21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час ратаваць рэальную эканомiку

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Час ратаваць рэальную эканомiку

У спецыяльна напiсаным для "Звязды" артыкуле генеральны дырэктар Мiжнароднай арганiзацыi працы (МАП) дзелiцца сваiмi думкамi аб глабальным фiнансавым крызiсе i прапановамi па яго пераадоленнi з найменшымi наступствамi для звычайных людзей i рэальнага сектара эканомiкi. Прапануем неафiцыйны пераклад артыкула.

Мы не ведаем, як доўга працягнецца фiнансавы крызiс i наколькi сур’ёзным ён будзе. Але мы дакладна ведаем: калi не прыняць рашучых мераў, крызiс акажа моцны, глабальны i сiстэмны ўплыў на жыццё i ўмовы працы людзей, разбурыць iх чаканнi i надзеi. Пошук шляхоў эфектыўнага фiнансавага рэгулявання i стварэнне глабальнай сiстэмы стрымлiвання i процiвагi — крокi ў правiльным накiрунку, аднак нашы дзеяннi не павiнны абмяжоўвацца рамкамi фiнансавай сiстэмы. Мы маем справу не проста з крызiсам на вулiцы Уол-стрыт — крызiс сёння крочыць па вулiцах усяго свету. Трэба тэрмiнова стварыць эканамiчны план выратавання работнiкаў i рэальнай эканомiкi, распрацаваць палiтычныя меры i механiзмы стварэння дастойных працоўных месцаў i прадукцыйных прадпрыемстваў. Неабходна больш шчыльна ўвязаць павышэнне вытворчасцi з узроўнем заработнай платы, а эканамiчны рост — з занятасцю. Людзi павiнны быць упэўнены, што эканомiка працуе на iх карысць.

Дзейнiчаць трэба неадкладна. МАП ужо зрабiў першыя прагнозы адносна таго, як крызiс адаб’ецца на паўсядзённым жыццi людзей на ўсiх сацыяльных узроўнях. Па нашых ацэнках, к канца 2009 года колькасць беспрацоўных у свеце павялiчыцца на 20 мiльёнаў чалавек i ўпершыню ў гiсторыi перавысiць 200-мiльённую рысу. Найбольш сур’ёзна i ў першую чаргу пацерпяць тыя, хто працуе ў такiх сектарах эканомiкi, як будаўнiцтва, аўтамабiльная галiна, турызм, фiнансы, сфера паслуг i нерухомасць.

Больш за тое: колькасць "працуючых бедных", якiя жывуць менш чым на 1 долар у дзень, можа ўзрасцi на 40 мiльёнаў, а тых, хто жыве на 2 долары ў дзень — больш чым на 100 млн чалавек. I нават гэтыя сумныя прагнозы могуць аказацца занiжанымi, калi не прыняць неадкладныя меры для процiдзеяння сённяшняму эканамiчнаму спаду i рэцэсii, якая надыходзiць. Перш за ўсё трэба засяродзiцца на людзях, на прадпрыемствах, на рэальным сектары эканомiкi. Для гэтага трэба дзейнiчаць па чатырох накiрунках:

Па-першае, забяспечыць крэдытныя патокi. Надзвычайныя меры тут ужо прымаюцца.

Па-другое, падтрымаць тых, хто найбольш слабы. Гаворка iдзе пра шырокi набор мераў, уключаючы абарону пенсiй, страхаванне на выпадак беспрацоўя, прадастаўленне крэдытаў малым i сярэднiм прадпрыемствам, якiя сёння з’яўляюцца асноўнай крынiцай занятасцi.

Па-трэцяе, ажыццяўляць цвёрдую дзяржаўную палiтыку падтрымкi прадукцыйнасцi працы i дзелавой iнiцыятывы. Мы ўжо дастаткова пацярпелi ў вынiку краху фiнансавай сiстэмы, якая страцiла маральныя арыенцiры. Неабходна вярнуць фiнансам iх законную ролю. А яна заключаецца ў тым, каб падтрымлiваць рэальную эканомiку, прадастаўляць прадпрымальнiкам сродкi на развiццё i мадэрнiзацыю, стварэнне працоўных месцаў, вытворчасць тавараў i паслуг. Iншымi словамi, фiнансы павiнны падтрымлiваць рэальны сектар эканомiкi.

Па-чацвёртае, — i гэта вельмi важна — трэба лiквiдаваць карэнныя прычыны сiтуацыi, якая склалася. Яшчэ задоўга да цяперашняга фiнансавага крызiсу мы ўжо былi ўведзены ў крызiс, звязаны з вялiзнымi маштабамi галечы, сацыяльнай няроўнасцю, якая расце, пашырэннем нефармальнай i неабароненай занятасцi. Глабалiзацыя прынесла не толькi выгады: для многiх гэты працэс стаў незбалансаваным, няўстойлiвым i не забяспечыў справядлiвае размеркаванне даброт. Неабходна знайсцi збалансаваны падыход i засяродзiцца на абароне людзей i вытворчасцi. Гаворка iдзе пра выратаванне рэальнага сектара эканомiкi.

Не будзем забываць: людзi ацэньваюць уласнае жыццё i перспектывы на будучыню галоўным чынам праз прызму сваёй працы. Сёння больш актыўна, чым калi-небудзь, трэба распрацоўваць палiтыку, накiраваную на задавальненне асноўнай патрэбнасцi чалавека — мець справядлiвыя шанцы на дастойную работу.

Каб падтрымлiваць адкрытую эканомiку i адкрытае грамадства, зацiкаўленыя мiжнародныя арганiзацыi павiнны працаваць разам, ствараючы новыя асновы для справядлiвай i ўстойлiвай глабалiзацыi. Сёння гандлёвыя перагаворы перарваны, фiнансавыя рынкi на мяжы краху, працягваецца працэс змянення клiмату. Каб вырашыць гэтыя праблемы, трэба прымяняць падыход, якi заснаваны на ўстойлiвым развiццi i спалучае меры ў фiнансавай, эканамiчнай сацыяльнай i працоўнай сферы, а таксама ў галiне аховы навакольнага асяроддзя. На крызiс нельга адказваць непрадуманымi палiтычнымi мерамi. Надышоў час думаць i дзейнiчаць дакладна i па-новаму, каб вырашаць вялiзныя праблемы, што стаяць перад намi.

Жэнева.

Да друку падрыхтаваў Леанiд ЛАХМАНЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спецыяльна напiсаным для "Звязды" артыкуле генеральны дырэктар Мiжнароднай арганiзацыi працы (МАП) дзелiцца сваiмi думкамi аб глабальным ф
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика