Галаўны боль можа сiгналiзаваць аб цяжкай хваробе
Галаўны боль можа сiгналiзаваць аб цяжкай хваробе
На пытаннi чытачоў адказваў прафесар, загадчык нейрахiрургiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Неўралогiя i нейрахiрургiя", член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук, Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Арнольд СМЕЯНОВІЧ. (Працяг. Пачатак у нумарах за 21—25 кастрычнiка). — А вам рабiлi МРТ? — Так, нiчога дрэннага там няма. — А цiск якi? — 120-130 на 70-90. — Болi лакальныя? — Такое ўражанне, што галава складаецца з дзвюх частак, i ўнутраная балiць. — Ноччу боль непакоiць? — Бывае i такое. — Не ванiтуе? — Не. — А пункцыю вам рабiлi? — Не. — Вы ляжалi ў цэнтры? — Быў толькi на кансультацыi. — Падыдзiце на прыём да загадчыка неўралагiчнага аддзялення 2-й гарадской бальнiцы спадара Тарасевiча. ( — Валожынскi раён, Iгар. Цi ёсць прамая сувязь памiж галаўным болем i iнсультам? — Ёсць, канешне. Галаўны боль можа быць абумоўлены высокiм цiскам. А апошнi — прадвеснiк iнсульта. Трэба высвятляць, ад чаго галаўны боль. Можа быць, проста ад спазму сасудаў. Крыху панерваваўся — i пайшла рэакцыя. Трэцяя прычына галаўных боляў — прыкмета больш сур’ёзнага стану, наяўнасцi пухлiны. ( — Салiгорскi раён... 70 гадоў. Моцна шумiць у галаве. Прымала пiрацэтам, цынарызiн. Раней дапамагалi ўколы пiрацэтаму, а цяпер не дапамагаюць. Раней шум быў толькi пры высокiм цiску, а цяпер пастаянна. Не магу нават хадзiць, мяне хiстае. — Вам трэба звярнуцца да неўролага, паколькi прычына такога вашага стану заключаецца ў атэрасклерозе сасудаў галаўнога мозгу. ( — Мiнскi раён, Вiктар Iванавiч. Скажыце, што спрыяе нармальнаму кровазвароту сасудаў галаўнога мозгу? — Нармальны прасвет сасудаў... Варта зразумець адну простую рэч. Усе гэтыя захворваннi — атэрасклероз, iнфаркт мiякарда, iнсульт — звязаны з ладам жыцця. Той, хто "нажыў" атэрасклероз, ужо не пазбавiцца яго... Неабходна выдалiць з рацыёну лiшак тлушчаў, сачыць за ўзроўнем халестэрыну. Харчаванне павiнна быць умераным — паболей раслiннай, паменей мучной, салодкай, тлустай ежы. I абавязкова — фiзiчная актыўнасць. Толькi не ў час галаўнога болю, канешне. — А ёсць прэпараты, якiя паляпшаюць памяць? — Iх шмат, i любы неўролаг дасць вам падказку адносна тых, што падыходзяць вам. Прымаць iх не шкодна, важна своечасова пачаць. — Халестэрын можа падскочыць "ад нерваў"? — Падчас стрэсу, а стрэс — гэта парушэнне рытму жыцця арганiзма, сапраўды адбываецца "выбух", выкiд у кроў таго халестэрыну, якi жыве ўнутры нас, "плавае" ў крывi. Так што, па вялiкiм рахунку, справа не ў стрэсе, а ў тым, якога харчавання вы прытрымлiвалiся. ( — Лiлiя Дзмiтрыеўна з Буда-Кашалёўскага раёна турбуе. 56 гадоў. У Гомелi паставiлi дыягназ — ангiяспастычны iшэмiчны тып парушэння мазгавой гемадынамiкi, знiжэнне крованапаўнення артэрыяльных сасудаў галаўнога мозгу. Месяц пiла адаптол. Галаўныя болi толькi ўзмацнiлiся. Перайшла на сермiён — п’ю па 10 мг 2 капсулы ў дзень. Як доўга яго варта прымаць? Цi можна пры такiм дыягназе пастаянна прымаць прэпараты? — Я не аматар завочных кансультацый. У рэшце рэшт i ў дыягназе можа быць памылка. Адно магу сказаць дакладна: калi лячэнне неэфектыўнае, значыць, трэба паказацца ўрачу-неўролагу. Можа, вам i не трэба дадаткова расшыраць сасуды. Магчыма, у вас сасудзiстая гiпатэнзiя, панiжаны цiск... Адсюль i неэфектыўнасць таго прэпарата, якi вы прымаеце... ( — Мiнск, Надзея Уладзiмiраўна. 45 гадоў. Гады тры ў мяне павышаны цiск i нямее рука... — У вас гiпертанiчная хвароба, парушаецца кровазварот, таму могуць аднiмацца i рукi, i ногi. Калi не будзеце прымаць адпаведнага лячэння, будзе толькi горш. Неабходна знаходзiцца пад пастаянным наглядам неўролага. Прымаць прэпараты. — Я прымала нiтраглiцэрын, валiдол... — Не трэба займацца самалячэннем. Нiтраглiцэрын прымаецца наогул пры болях у сэрцы... Гэта зусiм iншая рэч. Iдзiце на прыём да спецыялiста. I звярнiце ўвагу на лад жыцця. ( — Быхаўскi раён, Ганна Аляксандраўна. 73 гады. Спазмы сасудаў галаўнога мозгу. Пры абвастрэннi — ажно да страты прытомнасцi. Моцны шум у галаве. Рабiлi кропельнiцы — пiрацэтам, цынарызiн, фезам. I таблеткi гэткiя ж пiла... Крыху лепш становiцца, але не надоўга. Галава кружылася i раней, але так дрэнна не было. Цiск — 160/80, 180/95... — У вас — высокi цiск, i вашы скаргi тлумачацца менавiта iм. Яго трэба знiжаць, пiць гiпатэнзiўныя прэпараты штодня. Назiрайцеся ў неўролага, i пазбавiцеся праблемы. ( — Мiнск, Вiталь Захаравiч. Два гады таму быў правабаковы iнсульт мозгу. Балiць правая нага да калена. Кажуць, што атэрасклероз. Прэпараты прымаю, але якое лячэнне больш эфектыўнае? — Боль у назе бывае у вынiку глыбокага кровазлiцця ў мозгу, пры паражэннi тых яго ўчасткаў, якiя адказваюць за болевы сiндром. Трэба знаходзiцца пад назiраннем урача-неўролага. Толькi ён можа вынайсцi прычыну боляў у назе. Атэрасклероз жа з’яўляецца прычынай сасудзiстай катастрофы, але не болю ў назе. ( — Пётр Паўлавiч. Мiнск. 41 год. Па даследаваннях сасудаў галаўнога мозгу — рэзкае знiжэнне вянознага адтоку. Знiжана крованапаўненне артэрыяльных сасудаў. Прымаю сезам i трэнтал. Якое даследаванне яшчэ трэба прайсцi? — Трэба зрабiць ультрагукавое даследаванне сасудаў шыi — доплераграфiю, каб устанавiць праходнасць сасудаў. Калi прэпараты дапамагаюць, можна працягваць пiць, калi перастануць, трэба кансультавацца ў неўролага. ( — Жлобiн, Алена Мiкалаеўна. Быў пералом патылiчнай косцi злева. У 2005 годзе рабiла камп’ютарную тамаграфiю. выяўлена посттраўматычная кiста памерам 2,6 на 1,5 см у правай лобнай частцы. У 2007 камп’ютарная тамаграфiя паказала, што кiста памерам 1,9 на 2,5 см. Пашыраны мiжпаўшарныя шчылiны ў пярэднiх аддзелах. Рэтрабульбарныя прасторы не змененыя. Хацела прайсцi тамограф i сёлета, а мне сказалi, што патрэбы ў гэтым няма, кiста прагрэсаваць не будзе. Скажыце, цi трэба кантраляваць кiсту i рабiць КТ? Бываюць моцныя галаўныя болi... Не ведаю, цi звязана гэта з траўмай... — Не трэба кантраляваць кiсту. Яна з’яўляецца наступствам кровазлiцця ў мозг, а галаўныя болi таксама тлумачацца кровазлiццём, пасля якога ўтвараюцца спаечкi, якiя i падтрымлiваюць пастаянны галаўны боль... Вам неабходна перыядычнае лячэнне. "Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказваў прафесар, загадчык нейрахiрургiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Неўралогiя i нейрахiрургiя |
|