У хатняй аранжарэi вырошчваў не ружы, а каноплi
У хатняй аранжарэi вырошчваў не ружы, а каноплi
У Магiлёве затрымалi маладога мужчыну, якi ў сваёй кватэры зрабiў аранжэрэю i лабараторыю для вырабу марыхуаны. Як паведамiлi ў прэс-службе Магiлёўскага УУС, затрыманаму магiляўчанiну 26 гадоў: ён нiдзе не працаваў, але вёў актыўны начны лад жыцця, наведваў маладзёжныя клубы i дыскатэкi. У сваёй кватэры на вулiцы Куцепава ён стварыў цэлую аранжарэю, дзе вырошчваў каноплi з вельмi якаснага насення галандскага i ўкраiнскага паходжання. Маладога чалавека выявiлi i затрымалi супрацоўнiкi аддзялення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Кастрычнiцкага РАУС г. Магiлёва. У лабараторыi, дзе сушылiся раслiны, знайшлi 75 грамаў гатовага наркатычнага рэчыва. Некалькi гадоў таму, калi затрыманы быў студэнтам, яго асудзiлi за крадзеж аўтамагнiтолы. Цяпер у дачыненнi да яго распачаты крымiнальныя справы за выраб i захоўванне наркотыкаў. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве затрымалi маладога мужчыну, якi ў сваёй кватэры зрабiў аранжэрэю i лабараторыю для вырабу марыхуаны. Як паведамiлi ў прэс-службе Магiлёўск |
|