Мінск прыняў сусветны форум па танцах на калясках
Мінск прыняў сусветны форум па танцах на калясках
У мiнулыя выхадныя ў сталiчным футбольным манежы ўпершыню ў нашай краiне прайшоў чэмпiянат свету па танцах на калясках. У iм узялi ўдзел больш за 140 спартсменаў з 17 краiн свету (Германiя, Японiя, Паўднёвая Карэя, Украiна, Расiя, Фiнляндыя, Нарвегiя, Ізраiль, Мексiка, Польшча, Галандыя, Бразiлiя, Ганконг, Славакiя i iнш.). Спартсмены выступiлi ў двух класах: комбi, дзе адзiн з партнёраў на калясцы, i дуо, дзе абодва танцоры — калясачнiкi. Нашу краiну прадстаўлялi чатырнаццаць удзельнiкаў. Неаднаразовыя пераможцы рэспублiканскiх i мiжнародных спаборнiцтваў, чэмпiёны Еўропы мiнулага года Ганна Гарчакова i Iгар Кiсялёў сталi чэмпiёнамi свету ў катэгорыi комбi. Акрамя таго, Андрэй Цыбульскi i Ганна Сiрацюк сталi бронзавымi прызёрамi ў катэгорыi дуо. Паводле слоў арганiзатараў i гасцей турнiру, спаборнiцтвы ў беларускай сталiцы прайшлi на самым высокiм узроўнi. Сёлетнi турнiр стаў адным з лепшых за ўсю гiсторыю правядзення. Яго арганiзатарамi сталi Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi, Беларуская федэрацыя танцаў i мастацкай гiмнастыкi на iнвалiдных калясках, Паралiмпiйскi камiтэт Беларусi. Яшчэ да правядзення спаборнiцтваў у Мiнску пабывалi камiсiянеры Мiжнароднага паралiмпiйскага камiтэта, якiя адзначылi шырокiя магчымасцi прымаючага боку. Нагадаем, што ў Беларусi ў 2003 годзе праходзiў чэмпiянат Еўропы, якi таксама заслужыў самыя лепшыя водгукi. Алена АЎЧЫННIКАВА. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя ў сталiчным футбольным манежы ўпершыню ў нашай краiне прайшоў чэмпiянат свету па танцах на калясках. У iм узялi ўдзел больш за 140
|
|