Застрэліўся следчы, які вёў справу пра “жывы шчыт”
28 октября 2008 Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Сьледчы Менскай абласной пракуратуры Васіль Папін застрэліўся ў сваім службовым кабінэце з табэльнага пісталета. Пра гэта паведамілі фігуранты справы пра“жывы шчыт”, якую расьсьледаваў Васіль Папін. У Менскай абласной пракуратуры, дзе працаваў сьледчы Папін, пацьвердзілі гэтыя зьвесткі і паведамілі, што гэта адбылося прыкладна два месяцы таму. Прычынаў учынку свайго калегі ў пракуратуры не камэнтуюць. Нагадаем, справа пра “жывы шчыт” была заведзеная ў сакавіку пасьля аварыі на шашы Слуцак — Менск. У заслону з прыватных аўтамабіляў, выстаўленую супрацоўнікамі ДАІ, на вялікай хуткасьці ўрэзаўся “Фольксваген”, якім кіраваў нецьвярозы Раман Мянцюк. Супрацоўнікі ДАІ Аляксей Ліхтаровіч і Генадзь Дарагакупец улетку былі прызнаныя вінаватымі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асуджаныя ўмоўна. Рамана Менцюка 28 кастрычніка судзяць у Менскім раённым судзе. Яму пагражае да пяці гадоў зьняволеньня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 октября 2008 Общество Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Сьледчы Менскай абласной пракуратуры Васіль Папін застрэліўся ў сваім службовым кабінэце з табэльнага пісталета.
|
|