Рыбу і сабе на стол, i на экспарт
Рыбу і сабе на стол, i на экспарт
Учора ў сталiчным выставачным комплексе "Белэкспа" адкрылася XІV Мiжнародная спецыялiзаваная аптовая выстава-кiрмаш "Харчэкспа-2008", якая прадоўжыцца да 31 кастрычнiка. Аб жаданнi ўдзельнiчаць у сёлетняй выставе заявiлi больш за 250 прадпрыемстваў рознай формы ўласнасцi, вытворцы i дыстрыб’ютары. Асноўную частку экспазiцыi складаюць прадуктовыя тавары, спiртныя напоi, вiны, пiва, табачныя вырабы. Вось толькi некаторыя з самых вядомых беларускiх вытворцаў, чые стэнды ў гэтыя днi ўпрыгожылi "Белэкспа": "Спартак" i "Камунарка", "Чырвоны харчавiк" i "Вiцьба", "Барысаўскi мясакамбiнат", "Гродзенскi мясакамбiнат", "Iнка-фуд", "Слонiмскi мясакамбiнат", "Белрыба" i "Санта Брэмар", "Савушкiн прадукт" i "Бабулiна крынка", "Мiнскхлебпрам", Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", "Мiнск Крышталь", "Крынiца", Вiцебскi лiкёра-гарэлачны завод... На ўрачыстым адкрыццi пабываў i Кiраўнiк спраў прэзiдэнта Мiкалай Дамашкевiч. Ён не абмiнуў стэнд прадпрыемства — "Белрыба", якое знаходзiцца пад патранатам яго ведамства. Не адмовiўся Мiкалай Фёдаравiч i ад прапаноў прадэгуставаць прадукцыю, пасля чаго парэкамендаваў i журналiстам зрабiць тое ж самае. Аб перспектывах развiцця прадпрыемства расказаў намеснiк Кiраўнiка спраў прэзiдэнта Эдвард Матулiс. У прыватнасцi, ён паведамiў, што сёлета мяркуецца забяспечыць навукова абгрунтаваную норму ўжывання рыбы i морапрадуктаў, якая у год на аднаго беларуса складае 20 кiлаграмаў. Эдвард Матулiс нагадаў i пра магчымасцi па патанненнi рыбы. "Гэта першае, чым займаюцца iмпарцёры, i ў прыватнасцi "Белрыба". Перад кiраўнiцтвам прадпрыемства пастаўлена задача завозiць рыбу па больш нiзкiх цэнах. Для гэтага неабходны выхад на прамых пастаўшчыкоў, без пасрэднiкаў". Другiм спосабам патаннення рыбнай прадукцыi Э. Матулiс назваў больш танныя крэдытныя сродкi для рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. "Больш танныя крэдыты — менш выдаткаў у прадпрыемства, i як вынiк — больш танная рыба. У прыватнасцi, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта свайму прадпрыемству ў гэтым дапамагае — знаходзiм фiнансавыя сродкi, якiя дазволяць iм не звяртацца па крэдыты ў банкi". Праблем з пастаўкамi з улiкам фiнансавага крызiсу не будзе, паведамiў намеснiк Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта. "Можна ўпэўнена сказаць, што рыба будзе на стале. Наадварот, "Белрыба" i асартымент пашырае, i аб’ёмы. Калi параўноўваць з мiнулым годам, то прыкладна на 10 працэнтаў вырасла колькасць рыбы, якая завозiцца." Нагадаў Э. Матулiс i аб магчымасцях, якiя пакуль не да канца выкарыстоўвае айчынны аграпрамысловы комплекс. "Пакуль у нас не вырошчваецца рыба ў дастатковых, прамысловых аб’ёмах, i iх можна нарошчваць. Усю прадукцыя, якую здолее вырасцiць наша рыбаводная гаспадарка, ёсць магчымасць перапрацаваць i паставiць на рынак", — запэўнiў Э. Матулiс. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталiчным выставачным комплексе "Белэкспа" адкрылася XІV Мiжнародная спецыялiзаваная аптовая выстава-кiрмаш "Харчэкспа-2008&quo |
|