiкоў дзяржавы, бiзнэсу, прафесiйных таварыстваў i iншых структур грамадзянскай супольнасцi, заснаваны на прынцыпах павагi суверэнiтэту Беларусi, гiстарычных традыцый i каштоўнасцяў яе народа.

"Беларусь, якую мы будуем, — гэта моцная суверэнная, дэмакратычная, сацыяльная дзяржава", — сказана ў праграме аб’яднання. Неабходнымi атрыбутамi такой дзяржавы арганiзацыя бачыць iнавацыйную эканомiку, высокую якасць жыцця грамадзян, дэмаграфiчны дабрабыт, стабiльную сiстэму сацыяльных гарантый, спрыяльнае навакольнае асяроддзе, развiтую грамадзянскую супольнасць, арыентаваную на пошук рашэнняў праз раўнапраўны дыялог i супрацоўнiцтва.

Паводле слоў лiдара арганiзацыi, было два прынцыповыя варыянты праграмы. Аднак пры гэтым абсалютная большасць членаў аб’яднання, якiя ўзялi ўдзел у абмеркаваннi праекта дакумента, выказалiся за тое, каб праграма была невялiкiм па аб’ёме дакументам. Маўляў, гэта б забяспечыла свабоду для праяўлення iнiцыятывы. Такi падыход i знайшоў адлюстраванне ў прынятым праекце. Старшыня аб’яднання падкрэслiў таксама, што пры распрацоўцы дакумента максiмальна ўлiчвалася пазiцыя радавых членаў i рэгiянальных арганiзацый. Адзiн з зыходных пунктаў праграмы — адкрытая падтрымка сённяшняга дзяржаўнага курса.

— Мы выбралi варыянт гэткага манiфеста, дзе прапiсваем ролю i месца Беларусi ў сучасным сусветным супольнiцтве, эканамiчныя, палiтычныя складнiкi, — паведамiў журналiстам Аляксандр Радзькоў. — Там жа мы вызначаем свае асноўныя задачы, формы i метады работы. Нам здаецца, што праграма атрымалася дастаткова ёмiстай.

Аб’яднанне бачыць сваю ролю ў кансалiдацыi — хоча працаваць з "усiмi, хто зацiкаўлены ў развiццi Беларусi, хто iмкнецца да таго, каб наша грамадства было здаровым — i духоўна, i фiзiчна". У нейкай ступенi гэта i "кузня кадраў":

— Мы за гэты год адчулi, як людзi хочуць удзельнiчаць у грамадскай рабоце, — дзелiцца ўражаннямi лiдар аб’яднання, — з якiм задавальненнем ходзяць на сходы, як выказваюць свае думкi, робяць прапановы. Мы гэта, дарэчы, бачым як магчымасць фармiравання рэзерву кадраў, прычым перш за ўсё з моладзi, бо чалавек хоча сябе праявiць i не заўсёды ў яго атрымлiваецца ў кар’ерным, адмiнiстрацыйным росце — тады ў грамадскiх справах... I мы можам такiх людзей падтрымаць, даць магчымасць вырашаць больш маштабныя задачы.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што дзейнасць аб’яднання крытыкавалася. Заўвагi паступалi i з боку кiраўнiцтва дзяржавы, i з боку членаў грамадскага аб’яднання, ветэранаў, моладзi... У прыватнасцi, ён нагадаў, што кiраўнiк дзяржавы падкрэслiваў ролю "Белай Русi" не як трамплiна для кар’ернага росту чыноўнiкаў, а як магчымасцi для работы. "Таму нават i чыноўнiк сюды iдзе не з-за пасады, а для таго, каб сябе рэалiзаваць у грамадскiх справах, прынесцi карысць людзям i дапамагчы тым самым грамадству i краiне", — адзначыў лiдар арганiзацыi.

— Мы думаем, што з цягам часу, мабыць, калi арганiзуемся i адчуем неабходнасць у гэтым, магчыма, будзем прэтэндаваць на статус партыi, — заявiў Аляксандр Радзькоў. — Ну а пакуль мы грамадскi рух, i па тых задачах, якiя вызначылi праграмай, бачым, што ў нас яшчэ ёсць магчымасцi рэалiзацыi ў грамадстве, ёсць справы на ўзроўнi грамадскага руху. А жыццё пакажа...

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзацыя аб’яднала больш як 82 тыс. удзельнiкаў па ўсёй краiне — структурныя падраздзяленнi ёсць у шасцi абласцях i сталiцы. Можна казаць i аб шыро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика