21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь заўсёды будзе цвёрдым прыхільнiкам iнтэграцыi, заявiў у iнтэрв’ю газеце "Известия"

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь заўсёды будзе цвёрдым прыхільнiкам iнтэграцыi, заявiў у iнтэрв’ю газеце "Известия" Аляксандр Лукашэнка

Расiйская газета "Известия" ў нумары за 28 кастрычнiка апублiкавала разгорнутае iнтэрв’ю Прэзiдэнта Беларусi, старшынi Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС Аляксандра Лукашэнкi, у якiм ён даў свае ацэнкi працэсам, што адбываюцца ў гэтай арганiзацыi, i падзялiўся думкамi аб перспектывах далейшага развiцця.

Адказваючы на пытанне, цi ўсе пытаннi вырашаны па стварэннi Мытнага саюза i адзiнай эканамiчнай прасторы, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Нам яшчэ вельмi рана сябе хвалiць. Супольнiцтва пакуль што не стала той структурай, якая задумвалася першапачаткова. Жаданне ў дзяржаў-удзельнiц рухацца далей быццам бы ёсць, але прарываў пакуль што не бачна. Патрэбны канкрэтныя справы, а слоў сказана больш чым дастаткова".

Разам з тым ёсць аб’яднальны пачатак, i ён — у агульнай гiсторыi, а вiдавочная матывацыя — у эканомiцы i геаграфii.

"Беларусь заўсёды была цвёрдым прыхiльнiкам iнтэграцыi на постсавецкай прасторы... Беларусь у рамках Супольнiцтва iмкнецца да простых i зразумелых рэчаў. Мы робiм усё, каб як мага хутчэй стварыць рэальны Мытны саюз, адзiныя канкурэнтныя ўмовы на нашым рынку, агульныя правiлы ў галiне транспарту i транзiту".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, перспектывы развiцця Супольнiцтва Беларусь бачыць не толькi ў эканомiцы, але i ў сацыяльнай, гуманiтарнай, навукова-тэхнiчнай галiнах.

Прэзiдэнт таксама адказаў на пытанне "Известий" аб ролi Расii ў ЕўрАзЭС i АДКБ i цi павiнна яна адыгрываць прыкладна такую ж ролю, як некалi СССР у СЭУ i Варшаўскiм дагаворы. "Не думаю, што Расiя да гэтага гатова. І не думаю, што ў Расii ёсць такiя планы або жаданне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У свой час i Варшаўскi дагавор, i СЭУ трымалiся на СССР. Але трымалiся яны не проста на савецкiх гарнiзонах, а на вялiзнай фiнансавай дапамозе, якую Масква аказвала саюзнiкам. Гэтак, дарэчы, паступалi i паступаюць Злучаныя Штаты. Паглядзiце на Грузiю. Паўдзяржавы ў амерыканцаў на ўтрыманнi было. I пасля ўсiх гэтых падзей яны грузiнаў не кiнулi. Мiльярды долараў цяпер туды будуць накiраваны. Некалi мы ў перабудоўчую пару лаялi савецкую палiтыку падтрымкi саюзнiкаў. Мы лаялi, а амерыканцы яе прадоўжылi".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на тое, што "з ростам эканомiкi i набыццём упэўненасцi ў сабе на сусветным узроўнi Расiйская Федэрацыя пачне выбудоўваць свае адносiны з iншымi краiнамi, асаблiва краiнамi-суседзямi. Думаю, што той курс, якi быў нядаўна заяўлены Дзмiтрыем Анатольевiчам Мядзведзевым, у блiжэйшы час пачне ажыццяўляцца. Але поспех гэтай палiтыкi непасрэдна залежыць ад таго, цi зможа Расiя ўлiчыць натуральныя iнтарэсы дзяржаў-партнёраў i пазбегнуць эгаiзму ў адносiнах з iмi".

Прэзiдэнт Беларусi прывёў як прыклад Еўрасаюз, дзе "самыя вялiкiя, самыя магутныя дзяржавы iшлi i на самыя вялiкiя кампрамiсы. У вельмi сур’ёзных рэчах уступалi невялiкiм дзяржавам. Таму што разумелi — без гэтага Еўрапейскага саюза не будзе. I вынiк пры ўсiх нейкiх выдатках уразiў. Краiны, якiя стагоддзямi ваявалi, мiрна ўжываюцца i энергiчна будуюць агульную эканомiку, агульную знешнюю палiтыку, агульную бяспеку. Еўрапейцы змаглi, забыўшы векавыя крыўды, ажыццявiць заклiк Уiнстана Чэрчыля пакончыць "з нацыянальнай варожасцю" i стварыць на кантыненце "нешта накшталт Злучаных Штатаў Еўропы". Дык а мы што ж? Яны, еўрапейцы, насмерць ваявалi адзiн з адным i змаглi праз усё гэта пераступiць, а мы, пражыўшы столькi гадоў у адной дзяржаве, часта не можам дамовiцца па дробных, па сутнасцi, пытаннях".

Самым актуальным у ЕўрАзЭС, на думку Аляксандра Лукашэнкi, сёння з’яўляецца пытанне аб Камiсii Мытнага саюза. "Мы ўпершыню прадметна гаворым аб стварэннi наднацыянальнага органа. I тут важна не ўпусцiць нават самыя дробныя дэталi. Напрыклад, пры абмеркаваннi канструкцыi Мытнага саюза трэба помнiць, што сёння размову аб гэтым вядуць тры дзяржавы. Але ў галаве мы трымаем тое, што заўтра да нас могуць далучыцца i iншыя члены ЕўрАзЭС. А магчыма, i некаторыя краiны СНД. Значыць, неабходна спачатку прадумаць такiя ўмовы, якiя не напалохаюць магчымых новых членаў гэтага саюза...".

Шчыра адказаў Аляксандр Лукашэнка i на пытанне аб тым, што "маўляў, Беларусь ва ўсiх iнтэграцыйных працэсах цiкавяць толькi энерганосьбiты. Чым танней — тым лепш...". "А хто, скажыце мне, iмкнецца купляць даражэй? Гэта ж абсурд!" — заўважыў Прэзiдэнт. Аднак ён падкрэслiў: "Мы не просiм нiзкiх цэнаў на той жа праславуты газ. Мы настойваем толькi на аднолькавых умовах для нашых, i, дапусцiм, для расiйскiх прадпрыемстваў. Усё. Больш нiчога. Тым больш што ў рамках Саюзнай дзяржавы мы аб гэтым дамовiлiся. Запiсалi — будуць аднолькавыя ўмовы гаспадарання. А як iнакш можа быць у Саюзнай дзяржаве?! Гэтаксама, калi мы фармiруем адзiную эканамiчную прастору, то сутнасць гэтага адзiнства простая — свабода ад усялякiх бар’ераў i аднолькавыя эканамiчныя ўмовы. Што тут няправiльнага i што тут незразумелага? Таму лагiчна сёння ставiць пытанне аб як мага больш хуткiм прыняццi Канцэпцыi фармiравання агульнага энергетычнага рынку ЕўрАзЭС. Але пакуль што прэвалiруюць прыватныя падыходы, кароткатэрмiновыя нацыянальныя iнтарэсы. Ад гэтага мы толькi трацiм".

Прэзiдэнт Беларусi таксама закрануў арганiзацыйныя пытаннi ў Супольнiцтве. "Вельмi доўгi ў нас шлях ад iдэi, ад намеру да вырашэння i практычных дзеянняў. Тое, што мы разгортваемся вельмi доўга, — гэта факт. I факт сумны. Аднак як старшыня Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС скажу, што ў нас сёння прычын для аптымiзму значна больш, чым у папярэднiя гады. А гэта — факт прыемны", — падкрэслiў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Вiктар ЛОЎГАЧ, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйская газета "Известия" ў нумары за 28 кастрычнiка апублiкавала разгорнутае iнтэрв’ю Прэзiдэнта Беларусi, старшынi Мiждзяржсавета ЕўрАз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика